Пошук

19.01.2019 12:20   Catholic.by

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і прыняць удзел у сужэнскіх рэкалекцыях, якія пройдуць з 1 па 3 лютага пад Мінскам (у Ляскоўцы). Гэта сапраўды ўнікальная магчымасць аднавіць і пераасэнсаваць свае сужэнскія адносіны праз прызму дыялогу.

Унікальная праграма сужэнскіх рэкалекцый ад «Сужэнскіх сустрэч» дазваляе аднавіць свае адносіны, атрымаць дзейсны інструмент па выхаду са шматлікіх канфліктных сітуацый, паглыбіць давер і ўзаемаразуменне, нанова адкрыць цеплыню сваіх адносін, зрабіць пэўныя крокі па выхаду з крызісаў сужэнскага жыцця, закласці дыялог у падмурак сваёй сям’і.

«Ваша сям’я нарадзілася, каб быць шчаслівай! Прапануем перажыць рэкалекцыі і пакаштаваць смак шчасця жыцця ў дыялогу. Вы атрымаеце сапраўдны інструмент, якім зможаце самі карыстацца кожны дзень ў сваім штодзённым сямейным жыцці», — адзначаюць арганізатары.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абаіх сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Запрашаюцца ўсе сем’і, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці (і католікаў, і праваслаўных, і не практыкуючых хрысціянаў), тыя, хто жыве ў шлюбе, і тыя, хто толькі распісаны ў ЗАГСе.

Пачатак 1 лютага ў 18.00, заканчэнне 3 лютага каля 15.00.

Усім неабходным удзельнікі будуць забяспечаны.

Адрас: цэнтр «Caritas» у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён).

Тэлефоны для запісу на рэкалекцыі:
+375 29 316 95 59 Вольга
+375 29 341 68 23 Сяргей

Сем’і, якія перажылі такія рэкалекцыі, дзеляцца сваімі сведчаннямі:

Гісторыя сям'і Ганны і Юрыя Лугаўцовых>>>

Сям'я Змітра і Дар'і Краўчанкаў>>>

Сям'я Паўла і Алы Малеваннікавых>>>

Сям'я Аляксандра і Вольгі Панамаровых>>>

Сведчанне Мікалая Цяцёркіна і Ганны Якубчык>>>

Абноўлена 30.01.2019 14:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа