Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Праграма Калядных вечароў на Божае Нараджэння ў парафіі Св. Роха ў Мінску
Анонсы
24.12.2016 12:12

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44А) сумесна з «Радыё Марыя» ў Беларусі запрашае ўсіх жадаючых наведаць канцэрты майстроў музычнага і харавога мастацтва. Праграма выступленняў прысвечана Божаму Нараджэнню.

Мастацкі кіраўнік фестывалю — Віктар Кісцень. Больш  падрабязная інфармацыя тут››

п

26 снежня 2016 года

  • Канцэрт арганнай музыкі класа дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзіміра Неўдаха
    Выступяць Варвара Царук, Марына Пінчукова, Кацярына Іванова, Калінікія Мядзведзева
    У праграме: творы Д. Букстэхудэ, І.С. Баха, І. Брамса, Ш.М. Відора

27 снежня 2016 года

  • Канцэрт старадаўняй музыкі для цымбалаў сола
    Выканаўца — Кацярына Юхнова (выпускніца Магілёўскага дзяржаўнага каледжа (2013), зараз — студэнтка 4-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас В. Прадзед)

28 снежня 2016 года

  • Канцэрт харавой музыкі. Камерны хор «Polifonica», дырыжор — Павел Шэпелеў
    Партыя аргана — Віктар Кісцень

29 снежня 2016 года

  • Канцэрт харавой музыкі Камерны хор «Salutaris», мастацкі кіраўнік — Вольга Янум
    Хор «Salutaris» — пераможца Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Hajnówka-2010» (Польшча), Міжнароднага харавога конкурсу ў межах фестывалю "Mokranjčevi dani" (Сербія).
    Падчас канцэрта хор будзе збіраць ахвяраванні для Мінскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця

30 снежня 2016 года

  • Ансамбль «Brevis», мастацкі кіраўнік — Павел Сурагін
    «Brevis» створаны ў 1998 г. як дзіцячы калектыў, аднак за гады творчай дзейнасці ў ансамблі выхавана плеяда музыкантаў-блокфлейтыстаў, якія выйшлі на прафесійны ўзровень і зараз актыўна канцэртуюць

5 студзеня 2017 года

  • «Young composer's capella», мастацкі кіраўнік — Юлія Юніцкая
    Моладзевы хор «Brevis» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, мастацкі кіраўнік — Вячаслаў Ларын
    Хор інструменталістаў БДАМ, мастацкі кіраўнік — Вячаслаў Ларын

7 студзеня 2017 года

  • Канцэрт «Энтузіясты арганаў—2»
    Выступяць Аляксандр Бурдзялёў, Юлія Бурдзялёва, Валяр'ян Івашэнка, Юрый Зісер. У праграме —  творы І. Пахельбеля, І.С. Баха, А. Месіяна

9 студзеня 2017 года

  • Канцэрт вакальнай і арганнай музыкі
    Выступяць Ірына Скварко (сапрана), Марына Пінчукова (арган), Варвара Царук (арган)

14 студзеня 2017 года

  • Канал «Культура» Беларускага радыё прадстаўляе: Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў
    Алесь Лось (колавая ліра)

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.