Пошук

10.08.2022 07:04   Тэкст і фота: Кс. Юрый Ясевіч / Catholic.by

У нядзелю 7 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Маладзечанскі дэканат), дзе ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў інтэнцыі новых пакліканняў.

У гэтыя дні ў рэкалекцыйным доме пры лебедзеўскай парафіі павінны былі прайсці рекалекцыі па распазнанню паклікання для юнакоў, але, на жаль, не знайшлося ахвотных узяць у іх удзел.

Духоўныя практыкаванні не адбыліся, але арцыбіскуп Станеўскі ўсё ж прыехаў у Лебедзева, каб памаліцца аб новых пакліканнях разам з пробашчам парафіі ксяндзом Уладзімірам Русаком і мясцовымі вернікамі.

У супольнай малітве яны прасілі Бога, каб маладыя людзі не баяліся адчыніць дзверы свайго сэрца для Хрыста, не баяліся «выплысці на глыбіню» евангельскай праўды і быць «лаўцамі чалавечых душаў» для Божага Валадарства. Сваёй прысутнасцю ў рекалекцыйным доме арцыпастыр зазначыў, што заўсёды тут, у Лебедзеве, а таксама ў кожнай святыні ў кожным месцы Хрыстус чакае моладзь, запрашае яе да сяброўства і вялікай прыгоды — жыць для любові.

У Лебедзеве іерарх не толькі ўзначаліў цэлебрацыю Імшы, у якой маліўся аб новых пакліканнях, але таксама пазнаёміўся з гісторыяй мясцовай каталіцкай супольнасці і высока ацаніў умовы рекалекцыйнага дому, якія, на думку арцыпастыра, вельмі добрыя і спрыяльныя для духоўнага ўзрастання.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі нават выйшаў на футбольнае поле і ў якасці размінкі згуляў з ксяндзом Уладзімірам у мяч.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця