Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
11 лютага ў Баранавічах пройдзе VI фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў»
Анонсы
18.01.2017 16:29

Трохгадзінны канцэрт распачнецца ў 19.00 у Доме культуры тэкстыльшчыкаў. Як  паведамляе katolik-gomel.by, тэмай сёлетняга фестываля, які стане бясплатным для наведвальнікаў, стануць словы «Каб усе былі адно».

Першы раз фестываль адбыўся ў Астраўцы ў студзені 2012 года як рок-фестываль рэлігійнай песні. Другім месцам правядзення стаў Гудагай, а апошнія тры гады менавіта Баранавічы прымаюць хрысціянскія гурты з усёй Беларусі.


На баранавіцкай сцэне ўжо паспелі выступіць такія гурты, як «Laudans» (г. Мінск), «Небасхіл» (г. Мінск), «United in Spirit» (г. Баранавічы), «The Cross Way» (г. Баранавічы), «Ave» (г. Гродна), а таксама пратэстанцкія: «Papacletos», «Wisma» і «Crusade» з Брэста і іншыя.

Год 2017

Паводле слоў арганізатараў, сёлета фестываль пройдзе ў новым фармаце. Як адзначыў для Catholic.by душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі кс. Павел Рудзьман, фестываль будзе ўяўляць сабой малітву, накіраваную на аб’яднанне хрысціянскай моладзі, і распачнецца ён з разважання Святога Пісання.

«Усе сакрэты раскрываць не будзем, але гледачоў чакае шмат прыемных сюрпрызаў», — заключыў святар.

Інфармацыя пра фестываль будзе дапаўняцца.
(IL), фота Марыны Валасар


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Анонсы

24.03 16:26У Лебедзеве пройдзе сустрэча для юнакоў пра пакліканне да святарства
24.03 12:02Расклад рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Мінска і Мінскага раёна (абноўлена)
24.03 11:19У семінарыі ў Пінску пройдзе з’езд міністрантаў
23.03 10:02Фотавыстаўку Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» прадставяць у сталічным «Доме кіно»
22.03 15:23Засталося пяць месцаў: «Каталіцкі пілігрым» завяршае запіс ахвотных у красавіцкую пілігрымку на Святую Зямлю
22.03 09:47Моладзь Навагрудка запісала відэазапрашэнне на Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
21.03 16:01У мінскім касцёле на Кальварыі пройдзе прагляд фільма Мэла Гiбсана «Пакуты Хрыстовы»
21.03 15:57У Пальмовую нядзелю ў Гродне адбудзецца працэсія з удзелам каталіцкай моладзі
16.03 10:32Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат у Адамавічы на рэкалекцыі
15.03 13:56Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць у Навагрудку