Пошук

09.02.2024 16:52   Catholicnews.by

 

Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VI Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання дзяцей з каталіцкіх парафій Мінска Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій.

Удзельнікі будуць падзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі:

  • 1 катэгорыя — дзеці ад 7 да 11 гадоў уключна
  • 2 катэгорыя —дзеці ад 12 да 17 гадоў уключна

Тэма біблійнага конкурсу — «Цуды Езуса Хрыста ў Евангеллях».

Падчас падрыхтоўкі карыстаемся тэкстам першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новы запавет» (Мінск, 2017).

Пытанні конкурсу будуць гучаць на беларускай мове.

Час на выкананне задання — 45 хвілін.

Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага.

Правядзенне першага (парафіяльнага) этапу запланавана на 6 (7) красакавіка.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 17 сакавіка 2024 года ўключна даслаць арганізатарам па электроннай пошце запоўнены фармуляр для запісу>> 

Дэканальны этап адбудзецца 20 (21) красакавіка.

У дыяцэзіяльны (фінальны) этап праходзяць па 2 удзельнікі з кожнай катэгорыі (усяго 4 удзельнікі) ад дэканату, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў. У выпадку, калі ў нейкім дэканаце не набярэцца адпаведнай колькасці фіналістаў, яны будуць выраныя з ліку удзельнікаў з іншых дэканатаў, якія занялі трэцяе месца ў дадзеным этапе.

Фінал Конкурсу запланаваны на першую палову мая 2024 года ў Віцебску.

Прыкладная колькасць фіналістаў — да 70 чалавек.

Каардынатарам конкурсу з’яўляецца сястра Марыя Шамовіч.

Пытанні і прапановы, звязаныя з конкурсам, можна скіраваць на электронную пошту: catechesisvitebsk@gmail.com

Абноўлена 27.03.2024 14:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.