Пошук

03.05.2019 15:39   Паводле: radiomaria.by / Catholic.by

Новым дырэктарам «Радыё Марыя» стаў кс. Аляксандр Фаміных.

У сувязі з новым прызначэннем на старонцы «Радыё Марыя» адзначаецца:

«Удзячныя Богу за гэтага святара, які ад першага моманту існавання на Беларусі „Радыё Марыя“ паверыў у гэты праект і неаднойчы падкрэсліваў яго значнасць у галіне евангелізацыі. Два гады ён заўжды адказна рыхтаваў і працягвае рыхтаваць для радыё катэхезы.

А сёння мы шчыра вітаем ксяндза Аляксандра ў камандзе „Радыё Марыя“ і крочым разам далей, каб развівацца і працаваць на хвалу Пану!

Кожны будні дзень а 10-й гадзіне разам з дырэктарам пачынаем малітвай у прамым эфіры. Запрашаем!»

Кс. Аляксандр Фаміных у мінулым годзе адзначыў 60 гадоў з дня нараджэння і 10 гадоў святарства. Святар працяглы час займаў пасаду дырэктара дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а цяпер з'яўляецца пробашчам парафіі Багародзіцы Апякункі сем’яў у Ждановічах, што пад Мінскам.

Абноўлена 03.05.2019 15:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа