Пошук

31.12.2025 19:14   Catholic.by

Нашы дарагія сябры, віншуем вас з надыходзячым Новым 2026 годам!

Вось і падыходзіць да завяршэння яшчэ адзін год час, напоўнены радаснымі падзеямі і ўрокамі, якія Бог паслаў нам на шляху. Кожная яго старонка — гэта напамін пра тое, што вера робіць нас мацней і бліжэй да Яго. З кожным новым світаннем мы атрымліваем магчымасць абнавіцца, напоўніць сэрца падзякай і надзеяй, паверыць у сілу Божай любові.

Няхай надыходзячы год стане стартам да новых духоўных дасягненняў, натхнення, радасных момантаў і любові, якая яднае сэрцы, а кожны з нас стане промнем святла для навакольных. Жадаем вам здароўя, міру, радасці і асабістых поспехаў у новым годзе. Няхай Хрыстус атуліць вашы дамы і падорыць сілу ісці па шляху праўды і пакою.

Дзякуем вам за ваша цяпло і падтрымку, а таксама за тое, што былі з намі на шляху духоўнага і інфармацыйнага служэння. Ваша вера і ўдзел гэта натхненне для нас стаць яшчэ лепш і дзяліцца з вамі важнымі, карыснымі і натхняльнымі матэрыяламі. Мы будзем і далей старацца трымаць вас у курсе найважнейшых падзей з жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, дзяліцца добрасумленнай інфармацыяй і натхняць на добрыя справы.

Няхай Пан Бог будзе з вамі ва ўсіх вашых справах!

Благаслаўлёнага і шчаслівага Новага 2026 года!

З любоўю і малітвай,

ксёндз Павел Эйсмант,
дырэктар партала catholic.by,
разам з супрацоўнікамі

Абноўлена 31.12.2025 20:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.