Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нясвіжы пройдзе свята паляўнічых і леснікоў
Анонсы
27.10.2016 12:32

Сёлета свята паляўнічых і леснікоў ладзіцца 29 кастрычніка ў Нясвіжы. Удзельнікі свята сустрэнуцца з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, які ўжо не ўпершыню далучаецца да гэтага святкавання.

Па традыцыі іерарх даручыць удзельнікаў свята заступніцтву святога Губерта — апекуну паляўнічых і леснікоў. У праграме таксама святая Імша ў нясвіжскім касцёле Божага Цела.

Праграма святкавання:

  • 10.30 — экскурсія па замку Радзівілаў і касцёле Божага Цела
  • 13.00 — літургія ў касцёле (узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч)
  • 13.30 — уручэнне падзячных грамат
  • 14.00 — пачастунак

На свята запрашаюцца ўсе, хто ажыццяўляе свае хобі на прыродзе.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.