Пошук

28.10.2021 08:08   Catholic.by

Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае сужонкаў і кансэкраваных асоб з Баранавічаў і іншых куткоў Беларусі на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 26 па 28 лістапада.

Рэкалекцыі праходзяць па ўнікальнай аўтарскай праграме.

Сужонкі перажываюць іх у дыялогу паміж мужам і жонкай, кансэкраваныя асобы — у дыялогу з Богам.

Як зазначаюць арганізатары, адносіны, нават самыя рамантычныя, патрабуюць пастаяннага клопату, без чаго можна згубіць эмацыйную сувязь, паразуменне, давер і цеплыню.

  • Як клапаціцца аб адносінах у штодзённасці, калі праца, абавязкі, гадаванне дзяцей і шмат іншых спраў запаўняе увесь час і ўсю прастору?
  • Чым адрозніваецца клопат аб маладых адносінах у сужэнстве ад клопату пра сталыя шматгадовыя адносіны?

Для таго, каб знайсці адказ на гэтыя пытанні, сужонкам найперш патрэбны час адно для аднаго, каб сустрэцца з унутраным светам свайго мужа ці жонкі. Сустрэцца як асоба з асобай, а не як «праблема з прытэнзіяй».

Акрамя таго, заўважаюць арганізатары духоўных практыкаванняў, патрэбныя канкрэтныя інструменты і план, дзякуючы якім гэтая сустрэча дасць шанц паступова выйсці з крызісу сужэнскага жыцця, дасць магчымасць паглыбіць і аднавіць адносіны і пачуцці, занурыцца ў цеплыню і шчырасць, а значыць дапаможа адчуваць радасць сужэнскага жыцця.

Сужэнскія сустрэчы прапануюць магчымасць такой трохдзённай сустрэчы з канкрэтнымі інструментамі і рэальнымі пладамі. Тое, што ўдзельнікі атрымаюць падчас рэкалекцый, можна будзе выкарыстоўваць самастойна ў штодзённым жыцці, каб клапаціцца пра свае адносіны і сужэнскую любоў.

Арганізатары запрашаюць

  • сужонкаў, якія перажываюць крызіс сужэнскага жыцця;
  • маладыя сем’і, каб атрымаць інструменты на далейшае будаванне моцных адносін;
  • усіх тых, хто можа назваць сёння сябе шчаслівым сужэнствам, бо нават самыя моцныя адносіны патрабуюць штодзённага клопату.

«Менавіта час і клопат пра сужэнскія адносіны дае вялікі плён у сужэнскім жыцці», — лічаць удзельнікі руху.

Рэкалекцыі распачынаюца 26 лістапада ў 18.00, заканчваюцца 28 лістапада каля 15.00.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў касцёльным шлюбе.

Падчас рэкалекцый будуць прынятыя ўсе неабходныя меры бяспекі: колькасць уздельнікаў абмежавана магчымасцю захавання дыстанцыі, дзейнічае масачны рэжым, выкарыстоўваюцца сродкі дэзінфекцыі і г.д.

Адрас: г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6.

Запіс па тэлефонах:

+375 (29) 644 26 05 (А1)
+375(29) 529 93 50 (МТС)

Вашай увазе прапануем сведчанні сем’яў, якія ўдзельнічалі ў рэкалекцыях руху «Сужэнскія сустрэчы»:

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.