Пошук

06.10.2020 11:43   Catholic.by

Рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч» для сем’яў па ўнікальнай аўтарскай праграме пройдуць з 30 кастрычніка па 1 лістапада ў Мінску.

Рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч» дакладна дапамогуць, калі вы

  • губляеце цеплыню адносін
  • не ведаеце, куды схавалася каханне, прыемныя словы, узаемная падтрымка
  • марыце аб глыбокім узаемаразуменні і шчаслівай штодзённасці
  • перажываеце крызіс сужэнскага жыцця
  • толькі стварылі сям’ю і хочаце будаваць яе на моцным падмурку
  • хочаце паглыбіць сваю любоў

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў касцёльным шлюбе.

Рэкалекцыі распачынаюца 30 кастрычніка ў 18.00, заканчваюцца 1 лістапада каля 15.00.

Адрас: в. Ляскоўка, цэнтр «Карытас» (каля Бараўлянаў).

Усім неабходным удзельнікі будуць забяспечаны (асабісты нумар з санвузлом, трохразовае харчаванне, кава-паўзы).

Увага! Папярэдні запіс абавязковы. Колькасць месцаў абмежаваная.

Запіс па тэлефоне: +375 (29) 652 11 44

Сем’і, якія ўдзельнічалі ў рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», дзеляцца сваімі сведчаннямі:

Абноўлена 09.10.2020 00:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця