Пошук

05.04.2026 10:35   Catholic.by

Аляксандр Лукашэнка даслаў віншаванне з нагоды свята Вялікадня Старшыні ККББ, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, а праз яго усім каталіцкім вернікам Беларусі.

Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь

Арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму
Іосіфу Станеўскаму

Ваша Эксцэленцыя!

Сардэчна віншую Вас са святам Вялікадня.

Шмат стагоддзяў вернікі адзначаюць у гэты дзень перамогу жыцця, дабра і святла, якія з новай сілай абуджаюць у душах веру, надзею, любоў.

Вечныя хрысціянскія каштоўнасці моцна ўплецены ў духоўны код беларускага народа. Яны аб'ядноўваюць людзей, вучаць спагадзе і міласэрнасці, дапамагаюць нам захоўваць мір і згоду на роднай зямлі.

Хай Велікодны цуд будзе для Вас невычэрпнай крыніцай радасці. Жадаю добрага здароўя і Божага благаславення ў служэнні на карысць Каталіцкага Касцёла і нашай краіны.

З глыбокай павагай,

Аляксандр Лукашэнка

Абноўлена 05.04.2026 10:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.