
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.
«У гэта светлае і доўгачаканае свята сэрцы вернікаў напоўнены асаблівым хваляваннем і надзеяй, — гаворыцца ў віншаванні. — Таямнічасць свята Нараджэння Хрыстовага прыносіць духоўную радасць, аб'ядноўвае ў малітве і нагадвае аб тым, што жыццё з'яўляецца бясцэнным дарам».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты дзень азараючае святло Віфлеемскай зоркі напаўняе дамы сапраўднай любоўю, міласэрнасцю і клопатам пра бліжніх.
«Упэўнены, хрысціянскія каштоўнасці будуць і далей садзейнічаць захаванню міру і згоды ў грамадстве на карысць роднай Беларусі»,
— падкрэсліў Прэзідэнт.
Хрысціянам, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
У гэта светлае і доўгачаканае свята сэрцы вернікаў напоўнены асаблівым хваляваннем і надзеяй.
Таямнічасць свята Нараджэння Хрыстовага прыносіць духоўную радасць, аб'ядноўвае ў малітве і нагадвае аб тым, што жыццё з'яўляецца бясцэнным дарам.
Азараючае святло Віфлеемскай зоркі і сёння напаўняе дамы сапраўднай любоўю, міласэрнасцю і клопатам пра бліжніх.
Упэўнены, хрысціянскія каштоўнасці будуць і далей садзейнічаць захаванню міру і згоды ў грамадстве на карысць роднай Беларусі. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і шчасця.
Аляксандр Лукашэнка







