Пошук

 
01.05.2017 12:45
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» мае сваю больш як 100-гадовую гісторыю ў свеце і ў Беларусі дзейнічае на працягу 20 гадоў. Па-лацінску caritas азначае «міласэрная любоў». У сваёй працы «Карытас» удзяляе  асаблівую ўвагу дзецям, дзецям-сіротам, інвалідам, малазабяспечаным асобам, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным сем’ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай і расавай прыналежнасці. Нацыянальны «Карытас» Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 220004, г. Мінск, пл. Свабоды, 9, Тэл. +375 (17) 380 19 49; +375 (44) 791 78 87 e-mail: caritasby@gmail.com Сайт: www.caritas.by Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 220058, Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1 Т/факс: + 375 (17) 265 18 78 e-mail: caritas@caritas-minsk.by Сайт:  caritas-minsk.by Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Віцебскай дыяцэзіі 210041 г. Віцебск вул. Чкалава, 52-1 т/ф +375 (21) 225 29 31 e-mail: caritas.vitebsk.diocese@yandex.by Сайт: caritasvitebsk.by Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі 230025 г. Гродна, вул. К. Маркса, 4 тэл. +375 (15) 275 34 12 факс +375 (15) 275 34 11 e-mail: caritasgrodno@yandex.ru Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Пінскай дыяцэзіі 225710 г. Пінск вул. Леніна, 16, каб. 107 тэл./факс: +375 165 68 3157 тэл. маб.: +375 (29) 772 81 21 e-mail: caritaspinsk@tut.by
25.06.2008 16:54
Найвышэйшы, праслаўлены Божа, асвяці змрок майго сэрца і дай мне, Пане, сапраўдную веру, непахісную надзею і дасканалую любоў, разуменне і пазнанне, каб выканаў Тваё святое і праўдзівае пасланніцтва. Малітва св. Францішка перад крыжам Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў Курыя Віцэправінцыі Меншых Братоў Капуцынаў на Беларусі Кароткі жыццяпіс св. Францішка Асізскага Манаская супольнасць капуцынаў, у адным шэрагу з іншымі францішканскімі ордэнамі, з’яўляецца прамой пераймальніцай багатай духоўнасці святога Францішка з Асізі. Як самастойны Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў зацверджаны булай Папы Клімента VII 3 ліпеня 1528 года. З’яўленне гэтай супольнасці было абумоўлена радыкальным жаданнем наследаваць Езуса Хрыста, жывучы ва ўбогай братэрскай супольнасці.   Галоўнай рысай капуцынскай духоўнасці з’яўляецца няспыннае, асабістае шуканне першапачатковага ідэалу, які адкрыў і рэкамендаваў сваім братам-паслядоўнікам святы Францішак, калі заахвочваў наследаваць Езуса Хрыста, беднага і пакорнага. Зразумела, што першае месца ў жыцці капуцына займае малітва, асабліва кантэмпляцыйная (сузіральная). Істотнай прыкметай таксама з’яўляецца беднасць, якая выражае суровасць жыцця і добраахвотнасць пакаяння. Характарызуе капуцынаў і радаснае прабыванне сярод людзей бедных ды хворых, падзяляючы іх долю і дзелячыся з імі духоўнымі каштоўнасцямі. Шлюбуючы паслухмянасць, беднасць і чыстасць, апранутыя ў карычневы габіт з характэрным доўгім завостраным каптурам, падперазаныя звычайнай белай вяроўкай, капуцыны, выбіраючы просты лад жыцця ў розных краінах на ўсіх катынентах, імкнуцца дакладней ажыццяўляць Святое Дабравесце, захоўваючы вернасць Каталіцкаму Касцёлу. На практыцы гэтае заданне капуцыны рэалізуюць, апякуючыся беднымі або штодзённа выконваючы, паводле здольнасцяў і адукацыі, абавязкі сакрыстыяніна, арганіста, садоўніка, краўца, выкладчыка і шмат іншых. Браты-святары, прысвячаючы сябе душпастырству, служаць людзям як спаведнікі, духоўныя кіраўнікі і прапаведнікі. На сённяшні дзень капуцынская супольнасць налічвае ў свеце больш за адзінаццаць тысяч братоў. За пяцьсот гадоў гісторыі ордэна трынаццаць капуцынаў былі абвешчаны святымі, а трыццаць чатыры — благаслаўлёнымі. Найбольш вядомыя з іх: святы Фелікс з Канталічэ, святы айцец Піо, благаслаўлёны айцец Ганарат Казмінскі. На тэрыторыі сучаснай Беларусі меншыя браты капуцыны дзейнічаюць з 1938 года. У цяжкія часы савецкага атэізму існаванне