Пошук

26.04.2024 14:53   Паводле: Svjazep.org / Catholic.by
Фота: Svjazep.org

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая 24 красавіка прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак атрымаў альбом «Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі».

Гэтае выданне аўтарства Станіслава Янчарскага выйшла сёлета ў сталічным выдавецтве «Альфа-кніга».

Як паведамляецца на сайце грэка-каталіцкай парафіі святога праведнага Язэпа ў Мінску Svjazep.org, кнігу уручыў Святому Айцу Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек як падарунак на дзень імянінаў, які Папа, чыё хроснае імя Хорхэ, або Юрый, адзначаў 23 красавіка. Архімандрыт Гаек перадаў яе Папу Францішаку як падарунак ад удзельнікаў душпастырскай праграмы «М3 — мужныя мужчыны моляцца».

Архімандрыт падзякаваў Святому Айцу за яго катэхезу пра цноту хрысціянскай надзеі. У адказ Папа сказаў: «Будзьце мужнымі сведкамі надзеі».

Абноўлена 26.04.2024 14:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.