
Група «Мужчыны святога Юзафа» запрашае мужчын (18+) прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Чытанне Бібліі і асабістыя сустрэчы з жывым Езусам праз слова».
Дата: з 14 па 16 жніўня 2026 года.
Месца правядзення: касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат).
Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB, пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ў Жупранах (Гродзенская дыяцэзія, Ашмянскі дэканат).
«Для хрысціяніна Біблія — гэта не проста гістарычны помнік, а натхнёнае Богам слова. Святое Пісанне выступае галоўным духоўным арыенцірам, які раскрывае характар Пана і Яго намеры, а таксама з’яўляецца асновай для фарміравання веры, маральных каштоўнасцей і асабістых адносін з Творцам праз вучэнне Езуса Хрыста. Падчас рэкалекцый мы наблізім да нашых сэрцаў святасць Пісання і адкрыем яго як жывы інструмент зносін з Творцам. Таксама будзем практыкаваць старажытны малітоўны спосаб чытання Бібліі Lectio Divina, імкнучыся адкрыць тайны Божага Сэрца і прысвяціць Яму сябе», — раскрываюць падрабязнасці рэкалекцый арганізатары.
Праграма рэкалекцый (магчымыя змены)
Пятніца, 14.08.2026
- 20.00 — вячэра,
- 21.00 — святая Імша з гаміліяй,
- 22.00 — пытанні і адказы, знаёмства, увядзенне ў рэкалекцыі.
Субота, 15.08.2026
- 8.00 — ранішняя малітва, Lectio Divina,
- 9.00 — снеданне,
- 10.00 — канферэнцыя 1,
- 11.15 — кава-паўза,
- 12.00 — святая Імша з гаміліяй,
- 13.00 — абед,
- 13.30 — вольны час (экскурсія па касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса),
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці,
- 15.15 — канферэнцыя 2,
- 16.30 — перапынак на каву,
- 17.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Ружанец, магчымасць споведзі),
- 18.30 — вячэра,
- 20.30 — дыскусія па канферэнцыях,
- 22.00–8.00 — індывідуальная начная адарацыя.
Нядзеля, 16.08.2026
- 7.30 — ранішняя малітва, Lectio Divina,
- 8.00 — снеданне,
- 9.00 — канферэнцыя 3,
- 10.00 — перапынак на каву,
- 10.30 — пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў,
- 12.00 — святая Імша,
- 13.00 — абед,
- 13.30 — благаслаўленне, раз’езд.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 (33) 621 66 56 — Віталь
+375 (29) 546 83 19 — Аляксандр (Viber, Telegram)
Рэкамендаванае ахвяраванне, якое ўключае начлег і харчаванне, — 120 рублёў + добраахвотнае ахвяраванне для айца-рэкалекцыяніста.
З сабой, па магчымасці, неабходна мець: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.







