Пошук

15.09.2026 19:42   Catholic.by

Фота з адкрытых крыніц

Паважаныя браты і сёстры, бібліятэкары і супрацоўнікі «скарбніцы ведаў» — беларускай бібліятэкі!

Са святам!

Сёння, 15 верасня, мы адзначаем ваш прафесійны дзень. Гэта свята заснавана Прэзідэнтам нашай краіны Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам у 2001 годзе і звязана з днём заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У сённяшні дзень хочацца выказаць удзячнасць за вашу місію, якую вы выконваеце, працуючы ў нашых «скарбніцах ведаў»  беларускіх бібліятэках.

Кнігазборы і ваша праца служаць развіццю і распаўсюджванню культуры на карысць дзяржавы, Касцёла і ўсяго грамадства.

Бібліятэка — гэта месца, якое адзначаецца дыскрэтнасцю, спакоем, павагай і клопатам.

У сценах яе пануе амаль манастырская атмасфера, якая нагадвае: гэта не проста сховішча кніг, але прастора, створаная дзякуючы адносінам, абмену і ідэям.

Мае дарагія, прыміце самыя сардэчныя пажаданні! Няхай ваша праца і далей падтрымлівае духоўны і культурны ўзровень нашага народа, няхай праз вашу паслугу ў маладога пакалення беларусаў узмацняецца любоў і пашана да друкаванага слова.

Жадаю вам, супрацоўнікам друкаванага слова, Божага благаслаўлення і ўдзячных чытачоў. Так, як святы Аўгустын у час свайго пошуку праўды пачуў Божае натхненне праз вусны дзіцячага спеву: «Бяры і чытай!», так няхай у пошуку праўды нашы чытачы захапляюцца зместам друкаванага слова, апеку над якім вы штодня чыніце сваім жыццём.

З малітвай і благаслаўленнем для вашай працы,

✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Абноўлена 15.09.2026 21:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.