Пошук

17.06.2021 12:16   Аляксандр Бурдзялёў / Catholic.by
Фота: Арцём Кір’янаў / Sputnik.by

У чэрвені ў сеціве з’явіўся прафесійны відэазапіс, які дае магчымасць гледачам апынуцца ў касцёле святых Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы, што на Ляхавіччыне (Пінская дыяцэзія), і паслухаць, як гучыць адноўлены касцёльны арган.

Амаль год таму, 27 чэрвеня 2020 года, адбылася музычная прэзентацыя гэтага ўнікальнага інструмента эпохі рамантызму пасля яго грунтоўнай рэстаўрацыі.

Цяпер жа якасны запіс гучання вядомага беларускага аргана, створанага больш за стагоддзе таму, у 1912 годзе, цяпер з’явіўся ў шырокім доступе.

Для Беларусі гэта першы праэкт адмысловага запісу адрамантаванага да канцэртнага стану гістарычнага касцёльнага аргана. Запіс у высокай якасці фіксуе гук стогадовага касцёльнага інструмента на шырокім дыяпазоне твораў акадэмічнай музыкі (барока, рамантызм, сучасная акадэмічная музыка) і знаёміць гледачоў з супольнасцю беларускіх арганістаў.

Для зручнай навігацыі відэа мае разметку.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця