23–25 красавіка ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Ляскоўка) рух «Сужэнскія Сустрэчы» ладзіць рэкалекцыіі для сужонкаў.
Унікальная аўтарская праграма рэкалекцый з’яўляецца ўніверсальнай і дапамагае паглыбіць адносіны, зрабіць пэўныя крокі па выхаду з крызісаў сужэнскага жыцця, аднавіць давер, узаемапавагу, узаемаразуменне як сужонкам са стажам сужэнскага жыцця, так і маладым, якія толькі распачынаюць свой сумесны шлях.
«Нашы сем’і нарадзіліся для таго, каб быць шчаслівымі. Але каб адчуваць смак і радасць сваіх адносін на кожным этапе сумеснага жыцця, сужонкі павінны клапаціцца пра гэта», — адзначаюць арганізатары рэкалекцый.
На працягу трох дзён удзельнікі будуць разбірацца ў многіх важных пытаннях:
- як перажываць разам розныя рэвалюцыйныя падзеі ў сумесным жыцці, адной з якіх з’яўляецца нараджэнне першага дзіцяці;
- як уваскрашаць адносіны ў канкрэтных сітуацыях;
- як аднаўляць эмацыйную сувязць, калі дзеці сталі дарослымі і ствараюць свае сем’і, і інш.
Удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы» прапануюць вельмі канкрэтны інструмент — дыялог, які пасля рэкалекцый сужонкі практыкуюць у сваёй штодзённасці, каб будаваць адносіны не толькі паміж сабой, але і з дзецьмі, роднымі, калегамі па працы і іншымі людзьмі.
Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці, тыя, хто мае касцёльны шлюб (вянчаўся), і тыя, хто толькі распісаўся ў ЗАГСе.
Пачатак рэкалекцый 23 красавіка ў 18.00, заканчэнне — 25 красавіка каля 15.00.
У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
Арганізатары гарантуюць захаванне ўсіх мер бяспекі ва ўмовах пандэміі (маскі, адлегласць, дэзінфікуючыя сродкі).
Адрас:
Мінскі р-н,
в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1
(каля Бараўлянаў).
Запіс па тэлефоне:
+375 (29) 652 11 44
Вашай увазе прапануем сведчанні сем’яў, якія ўдзельнічалі ў рэкалекцыях руху «Сужэнскія сустрэчы»:
- «Я ехала на ўік-энд, не ведаючы, што там будзе». Гісторыя сям’і Яўгена і Вольгі Хілько
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця: «Бог пакрыху, маленькімі крокамі прыходзіў у нашае жыццё»
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця. Гісторыя сям’і Ганны і Юрыя Лугаўцовых
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця. Гісторыі ўдзельнікаў «Сужэнскіх сустрэч»