Пошук

28.03.2023 14:40   Catholic.by

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае закаханых з усёй Беларусі да удзелу ў «Вечарах для закаханых» у фармаце анлайн (на платформе zoom).

«Вечары для закаханых» — гэта дзевяць сустрэч, якія адбываюцца раз на тыдзень. Яны заснаваныя на ўнікальнай аўтарскай праграме, створанай спецыяльна для маладых «закаханых» адносін. Удзел у іх дае магчымасць зрабіць вялікі крок да ўзаемаразумення, даверу і глыбіні адносін у штодзённым жыцці.

«Вечары…» дазваляюць будаваць сапраўдную эмацыйную сувязь дзякуючы выкарыстанню прынцыпа дыялогу.

У сустрэчах будуць спалучацца рамантычныя моманты і плённыя заняткі для паляпшэння і ўмацавання адносін. Закаханыя таксама змогуць адкрыцца адзін аднаму ў тых сферах і пытаннях, якія, магчыма, яшчэ нават не нараджаліся ў думках, але маюць вялікае значэнне для глыбокіх і сталых адносін у будучым сужэнскім жыцці.

Для каго створана праграмма «Вечароў для закаханых»?

  • для пар любога ўзросту, незалежна ад іх рэлігійных перакананняў або канфесіі,
  • для закаханых, якія гатовыя працаваць над сваімі адносінамі, паглыбляць давер і ўзаемаразуменне,
  • а таксама для тых, хто плануе стварыць сям’ю або рыхтуецца да шлюбу.

Праграма «Вечароў» дае сапраўдныя інструменты для ўмацавання маладых адносін і змяшчае шмат актуальнай інфармацыі для закаханых.

Анлайн фармат «Вечароў…» дае магчымасць браць у іх удзел, нават калі закаханыя знаходзяцца ў розных гарадах.

  • Чарговы цыкл сустрэч, мэта якіх — дапамагчы маладым людзям у для пабудове трывалых адносін, стартуе ў аўторак 11 красавіка ў 19.00.
  • Папярэдні запіс абавязковы. Тэлефон для запісу: +375 (29) 652 11 44

Некаторыя водгукі з мінулых вечароў:

«За гэты кароткі час мы даведаліся пра сябе больш, чым за тры гады, якія прайшлі з таго часу, як мы пазнаёміліся. Гэта вялізны крок, які мы разам з каханым зрабілі, каб быць разам. Мы адчувалі розныя пачуцці: адны былі прыемныя, радасныя, іншыя — сумныя. Вечары адказалі на нашыя пытанні, з якімі мы прымалі ўдзел. Мы ведаем, што перад намі яшчэ шмат працы, але мы хочам працаваць над нашымі адносінамі разам».

«Тое, што я тут пачуў, я хацеў бы надоўга запомніць.

Цяпер мне здаецца, што я буду так жыць, але калі прыйдзе штодзённасць, я магу не быць у гэтым такім упэўненым. Таму мы ў нашым будучым сужэнскім жыцці павінны нагадваць адзін аднаму пра гэтыя найважнейшыя каштоўнасці, пра якія мы тут пачулі, і весці дыялог не толькі ў цяжкія моманты, але кожны дзень».

Арганізатары запрашаюць запісацца, каб прайсці сапраўдны квэст для сваіх закаханых адносін.

Сведчанні пра ўдзел у «Вечарах для закаханых»

Абноўлена 28.03.2023 14:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.