З 3 па 24 кастрычніка ў касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы (Ляхавіцкі раён, Пінская дыяцэзія), дзе нядаўна быў адноўлены гістарычны арган, упершыню пройдзе арганны фестываль.
Арган у вёсцы Мядзведзічы, пабудаваны ў тутэйшым касцёле ў 1912 годзе, — найбольшы дзеючы ў Беларусі інструмент цалкам рамантычнага тыпу, што дае выканаўцам унікальныя магчымасці.
Назва фестывалю Gloria Deo — «Хвала Богу» — узята з надпісу на франтоне мядзведзіцкай святыні, узведзенай у 1908 годзе.
Расклад фестывальных канцэртаў
- 3 кастрычніка, нядзеля
13.30 — выкладчыцы аргана Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа Кацярына Палавінская (арган, Віцебск) і студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Юлія Бурдзялёва (вакал, Мінск)
- 9 кастрычніка, субота
16.00 — студэнт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас К. Валастнова), лаўрэат міжнародных конкурсаў Андрэй Шэйко (Масква)
- 10 кастрычніка, нядзеля
13.30 — студэнт маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі Андрэй Шэйко (арган, Масква), студэнт Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных Валянцін Мурашкін (віяланчэль, Масква), студэнтка Маскоўскай сярэдняй спецыяльнай школы (каледжа) імя Гнесіных Ефрасіння Мурашкіна (вакал, Масква)
- 16 кастрычніка, субота
16.00 — студэнткі маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас К. Валастнова) лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Красная і Ганна Спірына (Масква)
- 17 кастрычніка, нядзеля
13.30 — загадчыца аддзялення «Арган» Маскоўскай сярэдняй спецыяльнай школы (каледжа) імя Гнесіных, лаўрэат міжнародных конкурсаў Марыя Чарапанава (Масква)
- 24 кастрычніка, нядзеля
13.30 — арганістка касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) г. Мінска, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ганна Горбач (Мінск)
Уваход на канцэрты вольны.
Канцэрты фестывалю могуць наведаць турысты і вернікі: суботнія канцэрты адбудуцца перад святой Імшой, нядзельныя распачынаюцца адразу пасля Імшы.