![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-021.jpg)
28 мая ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) прайшла сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Вялікая сустрэча, у якой гэтым разам бралі ўдзел святары і законныя сёстры з Міншчыны і Магілёўшчыны, стала апошняй перад доўгім летнім перапынкам: сезонам пілігрымак, канікул з Богам і іншых цікавых мерапрыемстваў, а таксама адпачынкаў.
Цэлебрацыю супольнай святой Імшы ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-013.jpg)
У прамоўленай гаміліі ён засяродзіў увагу на цяжкасцях, якія перажывае Касцёл і духоўныя асобы. Іерарх зазначыў, што пераслед, ганенні і іншыя складанасці былі заўсёды, з апостальскіх часоў, але што пры гэтым вельмі важна, як на іх рэагуюць хрысціяне, перадусім духоўныя пастыры.
«Часта па паводзінах асобных людзей мяркуюць пра ўвесь Касцёл, і гэтым несумленна карыстаюцца тыя, хто жадае нанесці шкоду справе Евангелля», — падкрэсліў біскуп Касабуцкі.
Ён заахвоціў святароў і кансэкраваных асобаў задумацца над сведчаннем свайго ўласнага жыцця, нагадаўшы, што яно павінна адпавядаць той высокай місіі і адказнаму заданню, якія Бог даручае выбраным Ім самім служыцелям Добрай Навіны.
Арганізацыйную частку сустрэчы, якая адбылася пасля Эўхарыстыі, правёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-033.jpg)
Арцыпастыр перадусім падзякаваў сваім супрацоўнікам за ахвярнае служэнне падчас Велікодных святаў, за падрыхтоўку дзяцей да Першай Камуніі і актыўнае правядзенне маёвых набажэнстваў. Іерарх нагадаў таксама пра важнасць падтрымліваць традыцыйныя формы пабожнасці і не занядбоўваць набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якому асаблівым чынам прысвечаны месяц чэрвень.
2 чэрвеня ў Мінску пройдзе традыцыйная працэсія Божага Цела, на што быў атрыманы дазвол уладаў.
Пры гэтым арцыбіскуп паведаміў, што ў адпаведнасці з адказам на скіраваны каталіцкімі біскупамі ліст у Савет Міністраў адносна неабходнасці дадатковых аплатаў за правядзенне рэлігійных мерапрыемстваў міністр унутраных спраў даў зразумець, што за гэта ніякіх дадатковых аплатаў не павінна брацца.
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-025-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-026-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-027-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-028-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-029-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-030-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-031-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-032-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-033-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-034-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-035-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-036-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-037-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-038-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-039-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-040-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-041-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-042-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-043-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-044-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9904/s-2019-05-28-pm-045-cb.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-001.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-002.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-003.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-004.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-005.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-006.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-007.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-008.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-009.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-010.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-011.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-012.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-013.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-014.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-015.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-016.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-017.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-018.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-019.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-020.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-021.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-022.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-023.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-024.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-025.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-026.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-027.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-028.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-029.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-030.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-031.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-032.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-033.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-034.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-035.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-036.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-037.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-038.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-039.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-040.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-041.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-042.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-043.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-044.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-045.jpg)
Коратка нагадаўшы прысутным пра найбольш важныя мерапрыемствы, запланаваныя на лета ў архідыяцэзіі, арцыбіскуп Кандрусевіч даў слова канцлеру курыі кс. каноніку Дзмітрыю Пухальскаму, які прадставіў святарам нядаўна апублікаваны дакумент папы Францішка Vos estis lux mundi («Вы — святло свету»). У ім Святы Айцец зацвердзіў новыя нормы барацьбы са злоўжываннямі ў Касцёле, і кс. канцлер падрабязна пазнаёміў з імі сваіх калегаў.
Гаворачы пра сёлетні Будслаўскі фэст, які пройдзе 5–6 ліпеня, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заахвоціў адказных за пілігрымкі падаць інфармацыю пра іх падрыхтоўку і арганізацыю.
Кс. Кірыл Бардонаў, адказны за душпастырства ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія гэтым летам пройдуць у Мінску, пазнаёміў прысутных з тым, як будзе арганізавана гэтае адказнае служэнне.
Кс. Віктар Гайдукевіч SDB запрасіў адказных святароў і кансэкраваных асобаў, якія працуюць у душпастырстве, узяць удзел у курсах павышэння кваліфікацыі ў галіне душпастырскага планавання. Такія курсы арганізуюцца ў архідыяцэзіі і наогул у Беларусі ўпершыню. Плануецца, што іх правядуць спецыяльна запрошаныя эксперты ў гэтай галіне 27–28 верасня ў цэнтры Caritas у Ляскоўцы.
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-040.jpg)
Удзельнікі сустрэчы прывіталі новапрызначанага духоўнага кіраўніка «Радыё Марыя» ў Беларусі кс. Аляксандра Фаміных, а таксама з энтузіязмам прынялі прапанову дырэктара парталу Catholic.by кс. Аляксандра Уласа, які запрасіў іх да больш шырокага супрацоўніцтва ў асвятленні касцёльных падзеяў на самым вялікім інфармацыйным рэсурсе Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобл. біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, звярнуўшыся да прысутных ад імя пятнаццаці святароў і сямі кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне на Магілёўшчыне, даў сведчанне таго, наколькі шчырыя, амаль сямейныя адносіны склаліся ў іх невялікай, але моцна з’яднанай супольнасці.
Іерарх заахвоціў да таго, каб падобная шчырасць у адносінах была паўсюль, а таксама прапанаваў духавенству з іншых мясцовасцяў дыяцэзіі на ўласным вопыце дасведчыць, як працуюць ягоныя падапечныя, замяніўшы іх у парафіях і даўшы ім такім чынам магчымасць крыху адпачыць ад штодзённых абавязкаў.
![](/3/images/news/2019/05/9904/2019-05-28-pm-037.jpg)
Да падтрымкі духавенства Магілёўшчыны заклікаў калегаў-святароў таксама пробашч парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках кс. Андрэй Кеўліч, нядаўна абраны ў новы склад святарскай рады архідыяцэзіі, пасяджэнне якой адбылося пасля сустрэчы.
Шчыра павіншаваўшы на заканчэнне сустрэчы яе гасціннага гаспадара кс. каноніка Уладзіслава Завальнюка, пробашча сталічнай парафіі св. Сымона і св. Алены, з 45-годдзем святарства, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што наступная пастырская сустрэча пройдзе ў Мінску 19 верасня і распачнецца, як звычайна, а 11-й гадзіне ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)