
Прадстаўляем вашай увазе Апостальскі ліст Льва XIV «Маляванне новых мап надзеі» ў перакладзе на беларускую мову, які быў апублікаваны 28 кастрычніка 2025 года ў Ватыкане, з нагоды 60-й гадавіны саборнай Дэкларацыі «Gravissimum educationis».
У сваім Апостальскім лісце Святы Айцец піша:
«Адукацыя — гэта не другарадная дзейнасць, але сутнасць самой евангелізацыі: гэта канкрэтны спосаб, праз які Евангелле становіцца выхаваўчым жэстам, адносінамі, культурай.
Сёння, перад абліччам хуткіх зменаў і дэзарыентуючай няпэўнасці, гэтая спадчына дэманструе дзіўную трываласць. Там, дзе адукацыйныя супольнасці кіруюцца словамі Хрыста, яны не адыходзяць, але аднаўляюцца; яны не ўзводзяць сцены, але будуюць масты. Яны рэагуюць творча, адкрываючы новыя магчымасці для перадачы ведаў і сэнсу ў школах, ва ўніверсітэтах, у сферы прафесійнай і грамадзянскай адукацыі, у школьным і моладзевым душпастырстве, а таксама ў навуковых даследаваннях, бо Евангелле не старэе, але робіць “усё новым” (Ап 21, 5). Кожнае пакаленне ўспрымае яго як навізну, якая аднаўляе. Кожнае пакаленне нясе адказнасць за Евангелле і за адкрыццё яго сілы сеяць і памнажаць».
Пераклад дакумента здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў
і афіцыйных дакументаў Касцёла






