Пошук

21.06.2020 07:47   Паводле: TUT.BY / Catholic.by
Фота Аляксандра Бурдзялёва

Стужка, якая з’явілася ў сеціве 17 чэрвеня, была знятая кінарэжысёрам Вольгай Плясневіч з Масквы і прысвечана заснавальніку парталу TUT.BY Юрыю Зісеру.

Як перадае TUT.BY, Вольга Плясневіч здымала ў Беларусі дакументальны фільм пра яшчэ адзін унікальны арган, які знаходзіцца ў касцёле святых Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Гэты фільм таксама неўзабаве можна будзе ўбачыць.

У фільме «Арган над Пінай» можна пачуць не толькі тое, як гучыць адноўлены вядомым мецэнатам старадаўні арган, але таксама голас кардынала Казіміра Свёнтка — чалавека, які збярог для нашчадкаў унікальны інструмент, пінскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і найкаштоўнейшы скарб — спадчыну нашай хрысціянскай веры, мужным сведкам якой ён быў на працягу ўсяго свайго доўгага і поўнага выпрабаванняў святарскага жыцця.

У застаўцы напачатку паведамляецца, што фільм прысвечаны Юрыю Зісеру, дзякуючы якому ў 2019 годзе быў адноўлены арган пінскага катэдральнага Касцёла.

«Фільм распавядае пра гістарычны арган пінскай катэдры, якая летась стала адным з цэнтраў прыцягнення ў арганнай культуры Беларусі», — адзначыў прадстаўнік праекту «Арганы Беларусі».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа