Сёлетнія ўрачыстасці, якія 5–6 ліпеня пройдуць у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, упершыню будуць адзначацца як прызнаная ЮНЕСКА частка нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.
Дэвіз Будслаўскага фэста 2019 — «Каралева сем’яў, маліся за нас» — суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: «Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі».
Праграма
5 ліпеня
- 13.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў новым кусташам санктуарыя
- 18.00 — св. Імша з удзелам новапрэзбітэраў
- 20.00 — Акафіст у суправаджэнні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
- 20.30 — Марыйныя Нешпары
- 21.30 — рахунак сумлення
- 22.00 — прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі
- 23.30 — працэсія са свечкамі і з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
6 ліпеня
- 0.00 — св. Імша
- 2.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
- 2.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду перад абразом Маці Божай
- 4.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 5.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 6.00 — Фацімскі ружанец
- 7.30 — св. Імша перад абразом Маці Божай (на польскай мове)
- 8.30 — прэзентацыя рады па справах сям’і пры ККББ
- 10.00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія з заключным благаслаўленнем
На працягу ўсяго фэсту святары чакаюць з паслугай споведзі ў канфесіяналах базылікі і на адкрытым паветры.