Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


10 кастрычнiка ў мінскай архікатэдры распачынаюцца рэкалекцыі «Тры фацімскія таямніцы»
09.10.2016 22:17 | адбылося

З 10 па 12 кастрычніка ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах духоўнай падрыхтоўкі да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай адбудуцца рэкалекцыі «Тры фацімскія таямніцы». Рэкалекцыі правядзе кс. Кірыл Бардонаў.

 
13 кастрычніка ў мінскую архікатэдру прыбудзе фігура Маці Божай з Фацімы
10.10.2016 17:14 | адбылося

Фігура, якую Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў у Фаціме для перэгрынацыі па парафіях архідыяцэзіі, будзе ўрачыста ўнесена ў архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 13 кастрычніка перад святой Імшой у 18.30.

 
Пілігрымка на Святую Зямлю як падзяка за 25-годдзе Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе 6-13 кастрычніка
10.08.2016 15:27 | адбылося

6-13 кастрычніка «Каталіцкі пілігрым» арганізоўвае пілігрымку на Святую Зямлю з нагоды 25-годдзя заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Удзельнікі духоўнага падарожжа «Па слядах Езуза Хрыста» змогуць наведаць асноўныя месцы з жыцця Хрыста, апісаныя ў Бібліі.

 
Успамін св. Тэрэзы ад Езуса адзначаць у капліцы Маці Божай Шкаплернай у Мінску
14.10.2016 11:55 | адбылося

15 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла. Гэта асаблівы дзень для братоў і сясцёр кармэліцкага Ордэна, бо св. Тэрэза разам са св. Янам ад Крыжа ў XVI ст. правялі рэформу Ордэна, вяртаючы яго да першаснага Устава. Па-святочнаму гэты дзень перажывуць таксама айцы кармэліты босыя разам з парафіяй Божага Цела ў Мінску.

 
Удзельнiкi супольнасцi «Хатнi Касцёл» запрашаюцца ў пiлiгрымку да Брамаў Мiласэрнасцi ў мінскай архiкатэдры
14.10.2016 11:18 | адбылося

15 кастрычнiка ўдзельнiкi супольнасцi «Хатнi Касцёл» руху «Святло – Жыццё» запрашаюцца ў пiлiгрымку да Брамаў Божай Мiласэрнасцi ў архiкатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў Мiнску. Таксама 15 кастрычнiка адбудзецца чарговы дзень супольнасцi.

 
У Оршы пройдуць рэкалекцыі «Галілея»
13.10.2016 12:07 | адбылося

21-23 кастрычніка ў Оршы адбудуцца рэкалекцыі «Галілея». Гэты курс — духоўныя практыкаванні не для тых, хто хоча пайсці ў кляштар ці семінарыю, а для тых, хто хоча сустрэцца з Жывым Езусам. Курс праводзіцца не для паглыблення ведаў, а для ажыўлення веры праз навучанне, малітву, сведчанні, пакаянне.

 
У межах святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці пройдзе сустрэча катэхетаў, выкладчыкаў і студэнтаў Мінскага тэалагічнага каледжа
21.10.2016 11:05 | адбылося

22 кастрычніка ў межах агульнадыяцэзіяльнага святкавання Юбілейнага Года адбудзецца сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля. Удзельнікі сустрэчы пройдуць у пілігрымцы з Чырвонага касцёла да Брамаў Міласэрнасці ў мінскую архікатэдру.

 
Дыяканскае пасвячэнне адбудзецца ў Пінску
15.10.2016 14:58 | адбылося

22 кастрычніка ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудзецца сакрамэнт пасвячэння, падчас якога для Касцёла ў Беларусі будуць устаноўлены два новыя дыяканы.

 
28 кастрычніка камерны хор «Polifonica» выступіць на Залатой Горцы ў Мінску
28.10.2016 09:50 | адбылося

28 кастрычніка ў мінскім касцёле святога Роха на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44а) камерны хор «Polifonica» выступіць з канцэртнай праграмай «Паліфанічны вернісаж».

 
У Нясвіжы пройдзе свята паляўнічых і леснікоў
27.10.2016 12:32 | адбылося

Сёлета свята паляўнічых і леснікоў ладзіцца 29 кастрычніка ў Нясвіжы. Удзельнікі свята сустрэнуцца з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, які ўжо не ўпершыню далучаецца да гэтага святкавання.

 
Дыяцэзіяльная сустрэча колаў Жывога Ружанца адбудзецца ў Капцёўцы
13.10.2016 14:32 | адбылося

29 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Цярпліва Слухаючай у Капцёўцы адбудзецца сустрэча колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» запрашае на прагляд «Дэкалога» Кшыштафа Кеслеўскага
26.10.2016 14:19 | адбылося

У межах цыкла «Дэкалог» удзельнікі кінаклуба паглядзяць трэцюю і чацвёртую часткі аднайменнага фільма Кшыштафа Кеслеўскага.

 
Расклад набажэнстваў на могілках Гродна 1-2 лістапада
30.10.2016 21:31 | адбылося

Прадстаўляем расклад набажэнстваў на могілках г. Гродна на 1 і 2 лістапада — урачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых вернікаў.

 
Як вырашаць канфлікты ў сям’і — тэма рэкалекцыйнага курса ў Оршы
21.10.2016 13:33 | адбылося

4–6 лістапада ў Оршы адбудзецца рекалекцыйны курс «Кана» на тэму «Як вырашаць канфлікты ў сям’і?». Курс «Кана» — гэта духоўныя практыкаванні на сямейную тэматыку.

 
Семінарыя ў Пінску запрашае на сустрэчу міністрантаў і тых юнакоў, якія разважаюць над пакліканнем
29.10.2016 16:14 | адбылося

3-4 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца сустрэча міністрантаў, а таксама тых маладых людзей, якія разважаюць над сваім пакліканнем.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 55 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.