Пошук

30.12.2021 06:06   Catholic.by

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў вернікам на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі дыспенсацыю на дзень 7 студзеня 2022 года ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў для асоб, старэйшых за 14 гадоў у сувязі са святкаваннем Божага Нараджэння ў Праваслаўнай Царкве.

Пра гэта інфармуе Курыя Віцебскай дыяцэзіі на партале Catholicnews.by.

Пры гэтым Курыя нагадвае, што працягваецца дзеянне дыспенсацыі ад абавязку спажывання мясных страваў у пятніцу ў актаве ўрачыстасці Нараджэння Пана, якая сёлета прыпадае на 31 снежня. Адпаведнае рашэнне бвло прынята 8 сакавіка 2019 года на 74-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтымі дыспенсацыямі, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Раней падобныя пастановы выдалі арцыбіскуп Станеўскі для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскуп Кашкевіч для Гродзенскай дыяцэзіі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця