У нядзелю 2 чэрвеня ў Мінску пройдзе традыцыйная працэсія Божага Цела, у якой па вуліцах беларускай сталіцы будзе пранесена Цела Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Працэсія распачнецца св. Імшой у 9.00 на цвінтары перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы.
Першы з чатырох прыпынкаў працэсіі запланаваны на плошчы Перамогі, другі — на Кастрычніцкай плошчы, трэці — каля касцёла св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл). Апошні прыпынак і заканчэнне працэсіі адбудзецца каля мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.