Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Оршы пройдуць рэкалекцыі «Галілея»
Анонсы
13.10.2016 12:07

21-23 кастрычніка ў Оршы адбудуцца рэкалекцыі «Галілея». Гэты курс — духоўныя практыкаванні не для тых, хто хоча пайсці ў кляштар ці семінарыю, а для тых, хто хоча сустрэцца з Жывым Езусам. Курс праводзіцца не для паглыблення ведаў, а для ажыўлення веры праз навучанне, малітву, сведчанні, пакаянне.

«Галілея — гэта не проста рэгіён у Ізраілі і не проста возера, дзе адбыўся цудоўны ўлоў рыбы. Галілея — гэта месца, дзе адбылася першая сустрэча будучых апосталаў з Езусам. Напэўна ж, яны ведалі, хто такі Бог, былі веруючымі, пакланяліся Богу, хадзілі пілігрымамі ў Ерузалем і вялі праведны лад жыцця. Аднак у выніку сустрэчы з Езусам у Галілеі ў іх жыцці змянілася штосьці вельмі важнае: яны пакінулі свае сеткі і пайшлі за Ім», — адзначае а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Курс пачынаецца ў пятніцу ў 18.00, заканчваецца ў нядзелю абедам. Удзел ва ўсіх частках курсу абавязковы. Кошт удзелу і іншыя практычныя рэчы можна даведацца падчас запісу.

Запіс абавязковы і заканчваецца 19 кастрычніка. Колькасць месцаў абмежаваная.

Запіс па тэлефоне: +375 29 713 02 33 а. Аляксандр Жарнасек МІС.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.