ордэна працягвалася ў падполлі. Пасля атрымання рэлігійнай свабоды дзякуючы дапамозе братоў-місіянераў з Польшчы колькасць месцаў працы капуцынаў у Беларусі ўсцяж павялічваецца. Сёння яны працуюць у Мінску, Маладзечне, Ліпнішках (Іўеўскі р-н), Слоніме, Докшыцах, Ваўкалаце (Докшыцкі р-н), Смалявічах і Верхнядзвінску. На сённяшні дзень у Беларусі працуе дваццаць чатыры капуцыны, большасць з якіх з’яўляюцца беларускімі грамадзянамі. Акрамя таго, калі дзесяці братоў з Беларусі знаходзяцца на розных этапах фармацыі ў кляштарах Польшчы і Італіі, рыхтуючыся да канчатковага прыняцця капуцынскага ладу жыцця. Гэтая супольнасць братоў утварае арганізаваную ў 1997 годзе адміністрацыйную адзінку Ордэна, якая тады атрымала назву Віцэправінцыі, а цяпер называецца — Кустодыя Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі, апекуном якой з’яўляецца благаслаўлёны капуцын айцец Ганарат Казмінскі. Узначальвае Кустодыю Кусташ, якога выбіраюць браты кожныя тры гады. Адказваючы на актуальныя патрэбы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, капуцыны ў першую чаргу займаюцца душпастырствам у даручаных ім парафіях. Штогод праводзіцца пілігрымка з Маладзечна да Маці Божай Будслаўскай, удзельнічаючы ў якой кожны можа крыху бліжэй пазнаёміцца з капуцынскасцю.   Курыя Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі: Брат Сяргей Мацюшонак OFM Cap — Кусташ вул. Гарадзецкая, д. 22, кв. 152 220125, г. Мінск Тэл. +375 17 396-80-62 , факс +375 17 396-80-61 e-mail: belarus.ofmcap@gmail.com Афіцыйная старонка Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў www.kapucyny.by   Кароткі жыццяпіс св. Францішка Асізскага 1181 г. (або 1182 г.) У італьянскім горадзе Асізі ў сям’і багатага купца П’етро Бернардонэ і Пікі нарадзіўся сын. На хросце яму далі імя Ян, але пазней бацька назваў яго Францішкам. У юнацтве Францішак адзначаўся кемлівасцю і велікадушнасцю. Па характары быў весялун і нават гарэзнік, меў шмат сяброў і ў таварыстве звычайна быў завадатарам. Асізскі юнак марыў пра бліскучую, а ў тыя часы і найбольш прывабную, кар’еру гераічнага рыцара. Верасень 1202 г. Распачалася вайна паміж Асізі і Перуджай. У ёй удзельнічае Францішак, і пасля адной з бітваў ён трапляе ў палон, у якім знаходзіўся амаль год. 1203 г. Вярнуўшыся з няволі, сын Бернардонэ цяжка хварэе. 1205 г. Францішак чарговы раз рушыць на вайну, гэтым разам да Апуліі, з надзеяй здабыць жаданую славу. У мясцовасці Спалета ён бачыць загадкавы сон і, уражаны ім, вяртаецца ў Асізі. 1206 г. У касцёле св. Дам’яна ён чуе таямнічы голас з крыжа: «Францішак, ідзі, адбудуй мой дом, які руйнуецца». У душы Францішка адбываецца пералом, пакаянне і поўнае навяртанне. У прысутнасці асізскага біскупа ён аддае грошы і нават вопратку свайму бацьку, які быў супраць новага ладу жыцця сына. У адзенні пустэльніка Францішак распачынае жабрацкае жыццё пакаяння, служачы хворым на праказу. 1206-1208 г.г. Ён адзін аднаўляе занядбаныя святыні св. Дам’яна, св. Пятра і Маці Божай Анёльскай. 16 красавіка 1208 г. Да Францішка далучаюцца першыя вучні Бернард і Пётр. 1209 або 1210 г. Францішак з адзінаццаццю вучнямі вандруе ў Рым, і там яны атрымліваюць папярэдняе зацвярджэнне такога ладу жыцця ад папы Інацэнта ІІІ. 1215 г. Адбыўся Трэці Латэранскі Сабор. Лічыцца, што на ім прысутнічаў Францішак, і менавіта там упершыню ён сустрэўся з Дамінікам Гусманам, заснавальнікам Ордэна Прапаведнікаў (дамініканцаў). 29 лістапада 1223 г. Папа Ганорый ІІІ канчаткова зацвярджае укладзены Францішкам Статут жыцця меншых братоў. 15 жніўня – 30 верасня 1224 г. Францішак, адасобіўшыся на гары Альверня, адбывае саракадзённы пост, падчас якога, прыблізна 14 верасня, атрымаў стыгматы. 3 кастрычніка 1226 г. Францішак памірае. 16 ліпеня 1228 г. Папа Грыгорый IX абвяшчае Францішка святым. 25 мая 1230 г. Цела святога Францішка перанесена ў спецыяльна пабудаваную ў яго гонар базыліку.
25.06.2008 19:44
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа