Пошук

22.12.2021 11:22   Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі / Catholic.by

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяляе вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў у пятніцу на Новы год і на праваслаўныя Каляды.

Адпаведнае паведамленне выдала Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

На падставе канона 87, § 1 Кодэксу кананічнага права, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі для духоўнай карысці вернікаў у сувязі са святкаваннем Божага Нараджэння ў Праваслаўнай Царкве удзяліў дыспенсацыю на дзень 7 студзеня 2022 года ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў для асоб, старэйшых за 14 гадоў.

Вернікі, якія будуць карыстацца дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Таксама арцыбіскуп Станеўскі падцвердзіў дзеянне дыспенсацыі на пятніцу ў актаве ўрачыстасці Нараджэння Пана, якая сёлета прыпадае на 31 снежня 2021 года.

Абноўлена 22.12.2021 11:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа