Пошук

15.11.2018 12:27   Catholic.by

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і прыняць удзел у сужэнскіх рэкалекцыях, якія пройдуць 23-25 лістапада адначасова ў Браславе і ў Баранавічах. Гэта сапраўды ўнікальная магчымасць аднавіць і пераасэнсаваць свае сужэнскія адносіны праз прызму дыялогу.

Унікальная праграма сужэнскіх рэкалекцый дазваляе аднавіць адносіны, атрымаць дзейсны інструмент па выхаду са шматлікіх канфліктных сітуацый, паглыбіць давер і ўзаемаразуменне, нанова адкрыць цеплыню сваіх адносін, зрабіць пэўныя крокі па выхаду з крызісаў сужэнскага жыцця, закласці дыялог у падмурак сваёй сям’і.

Ваша сям’я нарадзілася, каб быць шчаслівай! Прапануецца перажыць рэкалекцыі і пакаштаваць смак шчасця жыцця ў дыялогу. Удзельнікі атрымаюць сапраўдны інструмент, якім змогуць карыстацца кожны дзень у сваім сямейным жыцці.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абаіх сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Запрашаюцца ўсе сем’і, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці (і католікаў, і праваслаўных, і не практыкуючых хрысціянаў); тыя, хто жыве ў шлюбе, і тыя, хто толькі распісаны ў ЗАГСе.

Пачатак — 23 лістапада ў 18.00, заканчэнне — 25 лістапада каля 15.00.

Усім неабходным удзельнікі будуць забяспечаны.

Адрас у Браславе: вул. Гагарына, 41А
Адрас у Баранавічах: вул. Шаўчэнкі, 6

Тэлефоны для запісу на рэкалекцыі ў Браславе:
‎+375 29 779 19 03 Вольга
‎+375 29 250 06 99 Аляксандр

Тэлефоны для запісу на рэкалекцыі ў Баранавічах:
+375 29 529 93 50 Аляксандр
+375 29 644 26 05 Святлана

Сем’і, якія ўдзельнічалі ў такіх рэкалекцыях, дзеляцца сваімі сведчаннямі:

Гісторыя сям'і Ганны і Юрыя Лугаўцовых>>>

Сведчанне сям'і Змітра і Дар'і Краўчанкаў>>>

Гісторыя сям'і Паўла і Алы Малеваннікавых>>>

Сведчанне сям'і Аляксандра і Марыі Акулік>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа