Пошук

29.09.2021 11:36   Тэкст і фота: Аляксандр Бурдзялёў / Catholic.by

У пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах «Арганнага сімпозіума», які пройдзе ў сталіцы Палесся з 10 па 17 кастрычніка, адбудуцца сем бясплатных канцэртаў акадэмічнай музыкі на гістарычным аргане.

Ужо другі раз у Пінску ладзіцца «Арганны сімпозіум», які збірае канцэртуючых і касцёльных арганістаў, студэнтаў і аматараў вакол гістарычнага аргана пінскага катэдральнага касцёла.

Арган пінскай Катэдры з’яўляецца буйнейшым спраўным гістарычным арганам Беларусі.

Акрамя майстар-класаў і лекцый, разлічаных на прафесійных музыкантаў, усе ахвотныя змогуць наведаць сем бясплатных канцэртаў: чатыры канцэрты дадуць канцэртуючыя арганісткі і выкладчыцы з Мінска і Масквы, і яшчэ тры канцэрты адбудуцца ў выкананні студэнтаў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі, Маскоўскай сярэдняй спецыяльнай школы (каледжа) імя Гнесіных, Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і іншых.

Расклад канцэртаў

  • 10 кастрычніка, нядзеля

16.00 — загадчыца аддзялення «Арган» Маскоўскай сярэдняй спецыяльнай школы (каледжа) імя Гнесіных, лаўрэат міжнародных конкурсаў Марыя Чарапанава (Масква)

  • 11 кастрычніка, панядзелак

19.30 — лаўрэат міжнародных конкурсаў Кацярына Булахціна (Масква)

  • 12 кастрычніка, аўторак

19.30 — студэнты і удзельнікі майстар-классаў

  • 13 кастрычніка, серада

17.00 — студэнты і удзельнікі майстар-классаў
19.30 — студэнткі маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас К. Валастнова), лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Красная і Ганна Спірына (Масква)

  • 16 кастрычніка, субота

16.00 — арганістка касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ганна Горбач (Мінск)

  • 17 кастрычніка, нядзеля

16.00 — выкладчыца аргана ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў Калініка Мядзведзева (Мінск)

Уваход на ўсе арганныя канцэрты ў пінскім катэдральным касцёле вольны.

Большая частка удзельнікаў пералічаных вышэй канцэртаў пінскага сімпозіума адначасова складае ядро удзельнікаў першага арганнага фестывалю Gloria Deo, які будзе праходзіць амаль адначасова ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы, дзе знаходзіцца яшчэ адзін значны гістарычны арган Пінскай дыяцэзіі.

 

Абноўлена 29.09.2021 11:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа