Пошук

26.07.2024 16:18   Паводле: catholicminsk.by / Фота: catholicminsk.by / Catholic.by

26 ліпеня, ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, здзейсніў шэраг прызначэнняў.

Ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, у адказ на скіраваную ад яго просьбу, звольнены з пасады пробашча парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску, дэканата Мінск-Захад. Пасля заканчэння выканання абавязкаў пробашча парафіі яму надаецца тытул «эмэрыт».

У сувязі з вышэйсказаным, ксёндз прэлат звальняецца з пасады дэкана дэканата Мінск-Захад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Ксёндз канонік Францішак  Рудзь прызначаны пробашчам парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску, дэканата Мінск-Захад.

Адначасова ксёндз канонік Францішак Рудзь прызначаецца дэканам дэканата Мінск-Захад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Ксёндз канонік Юрый Санько звольнены з пасады адміністратара парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску, дэканата Мінск-Захад.

Прызначэнні пачынаюць дзейнічаць з 1 жніўня 2024 года.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падзякаваў святарам за служэнне і благаславіў на выкананне новых душпастырскіх абавязкаў.

Абноўлена 26.07.2024 19:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа