Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Касцёл у Беларусі
Дабрачынныя арганізацыі
Касцёл ў Беларусі
Таварыства добрай смерці
09.07.2008 14:00
У Катэхізісе Каталіцкага Касцёла чытаем, што апошнімі рэчамі чалавека з’яўляюцца смерць, Божы суд, неба або пекла. Усімі магчымымі спосабамі людзі імкнуцца адцягнуць момант смерці, бо ў чалавеку ёсць прыроджанае жаданне жыць і страх перад неабходнасцю адысці з гэтага свету. Людзі, асабліва сучасныя, не хочуць нават думаць пра смерць. Між тым, статыстыка падае, што па ўсім свеце павялічваецца колькасць выпадкаў раптоўнай смерці, смерць збірае ўсё большае жніво падчас няшчасных выпадкаў, прыродных катаклізмаў і палітычных канфліктаў. Усе гэтыя з’явы павінны схіліць чалавека да разважання аб мізэрнасці зямнога недаўгавечнага жыцця, аб марнасці справаў гэтага свету, якія так мала трываюць, аб канчатковай мэце чалавечай душы, а таксама аб тым, каб у кожную хвіліну быць падрыхтаваным да смерці. Кожны крок у жыцці — гэта крок у накірунку смерці. Смерць, перадусім блізкіх нам людзей, абуджае ўнутранае супраціўленне і ставіць цяжкія пытанні аб сэнсе чалавечага жыцця, якое хутка прамінае. Таямніцу смерці можа раскрыць толькі вера. Для людзей веры праўда аб смерці не павінна быць трагічнай. Хрыстус паказаў, што смерць — не трагедыя, а пераход да іншага жыцця. «Я — уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць» (Ян 11, 25–26). Хоць мы любім жыццё, усё ж смерці не пазбегнем. Свет і зямное жыццё з’яўляюцца толькі памостам, па якому мы пераходзім у вечнасць. Святая Тэрэза ад Езуса кажа: «Памятай, што ў цябе толькі адна душа, і калі ты гэтую адзіную душу згубіш, у цябе не будзе іншай, якую ты мог бы збавіць». У самыя цяжкія хвіліны мы шукаем паратунку ў Марыі, якая з’яўляецца для свету «Апякункай і Маці добрай смерці». З гэтай мэтай Касцёл устанавіў і зацвердзіў Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці, якое называюць таксама Апостальствам добрай смерці і якое цесна звязана з культам Маці Божай Балеснай. Культ Маці Божай Балеснай мае сваё глыбокае абгрунтаванне ў Евангеллі, асабліва ў Евангеллі ад святога Лукі (пар. Лк 2, 33–35) і Евангеллі ад святога Яна (пар. Ян 19, 25–27), а таксама ў вучэнні Айцоў Касцёла і святых. Да росквіту гэтага культу асаблівым чынам прычынілася Кангрэгацыя сэрвітаў, заснаваная ў XIII стагоддзі. Шматлікія брацтвы для ўшанавання Маці Божай Балеснай, якія ўзнікалі ў той час, падтрымліваліся аўтарытэтам Касцёла. Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці ў цяперашняй яго форме было зацверджана Папам Піем X у 1908 г. Гэты Папа надзяліў Таварыства шматлікімі прывілеямі і адпустамі, а таксама надаў яму універсальны характар, пашыраючы сферу яго дзейнасці на ўвесь Касцёл. Таварыства было аддана асаблівай апецы Маці Божай ад Сямі Болесцяў і святому Юзафу — двум вялікім апекунам добрай смерці. Члены Таварыства сваімі малітвамі і ахвярамі жадаюць выпрасіць для верных католікаў трыванне ў асвячальнай ласцы, для рэлігійна абыякавых і грэшнікаў — ласку навяртання, для ўсіх — добрую і святую смерць. Рэалізуючы гэтую мэту, асобы з Таварыства часта скіроўваюць свае думкі да вечнасці і стараюцца пазбягаць граху, каб быць падрыхтаванымі да смерці ў любую хвіліну; практыкуюць асаблівае набажэнства да Маці Божай Балеснай і святога Юзафа; маюць удзел у заслугах, якія вынікаюць з супольных малітваў усіх членаў Таварыства; удзельнічаюць у прывілеях і ласках, якія з’яўляюцца плёнам святых Імшаў, што адпраўляюцца кожны дзень у іх інтэнцыях. У кожную суботу і апошнюю нядзелю месяца ў галоўнай рэзідэнцыі Таварыства ў Францыі адпраўляецца святая Імша ў інтэнцыях Апостальства добрай смерці. Для таго, каб дапасавацца да ўсіх вернікаў, да кожнага стану жыцця, Таварыства дапускае тры ступені. Гэта дае магчымасць уступіць у яго кожнаму чалавеку, без выключэння. Першая ступень прадугледжвае выказванне асабістай згоды і запіс у Кнігу таварыства, што раўназначна адданню сябе ў апеку Маці Божай Апякункі добрай смерці. На другой ступені прадугледжаны запіс у Кнігу і прыняцце на сябе абавязацельства маліцца кожны дзень раніцай і вечарам тры «Вітай, Марыя» з дадатковай малітвай у канцы: «Маці Божая, Апякунка добрай смерці, маліся за нас! Святы Юзаф, маліся за нас». Асобы, якія належаць да трэцяй ступені, адгаворваюць малітву, вызначаную для другой ступені, а таксама робяць штодзённы рахунак сумлення, акрамя таго, раз у месяц (напрыклад, у першую пятніцу ці першую суботу месяца) прыступаюць да сакрамэнтаў паяднання і Эўхарыстыі. Для іх таксама прадпісана хаця б кароткая хвіліна цішыні для разважання над годнай падрыхтоўкай да добрай смерці. Добра было б, каб у кожнай парафіі былі створаны Таварыствы Маці Божай Апякункі добрай смерці. Члены Таварыства могуць распаўсюджваць гэтую справу сярод сем’яў у парафіі, такім чынам яны будуць дапамагаць святарам, асабліва калі гаворка ідзе пра наведванне хворых і чуванне пры паміраючых. Уступленне ў Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці стане найлепшай гарантыяй добрай смерці, дзейсным заахвочваннем да добрага выкарыстання часу, які Міласэрны Бог яшчэ дае нам на гэтай зямлі. Частае разважанне пра таямніцу смерці з’яўляецца найлепшым спосабам максімальнага выкарыстання Божых ласкаў і натхненняў у нашым цяперашнім жыцці. Сёння ў Беларусі існуе рэлігійная свабода, аднак святыні перапоўненыя толькі ў вялікія святы. Усё менш дзяцей прыходзяць на катэхезу пасля Першай святой Камуніі, вернікі занядбоўваюць рэлігійныя практыкі, клапоцяцца перадусім пра дабрабыт на гэтым свеце, паддаючыся прадузятасці, трапляючы ў палон розных прыхільнасцяў і заганаў. Таму кожны хрысціянін павінен нагадаць сабе, што «добра жыць — гэта шмат, добра памерці — гэта ўсё». Найвялікшае сведчанне сапраўды хрысціянскага бачання смерці даў усім сваім жыццём і адыходам у дом Айца Нябеснага Слуга Божы Ян Павел ІІ. У сваім тэстамэнце ён напісаў: «(...) З магчымасцю смерці кожны заўсёды павінен лічыцца. І заўсёды павінен быць падрыхтаваны да таго, што стане перад Панам і Суддзёю — і адначасова перад Адкупіцелем і Айцом. Таму і я пастаянна памятаю пра гэта, давяраючы гэты рашучы момант Маці Хрыста і Касцёла — Маці маёй надзеі». Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
«Каталіцкі веснік»
12.05.2011 11:08
Газета Віцебскай дыяцэзіі Заснавальнік — Віцебская дыяцэзія Адрас рэдакцыі: 210041 г. Віцебск вул. Чкалава, 52/к.1 E-mail: katalickivesnik@gmail.com. Сайт: http://catholicnews.by/ Падпісны індэкс — 63783.
Тэлевізійны цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
15.03.2013 10:34
Адрас: вул. К. Маркса, 4 230025 г. Гродна Тэл.: +375 152 75 64 35
Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Браславе
14.01.2019 10:28
Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Браславе звязаны з культам абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Галоўная ўрачыстасць святкуецца 8 верасня і ў трэцюю суботу жніўня.
Салезіянская пілігрымка евангелізацыі
09.07.2008 14:01
Сярод мноства евангелізацыйных рухаў у Каталіцкім Касцёле ўжо некалькі дзесяткаў гадоў існуе маладзёжны рух пад назваю «Салезіянская пілігрымка евангелізацыі». Ідэя стварэння евангелізацыйнага руху ўзнікла ў дні пілігрымкі моладзі ў 1991 годзе на Ясну Гуру, дзе адбывалася VІ сустрэча маладых людзей з усяго свету з Янам Паўлам ІІ. Святы Айцец аб’явіў дэвізам сустрэчы на 1992 год: «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле». Гэтыя словы з Евангелля святога Марка сталі закваскай для стварэння супольнасцяў «Салезіянскай пілігрымкі евангелізацыі». Гэтыя супольнасці ўтварыліся, дзякуючы натхненню Духа Святога, які абуджае ў чалавеку жаданне евангелізаваць сябе і іншых, каб потым праз супольную фармацыю больш дзейсна і плённа выходзіць з Добраю Навінаю пра Езуса ў школы, на вуліцы, шпіталі, турмы і інш. Супольнасці «Салезіянскай пілігрымкі евангелізацыі» існуюць і працуюць пры розных парафіях і манаскіх дамах, яны адчыненыя для ўсіх маладых людзей і хочуць служыць усім, каму да спадобы справа евангелізацыі. Апекунамі руху з’яўляюцца Найсвяцейшая Панна Марыя, заснавальнік закону салезіянаў святы Ян Боско і заснавальніца Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў святая Марыя Дамініка Мадзарэло. Супольнасць «Салезіянскай пілігрымкі евангелізацыі» будуе і ажыўляе выхаваўчы вопыт святога Яна Боско — духоўнага кіраўніка ўсяго руху. Яго прапанова ўзрастаць у накірунку паўнаты жыцця і дасканалення ў любові з’яўляецца заклікам для моладзі. У духу радасці, адкрытасці, сяброўства і супакою, які спадарожнічаў святому, удзельнікі руху жадаюць фармаваць сваё маладое жыццё і праз гэта яны хочуць быць апосталамі новай евангелізацыі, да якой заклікаў моладзь Слуга Божы Ян Павел ІІ. У гэтым духу яны хочуць перажываць новае жыццё ў Хрысце як дар і абавязацельства. Таму члены руху павіны прыняць уласнае жыццё і адкрыцца на Бога — наблізіцца да Хрыста і прыняць Пана жыцця, быць у супольнасці з Ім, а таксама адчуць заклік да святасці і служэння іншым, гэта і будзе канкрэтнай евангелізацыйнай дзейнасцю. Святы Ян Боско пакінуў сваім духоўным дзецям сур’ёзнае абавязацельства, каб яны сталі вестунамі новага жыцця ў Хрысце, пасланнікамі дабрыні і супакою ў служэнні іншым маладым людзям. Стыль духоўнага жыцця супольнасцяў «Салезіянскай пілігрымкі евангелізацыі» характарызуе прастата ў жыцці і давер. Дух святога Яна Боско надае гэтым супольнасцям атмасферу радасці, аптымізму і надзеі. Ян Боско — гэта «святы радасці», для яго святасць заключаецца ў тым, каб быць радасным. У натуру чалавека ўпісана пілігрымаванне. Кожны з нас знаходзіцца ў дарозе. У Хрысце мы сталі Божымі дзецьмі і праз Яго — нашу дарогу, праўду і жыццё — пілігрымамі да дому Айца. Пілігрымка — гэта цяжар вандроўкі, які вынікае з духа веры як сведчанне пілігрымуючага Касцёла. Углядаючыся ў Марыю, Слугу Пана, якая ў пілігрымцы веры перажывала асаблівую сустрэчу з Богам, і ў святога Яна Боско, які вандраваў з моладдзю ў святыя мясціны, маладыя пілігрымы прагнуць падчас цяжару вандроўкі аднавіць сваю сувязь з Богам, усвядоміць жывую прыналежнасць да супольнасці Касцёла, а праз малітву і сакрамэнты здабыць супакой і Божую любоў у сабе, каб потым абвяшчаць гэта бліжнім. Час вандроўкі праз сведчанне і слова з’яўляецца абвяшчэннем Езуса Хрыста. Гэта простая і дзейсная форма евангелізацыі. Евангелізаваць — гэта значыць, перш за ўсё, звычайна і проста сведчыць пра Бога, аб’яўленага Езусам Хрыстом. Евангелізацыя дае пачатак нашаму асабістаму навяртанню. Толькі той будзе цалкам евангелізаваным, хто сам евангелізуе. Падчас пілігрымавання — гэтых своеасаблівых «рэкалекцый у дарозе» — пілігрымы шчыра жадаюць, каб пасялілася ў іх сэрцах ласка ўнутранай перамены і ласка евангелізацыі, гэта значыць паклікання да абвяшчэння Добрай Навіны. Сам Хрыстус Пан адорвае ўдзельнікаў руху гэтым жаданнем, і тады евангелізацыя ў «Салезіянскай пілігрымцы евангелізацыі» становіцца «перацяканнем любові», а евангелізацыйны запал вынікае з сапраўднай святасці жыцця. Першачарговаю мэтаю існавання супольнасці з’яўляецца жаданне рэалізаваць паліканне кожнага хрысціяніна да святасці праз паглыбленне жывой веры ў Езуса Хрыста і прыняцце Яго як асабістага Пана і Збаўцу. Сярод мэтаў руху называюць адказнасць у вызнаванні каталіцкай веры, што праяўляецца ў перадачы праўды пра Хрыста (евангелізацыя, абвяшчэнне Добрай Навіны), а таксама ўдзел у моладзевых супольнасцях і прысутнасць у асяроддзі маладых, служэнне на карысць выхавання маладога чалавека як добрасумленнага грамадзяніна і добрага хрысціяніна. У супольнасці «Салезіянская пілігрымка евангелізацыі» рэалізуецца выхаванне да евангелізацыі праз малітву, сакрамэнты і разважанне Божага слова, фармаванне глыбокага ўсведамлення каранёў веры і гатоўнасці абараняць хрысціянскія каштоўнасці, праз развіццё ў моладзі свядомасці таго, што неабходна сведчыць на кожным месцы і ў любой сітуацыі, праводзіць евангелізацыю на тэрыторыі парафіі, у школах, шпіталях, у дзіцячых дамах, турмах, а таксама на вуліцах. Дар руху «Салезіянская пілігрымка евангелізацыі» заключаецца ў тым, што ўдзельнікі маюць магчымасць на ўласным вопыце спазнаць, што евангелізацыя сапраўды ёсць Добраю Навінаю, што Бог ўваходзіць у жыццё маладога чалавека і прыносіць з сабою сапраўдную радасць, што Хрыстус вельмі любіць маладых людзей. З гэтага вопыту асабістай сустрэчы з Хрыстом — Панам жыцця — нараджаецца заданне: несці гэтую Добрую Навіну іншым. Падчас евангелізацыі праз малітву, абвяшчэнне Божага слова, спевы, пантаміму, тэатральныя пастаноўкі, праявы радасці, праз размовы маладыя пілігрымы нясуць Хрыста свету, які памірае ў безнадзейнасці, у роспачы і страху, нясуць свету, згаладаламу па любові, тую любоў, якую спазнаюць самі. Найбольшаю таямніцаю евангелізацыйных рухаў з’яўляецца тое, што Бог сам выбірае слабых і грэшных людзей, людзей нягодных і малых і, здзяйсняючы навяртанне ў іх сэрцах, пасылае іх абвяшчаць добрую навіну аб збаўленні ў Хрысце. Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
«Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі»
14.07.2008 14:11
Заснавальнік – Гродзенская дыяцэзія Адрас: вул. К.Маркса 4, 230025 г. Гродна
Гісторыя дзейнасці секцыі
15.09.2009 19:57
Стан на 1 лістапада 2024 г. Каталіцкі Касцёл на Беларусі, верны Богу і Апостальскай Сталіцы, клапоціцца пра тое, каб Хрыстовыя вернікі былі насычаныя Божым словам і ўмацаваныя святымі сакрамэнтамі. Першыя крокі адраджэння Касцёла на Беларусі былі ўчыненыя пасля прызначэння ў 1989 г. біскупа Тадэвуша Кандрусевіча Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі. Акрамя вяртання святыняў і наладжвання пастырства, клопатам першага біскупа была падрыхтоўка на беларускай мове «Катэхізіса» і «Парадку Імшы». Неабходнасць выкарыстання роднай мовы ў літургіі Касцёла на Беларусі, які распачаў сваё адраджэнне, а таксама падрыхтоўка катэхетычнай і рэлігійнай літаратуры на беларускай мове паслужыла стварэнню ў 1992 г. «Камісіі па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры», у склад якой увайшлі 4 святары (кс. Ул. Завальнюк, кс. А. Дзям’янка, кс. В. Жыльветра, кс. М. Сапель) і 5 свецкіх асобаў (І. Жарнасек, А. Жлутка, К. Лялько, А. Новікава, М. Чапля). Старшынёй быў прызначаны кс. Ул. Завальнюк. Дэкрэт аб скліканні быў падпісаны арцыбіскупам Казімірам Свёнткам 5 ліпеня 1992 г. У выніку працы Камісіі былі здзейсненыя пераклады літургічных і біблійных тэкстаў, неабходныя ў той час для выкарыстання ў Літургіі і ў рэлігійнай літаратуры. 5 мая 1995 г., беручы пад увагу пастанову Святарскай рады Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кардынал Казімір Свёнтэк наноў склікаў Камісію, якая атрымала назву «Мітрапалітальнай камісіі па тлумачэнні літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры». У склад гэтай Камісіі ўвайшлі кс. А. Дзям’янка, кс. В. Жыльветра, кс. Ф. Кісель, кс. Т. Крыштопік, кс. М. Сапель, І. Жарнасек, А. Жлутка, К. Лялько, А. Новікава, а таксама, у якасці кансультанта кс. С. Гаек. З 1999 г. у працы Камісіі дапамагала М. Пашук, а пазней таксама М. Гракаў і А. Кузьміч. Рашэннем ККББ ад 1 лютага 2000 г. старшынёй Камісіі быў прызначаны кс. М. Сапель. У гэты перыяд праца Камісіі пераважна была сканцэнтравана на падрыхтоўцы перакладу «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі». Гэтая праца была распачата даўно і была працяглай і складанай, бо не існавала распрацаванай тэрміналогіі. Здаралася, што неаднойчы Канферэнцыя Біскупаў, якая сачыла за працай, прымала канчатковае рашэнне ў спрэчных пытаннях. Калі праца набліжалася да завяршэння, Апостальская Сталіца (у юбілейным 2000 г.) абвясціла трэцяе ўзорнае выданне «Рымскага Імшала». У сувязі з гэтым было прынята рашэнне Канферэнцыяй Біскупаў, што Імшал на беларускай мове павінен быць зроблены паводле новага ўзорнага выдання. У 2002 г. адбыліся персанальныя змены ў Камісіі. Дэкрэтам ад 13 красавіка 2002 г. да працы ў Камісіі былі прызначаны кс. М. Сапель, кс. Ф. Кісель, кс. І. Лашук, кс. Ян Крэміс, а. А. Куляха, А. Жлутка, М. Пашук, М. Гракаў, К. Лялько, А. Новікава. Мэты і заданні Камісіі засталіся ранейшыя. Аднак пільнай патрэбай Касцёла стала стварэнне Лекцыянарыя на беларускай мове, паколькі былі неабходныя тэксты для св. Імшы, якая трансліравалася па радыё з архікатэдральнага касцёла ў Мінску. Спробы перакладу Лекцыянарыя былі ўжо ў 1997 г. Тады над гэтым працавалі А. Бяляцкі і А. Жлутка. Цяпер жа гэтае заданне было даручана А. Кузьмічу і М. Пашук. Куратарам працы спачатку быў кс. І. Лашук, а затым кс. Ян Крэміс. Пасля заканчэння працы над перакладам Імшала некаторыя сябры Камісіі, у тым ліку і старшыня, у сувязі з іншымі абавязкамі папрасілі аб звальненні са складу Камісіі. Дэкрэтам Старшыні Канферэнцыі Біскупаў у верасні 2004 г. Камісія была рэарганізавана ў «Мітрапалітальную камісію па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла», а ў снежні таго ж года рашэннем ККББ атрымала статус «Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла» Літургічнай камісіі пры ККББ. Быў скліканы наступны склад Секцыі: кс. Ян Крэміс (старшыня), кс. І. Лашук, кс. Ф. Кісель, кс. Ян Кучынскі, а. А. Куляха, М. Пашук, М. Барткова, А. Жлутка, А. Кузьміч. У кастрычніку 2007 г. у склад Секцыі замест А. Жлуткі была ўключана А. Сухоцкая. Склад Секцыі падабраны з улікам адпаведнай адукацыі, вопыту працы і ўдзелу прадстаўнікоў паасобных дыяцэзій. У дзейнасці Секцыі ў залежнасці ад роду працы і патрэбы прымаюць удзел кансультанты. Актуальная назва Секцыі: «Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла» Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Секцыя па перакладзе пры Канферэнцыі Біскупаў атрымала ў спадчыну