Пошук

17.05.2020 15:27   Catholic.by
Фота Вадзіма Заміроўскага / TUT.BY

17 мая ў Мінску пасля працяглай хваробы адышоў у вечнасць Юрый Зісер, заснавальнік парталу TUT.BY, прадпрымальнік, грамадскі дзеяч, мецэнат.

Юрый Зісер захапляўся старажытнай музыкай і ігрой на аргане, лічыў, што «без хрысціянства немагчыма зразумець гісторыю».

У 2017 годзе на нашым партале быў апублікаваны матэрыял Ільі Лапато «„Калі я рэпецірую, мая жонка шчыльна закрывае ўсе дзверы“: Юрый Зісер пра арган і павагу да хрысціянства», прысвечаны гэтай шматбаковай і неардынарнай асобе.

Як паведаміў партал TUT.BY, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй развітанне са спачылым пройдзе ў вузкім коле. Сям’я Юрыя Зісера просіць ушанаваць яго памяць дома, а замест кветак зрабіць ахвяраванне на барацьбу з COVID-19.

Рэдакцыя парталу Catholic.by выказвае спачуванне родным, блізкім і супрацоўнікам спачылага Юрыя Зісера.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 17.05.2020 19:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа