Пошук

21.11.2018 10:09   Catholic.by

Для Беларусі 2017 год быў адметным з прычыны 500-годдзя першай друкаванай кнігі на беларускай мове, якой стала Біблія Францішка Скарыны. 

З гэтай нагоды Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі падрыхтаваў (Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ) першы поўны афіцыйны пераклад на беларускую мову кніг Новага Запавету, прэзентацыя якога адбылася 25 лістапада падчас біблійнага сімпозіума «Слова Божае 1517-2017» і 19 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Затым прэзентацыі адбыліся ў іншых гарадах нашай краіны.

Спадзяёмся, што Новы Запавет на беларускай мове, дасяжны ў лічбавым фармаце ў раздзеле Бібліятэка/Святое Пісанне на Catholic.by, будзе служыць пашырэнню Божага слова дзеля духоўнага дабра Касцёла і Айчыны.

Выключнае аўтарскае права на тэкст Новага Запавету (Мінск, 2017) мае Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў
і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

Абноўлена 21.11.2018 10:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа