Пошук

25.12.2025 13:36   Catholic.by

Аляксандр Лукашэнка даслаў віншаванне з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага 2026-а года Старшыні ККББ, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму.

Ваша Эксцэленцыя!

Ад усёй душы віншую Вас са святам Божага нараджэння і надыходзячым новым, 2026 годам.

У гэтыя дні сэрцы вернікаў прасякнуты асаблівым цяплом і спадзяваннямі. Веліч і ўзнёсласць доўгачаканага свята ўзрушвае думкі, натхняе на добрыя справы.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, светлай духоўнай радасці і поспехаў у служэнні хрысціянскім ідэалам на карысць народа Беларусі і Каталіцкага Касцёла.

Няхай Віфлеемская зорка нязгасна ззяе і вядзе нас шляхам міласэрнасці, яднання, узаемаразумення, любові і надзеі.

Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Абноўлена 25.12.2025 13:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.