
Прадстаўляем вашай увазе Апостальскі ліст Льва XIV пра значэнне археалогіі ў перакладзе на беларускую мову, які быў апублікаваны 11 снежня 2025 года ў Ватыкане, з нагоды сотай гадавіны заснавання Папскага інстытута хрысціянскай археалогіі.
У сваім Апостальскім лісце Святы Айцец піша: «Сучасная гісторыя, з яе хуткімі зменамі, гуманітарнымі крызісамі і культурнымі трансфармацыямі патрабуе, акрамя старажытных і новых ведаў, пошуку глыбокай мудрасці, здольнай захаваць і перадаць будучым пакаленням тое, што сапраўды з’яўляецца важным. У гэтай перспектыве я хачу вельмі моцна падкрэсліць, што археалогія з’яўляецца неад’емным элементам інтэрпрэтацыі хрысціянства і, адпаведна, катэхетычнай ды тэалагічнай фармацыі. Гэта не проста спецыялізаваная дысцыпліна для невялікай колькасці экспертаў, але гэта шлях, даступны ўсім, хто імкнецца зразумець увасабленне веры ў часе, месцы і культуры. Для нас, хрысціянаў, гісторыя з’яўляецца найважнейшым падмуркам: сапраўды, мы здзяйсняем пілігрымку жыцця ў канкрэтыцы гісторыі, якая з’яўляецца таксама сцэнарыем, у якім разгортваецца таямніца збаўлення. Кожны хрысціянін пакліканы абапіраць сваё жыццё на Добрай Навіне, якая паходзіць з гістарычнага ўцелаўлення Божага Слова».
Пераклад дакумента здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў
і афіцыйных дакументаў Касцёла







