Пошук

21.10.2019 11:33   Catholic.by

З 22 па 24 лістапада ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі пройдуць рэкалекцыі для сем’яў з Гродзеншчыны.

«Губляеце цеплыню адносін? Не ведаеце, куды схавалася каханне, прыемныя словы, узаемная падтрымка? Марыце аб глыбокім узаемаразуменні і шчаслівай штодзённасці? Крызіс сужэнскага жыцця? Толькі стварылі сям’ю і хочаце будаваць яе на моцным падмурку? Хочаце паглыбіць сваю любоў? Сужэнскія рэкалекцыі — выдатная пляцоўка для адказу на ўсе гэтыя пытанні, — сцвярджаюць арганізатары рэкалекцый.

Кожны з нас сапраўды марыць аб шчаслівым сужэнстве, як у момант яго стварэння, так і пасля 1…5…10…20…25…50…гадоў сужэнскага жыцця. Так і мае быць! Бо кожная наша сям’я нарадзілася, каб быць шчаслівай.

Але што мы робім для нашага сямейнага шчасця? Ці ведаем інструменты для паглыблення сваіх сужэнскіх адносін?

Ці клапоцімся і ўмацоўваем адно аднаго? Ці маем сілы прабачыць і ісці далей? І такіх пытанняў можна паставіць вельмі шмат. Запрашаем сем’і з гродзенскага краю пашукаць адказы і выкарыстаць гэты час на ўмацаванне сваіх сужэнскіх адносін».

Удзельнікі падчас рэкалекцый атрымаюць рэальны інструмент для будавання сваіх адносін, якім змогуць карыстацца ў сваёй штодзённасці, нават у тых сітуацыях, якія сёння здаюцца вельмі цяжкімі і амаль не пакідаюць надзеі. Запрашаюцца і тыя, хто хоча ўліць у свае адносіны новае дыханне, свежасць, аднавіць цеплыню і еднасць. Маладыя сем’і змогуць закласці моцны падмурак для сваіх маладых адносін і паглыбіць узаемаразуменне.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абаіх сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, рэлігійнай актыўнасці: і тыя, што толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў шлюбе.

Пачатак 22 лістапада ў 18.00, заканчэнне 24 лістапада каля 15.00. Усім неабходным удзельнікі будуць забяспечаны.

Адрас: рэкалекцыйны дом «Голас Айца», г. п. Рось (Ваўкавыскі р-н), вул. Чырвонаармейская, 12.

Папярэдні запіс абавязковы.

Адзіны нумар для запісу і дадатковай інфармацыі:

+375 29 652 11 44 А1 (Velcom)

Сем’і, якія таксама ўдзельнічалі ў рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», дзеляцца сваімі сведчаннямі:

Абноўлена 21.10.2019 12:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця