Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма рэкалекцыйных мерапрыемстваў у Оршы на бліжэйшае паўгоддзе
Анонсы
17.01.2017 09:59

Для таго, каб лепш запланаваць час перад Панам, кс. Аляксандр Жарнасек МІС прапаноўвае расклад рэкалекцыйных мерапрыемстваў пры парафіі Святога Юзафа ў Оршы, якія будуць праходзіць у бліжэйшыя пяць месяцаў.

Паколькі гэты перыяд даволі працяглы, то ў праграме могуць з’явіцца змены. За інфармацыяй сачыце на сайце viartannie.org.

Праграма:

28 студзеня (субота) — малітоўная сустрэча «Вінаграднік»

3–5 лютага (пятніца-нядзеля) — біблійны курс «Эмаўс» (Дзеі Апосталаў), праводзіць Уладыслаў Валаховіч, кс. Аляксандр Жарнасек МІС

24–26 лютага (пятніца-нядзеля) — курс для жанчын «Эстэра» (тэма: «Быць жаданай»)

4 сакавіка (субота) — малітоўная сустрэча «Вінаграднік»

24–26 сакавіка (пятніца-нядзеля) — курс на сямейную тэматыку «Кана» (тэма: «Рэўнасць»)

27–31 сакавіка (панядзелак-пятніца) — рэкалекцыі для старшакласнікаў падчас школьных канікулаў (10–11 класы)

22 красавіка (субота) — малітоўная сустрэча «Вінаграднік»

23–25 красавіка (нядзеля-аўторак) — курс на тэму валанцёрства, сацыяльнага і евангелізацыйнага служэння «Добры самаранін» (у дзяржаве гэтыя дні вольныя ад працы — Радаўніца)

7–9 мая (нядзеля-аўторак) — курс на тэму духоўнай барацьбы «Давід» (у дзяржаве гэтыя дні вольныя ад працы — Дзень Перамогі)

19–21 мая (пятніца-нядзеля) — біблійны курс «Эмаўс», праводзіць Уладыслаў Валаховіч, кс. Аляксандр Жарнасек МІС

3 чэрвеня (субота) — малітоўная сустрэча «Вінаграднік»

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 29 713-02-33 кс. Аляксандр

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.