Каардынацыйная Рада вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў жаночых і мужчынскіх манаскіх інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі паведамляе пра правядзенне чарговай сустрэчы ў межах праекту, скіраванага на ўзмацненне асабістых кампетэнцый кансэкраваных асоб.
Гэты праект з’яўляецца вынікам супольнай працы настаяцеляў і настаяцельніц на працягу апошніх трох гадоў, арыентаваны на актуальную сітуацыю манскіх асоб і з’яўляецца свайго роду адказам на патрэбы і выклікі манаскага жыцця і служэння ў сучасным свеце.
У межах праекта прадугледжваецца праца ў наступных кірунках:
- асновы кіравання камандамі і праектамі, іміджам і грамадскімі сувязямі манаскіх супольнасцяў,
- прававыя аспекты дзейнасці манаскіх супольнасцяў у Беларусі,
- пытанні псіхалогіі ўзаемаадносін у супольнасцях праз прызму кампетэнтнасці і асабістай ідэнтычнасці,
- асаблівасці Cyberpsychology,
- пытанні абароны дзяцей у сучасным свеце.
Падрабязна пра праект і жыццё манаскіх супольнасцяў у Беларусі — ТУТ>>>
Гэты праект завершыцца падагульняючай канферэнцыяй, на якой каманды ўдзельнікаў прадставяць свае міні-праекты. Першая сустрэча адбылася ў верасні, наступная прайшла ў кастрычніку. На трэцяй сустрэчы, што прайшла ў лістападзе, кансэкраваныя асобы паглыбілі практычныя веды па псіхалогіі і разгледзелі лідарскія якасці, а ў снежні падзяліліся аплаткай.
Чарговая, ужо пятая сустрэча ў межах праекту адбудзецца ў панядзелак 16 студзеня.
Месца правядзення:
Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
вул. Карытас, 1
в. Ляскоўка
220058, Мінскі р-н.
Для тых, хто будзе ехаць здалёк, ёсць магчымасць начлегу ў цэнтры Caritas перад правядзеннем сустрэчы.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
або па электроннай пошце: