Пошук

27.12.2025 13:00   Catholic.by

Календары выдавецтва «Про Хрысто». Фота: ave-maria.by

Падаем спіс найважнейшых рухомых і нерухомых касцёльных святаў на 2026 год.

Каляндар найважнейшых рухомых святаў да 2030 года ўключна пададзены ў спецыяльным раздзеле партала Урачыстасці і святы ТУТ>>>

На 18 лютага сёлета прыпадае Папялец. Пальмовая нядзеля — 29 сакавіка,  Вялікдзень — 5 красавіка.

Увага! Тлустым выдзелены ўрачыстасці і святы, падчас якіх удзел вернікаў у святой Імшы абавязковы.

  • 1 студзеня — святой Багародзіцы Марыі
  • 6 студзеня — Аб’яўленне Пана (Тры Каралі)
  • 11 студзеня — Хрост Пана
  • 2 лютага — Ахвяраванне Пана
  • 18 лютага — Папялец (пачатак Вялікага посту)
  • 19 сакавіка — святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 25 сакавіка — Звеставанне Пана
  • 29 cакавіка — Пальмовая нядзеля
  • 2 красавіка — Вялікі чацвер
  • 3 красавіка — Вялікая пятніца
  • 4 красавіка — Вялікая субота
  • 5 красавіка — Вялікдзень
  • 12 красавіка — Божай Міласэрнасці
  • 14 мая — Унебаўшэсце Пана
  • 24 мая — Спасланне Духа Святога
  • 28 мая — Пана нашага Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара (адзначаецца заўсёды ў чацвер пасля Спаслання Духа Святога)
  • 31 мая — Найсвяцейшай Тройцы
  • 4 чэрвеня — Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела)
  • 12 чэрвеня — Найсвяцейшага Сэрца Езуса
  • 24 чэрвеня — Нараджэнне святога Яна Хрысціцеля
  • 29 чэрвеня — святых Пятра і Паўла, апосталаў
  • 6 жніўня — Перамяненне Пана
  • 15 жніўня — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 8 верасня — Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 14 верасня — Узвышэнне Святога Крыжа
  • 29 верасня — святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала
  • 1 лістапада — Усіх Святых
  • 2 лістапада — успамiн усiх памерлых вернiкаў
  • 22 лістапада — Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету
  • 29 лістапада — І Нядзеля Адвэнту
  • 8 снежня — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 25 снежня — Нараджэнне Пана
  • 27 снежня — Святой Сям’і

Абноўлена 27.12.2025 13:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа