Першая Апостальская адгартацыя Святога Айца Льва XIV выдадзена ў выдавецтве «Про Хрысто» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. Раней лічбавы тэкст адгартацыі быў змешчаны на партале ККББ catholic.by, а затым сайце Апостальскай Сталіцы vatican.va.
Пераклад здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Святы Айцец піша:
«Хрысціянская любоў перамагае ўсе перашкоды, збліжае далёкіх, яднае незнаёмых, мірыць ворагаў, пераадольвае неадольныя для чалавека прорвы і пранікае ў самыя патаемныя куткі грамадства. Па сваёй прыродзе хрысціянская любоў прароцкая, чыніць цуды і не мае межаў: імкнецца здзяйсняць немагчымае. Любоў — гэта, перш за ўсё, спосаб разумення жыцця, спосаб яго пражывання. Касцёл, які не ставіць абмежаванняў для любові, які не ведае ворагаў, з якімі трэба змагацца, а ведае толькі мужчын і жанчын, якіх трэба любіць, — гэта Касцёл, які патрэбны свету сёння».
Зацікаўленыя асобы могуць звяртацца праз e-mail: minsk.cap@gmail.com
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў
і афіцыйных дакументаў Касцёла







