Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма калядных сустрэч 2016 з удзелам біскупаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (унесены змены)
Анонсы
06.01.2017 22:44

З 15 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB з нагоды свята Божага Нараджэння сустрэнуцца са святарамі, кансэкраванымі асобамі, моладдзю і дзецьмі, студэнтамі і выкладчыкамі, выхавацелямі і катэхетамі, сем’ямі і рознымі рэлігійнымі рухамі архідыяцэзіі.

ф15 снежня (чацвер)

  • 16.00 — сустрэча з медперсаналам і хворымі (біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB). Мінскі абласны клінічны шпіталь, пас. Ляскоўка (адказны – кс. Віктар Гайдукевіч SDB)

16 снежня (пятніца)

  • 11.00 — святая Імша і сустрэча з працаўнікамі «Карытас» і членамі дабрачынных арганізацый (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Дыяцэзіяльны цэнтр «Карытас», пас. Лясны (адказны — кс. Віталій Дабраловіч, а. Андрэй Жылевіч OFMCap).

17 снежня (субота)

  • 12.30 — святая Імша і сустрэча з удзельнікамі Курсаў сямейнага жыцця (біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB). Дыяцэзіяльны цэнтр «Карытас», пас. Лясны (адказны – а. Сяргей Трысцень OCD)
  • 14.00 — святая Імша і сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля», а такасама з усімі катэхетамі архідыяцэзіі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказныя — кс. Ян Крэміс, с. Часлава Навіцкая USJK)
  • 22.30 — святая Імша і сустрэча з моладдзю архідыяцэзіі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны — кс. Андрэй Калядка)

18 снежня (нядзеля)

  • 14.00 — святая Імша і сустрэча з літоўскай дыяспарай (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 44а (адказны — кс. Міхал Бубен)
  • 19.00 — святая Імша і сустрэча з удзельнікамі розных малітоўных груп і рэлігійных рухаў архідыяцэзіі (біскуп Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Уладзіслаў Завальнюк)

19 снежня (панядзелак)

  • 12.00 — св. Імша і сустрэча са святарамі і кансэкраванымі асобамі Пінскай дыяцэзіі, а таксама са студэнтамі і выкладчыкамі МВДС (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Пінск, вул. Леніна, 16 (адказны — кс. Андрэй Рылка).

21 снежня (серада)

  • 11.00 — пастырская сустрэча са святарамі і кансэкраванымі асобамі архідыяцэзіі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны — кс. Антоні Клімантовіч)

22 снежня (чацвер)

  • 11.00 — сустрэча з журналістамі і працаўнікамі СМІ, а таксама з працаўнікамі каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB). Мітрапалітальная курыя, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (адказны — кс. Юрый Санько).
  • 14.00 — сустрэча з працаўнікамі Мітрапалітальнай курыі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB). Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (адказны — кс. Дзмітрый Пухальскі).
24 снежня (субота) — вігілія Нараджэння Пана
  • 21.45 — сустрэча з вернікамі і гасцямі парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай з нагоды трансляцыі на БТ урачыстай святой Імшы на Божае Нараджэнне (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Мінская вобл., в. Ракаў, вул. Паштовая, 11 (адказны — кс. Дзмітрый Барыла).
30 снежня (пятніца) — свята Святой Сям’і
  • 18.30 — святая Імша і сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі сямейных рухаў г. Магілёва (біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB). Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Магілёў, вул. Камсамольская, 4 (адказны — кс. Віталій Драздоўскі)
  • 19.00 — святая Імша і сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі ўсіх сямейных рухаў архідыяцэзіі (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Ежы Катоўскі OMI)

2 студзеня (панядзелак)

6 студзеня (пятніца)

  • 18.30 — святая Імша і сустрэча з медыцынскімі работнікамі (біскуп Юрый Касабуцкі). Касцёл Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 44а (адказны — кс. Юрый Санько)

7 студзеня (субота)

  • 11.00 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі ўсіх парафій г. Мінска і Мінскага р-на (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Яна Хрысціцеля, г. Мінск, вул. Пляханава, 28 (адказны — кс. Аляксандр Мятліцкі SDB)

8 студзеня (нядзеля) — Хрост Пана

  • 11.00 — аплаткавая сустрэча з чыгуначнікамі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15
  • 15.00 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры «Місіі добрага самараніна» (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказная — с. Часлава Навіцкая USJK).

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.