Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што адышоў у вечнасць Юрый Марціноўскі, тата ксяндза каноніка Валерыя Марціноўскага, святара Віцебскай дыяцэзіі, пробашча катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
Святой памяці Юрыю было 60 гадоў.
Пахаванне адбудзецца 29 лістапада ў 13.30 у Мёрах.
Святая Імша з целам памерлага ў касцёле, затым — малітва дома і працэсія на могілкі.
Выказваем шчырыя спачуванні ксяндзу Валерыю Марціноўскаму з нагоды смерці таты, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.
Вечны адпачынак дай яму, Пане...







