Пошук

29.12.2021 08:50   Catholic.by

Адмысловым Дэкрэтам ад 27 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў вернікам Гродзенскай дыяцэзіі дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў у дзве пятніцы: 31 снежня і 7 студзеня.

Між іншым, у дэкрэце, падпісаным пастырам Касцёла на Гродзеншчыне, сказана:

«Маючы на ўвазе духоўнае дабро вернікаў, у адпаведнасці з канонам 87 § 1 Кодэксу кананічнага права, дыспенсую вернікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, ад абавязку захоўваць устрыманне ад спажывання мясных страваў:

  • у пятніцу 31 снежня 2021 года, у актаву ўрачыстасці Нараджэння Пана;
  • у пятніцу 7 студзеня 2022 года, у сувязі з адзначэннем урачыстасці Нараджэння Пана ў Праваслаўнай Царкве.

Дыспенсай могуць карыстацца ўсе вернікі, якім споўнілася чатырнаццаць гадоў (пар. канон 1252 Кодэксу кананічнага права)».

Гэта тлумачыцца тым, што асобы, маладзейшыя за 14 гадоў, не маюць абавязку ўстымлівацца ад мясных страваў па пятніцах і, адпаведна, не маюць патрэбы ў дыспенсацыі.

«Вернікі, якія будуць карыстацца дыспенсацыяй, маюць абавязак памаліцца выбраную па жаданні малітву ў інтэнцыях Святога Айца», — нагадвае біскуп Кашкевіч у згаданым Дэкрэце.

Раней падобную дыспенсацыю ўдзяліў арцыбіскуп Станеўскі для вернікаў на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Абноўлена 29.12.2021 23:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа