Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» запрашае на прагляд «Дэкалога» Кшыштафа Кеслеўскага
Анонсы
26.10.2016 14:19

У межах цыкла «Дэкалог» удзельнікі кінаклуба паглядзяць трэцюю і чацвёртую часткі аднайменнага фільма Кшыштафа Кеслеўскага.

Асноўная тэма стужкi — чалавечыя ўзаемаадносіны, дабро і зло, хлусня і праўда, прыстойнасць і непрыстойнасць. Традыцыйна пасля прагляду фільма запланаваны абмен уражаннямі і дыскусіямі.

Фільм быў зняты ў Польшчы ў 1989 годзе.

Прагляд кінастужкі адбудзецца 30 кастрычніка ў 19.00 у мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа па адрасе: Кальварыйскі праезд, 1.

(IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.