зробленую працу Мітрапалітальнай камісіі. З 1992 г. па 2004 г. Камісіяй было здзейснена шмат перакладаў літургічных і біблійных тэкстаў, распрацавана пэўная тэрміналогія. Трэба адзначыць, што гэта былі першыя крокі духоўна-асветніцкага адраджэння пасля атэістычнага перыяду ў жыцці нашай Айчыны, а менавіта: падрыхтоўка і выданне «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі», малітоўніка «Ойча наш», катэхізіса «Падрыхтоўка да канфірмацыі», «Малітвы вернікаў», «Парадку хросту», дакументаў Святога Айца Яна Паўла ІІ і г.д. За перыяд дзейнасці Секцыі па перакладзе з 2004 г. па 2024 г. былі перакладзены, зацверджаны адпаведнай касцёльнай уладай (Канферэнцыяй Біскупаў або / і Апостальскай Сталіцай) і выдадзены наступныя кнігі. Рытуалы: 1. «Парадак пасвячэння біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў». Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 28.12.2004 г. Зацверджаны Апостальскай Сталіцай 31.05.2006 г. Выдадзены ў 2015 г. (225 стар.) 2. «Парадак канфірмацыі». Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 30.06.2005 г. Зацверджаны Апостальскай Сталіцай 21.01.2006 г. Выдадзены ў 2010 г. (72 стар.) 3. «Парадак цэлебрацыі сужэнства». Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 04.04.2006 г. Зацверджаны Апостальскай Сталіцай 19.01.2007 г. Выдадзены ў 2010 г. (170 стар.) 4. «Парадак намашчэння хворых і пастырскай апекі над імі». Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 12.04.2007 г. Зацверджаны Апостальскай Сталіцай 24.04.2008 г. Выдадзены ў 2009 г. (225 стар.) 5. «Парадак пахавання». Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 20.09.2007 г. Зацверджаны Апостальскай Сталіцай 14.05.2008 г. Выдадзены ў 2012 г. (336 стар.) 6. «Святая Камунія і культ эўхарыстычнай таямніцы па-за Імшой» Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 12.03.2008 г. Зацверджаны Апостальскай Сталіцай 12.01.2009 г. Выдадзены ў 2017 г. (140 стар.) 7. «Парадак пакаяння» Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 05.12.2008 г. Зацверджаны Апостальскай Сталіцай 16.07.2009 г. Выдадзены ў 2016 г. (268 стар.) 8. «Парадак хрысціянскага ўтаямнічання дарослых» Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 15.09.2011 г. Зацверджаны Апостальскай Сталіцай 04.06.2016 г. Выдадзены ў 2017 г. (314 стар.) 9. «Парадак пасвячэння касцёла і алтара» Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 27.02.2020 г. Зацверджаны Апостальскай Сталіцай 21.05.2021 г. Выдадзены ў 2022 г. (224 стар.) Літургія гадзінаў: 1. Літургія гадзінаў. І том. «Перыяд Адвэнту. Перыяд Нараджэння Пана». Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 14.06.2006 г. Выдадзены ў 2012 г. (1430 стар.) 2. Літургія гадзінаў. ІІ том. «Перыяд Вялікага посту. Святы Пасхальны Трыдуум. Велікодны перыяд». Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 20.09.2007 г. Выдадзены ў 2013 г. (1964 стар.) 3. Літургія гадзінаў. ІІІ том. «Звычайны перыяд I-XVII». Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 05.12.2014 г. Выдадзены ў 2015 г. (1878 стар.) 4. Літургія гадзінаў. ІV том. «Звычайны перыяд I-XVII». Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 28.10.2019 г. Выдадзены ў 2020 г. (1854 стар.) Іншыя літургічныя кнігі: 1. «Святы Пасхальны Трыдуум» Паводле «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі» (Мінск, 2004) Выдадзены ў 2015 г. (100 стар.) 2. «Мука Пана нашага Езуса Хрыста» Паводле «Святое Евангелле» (Мінск, 2012) Выдадзена ў 2015 г. (72 стар.) 3. «Малітва вернікаў», 2-е выд. выпр. і дап. Imprimatur Старшыні ККББ №274/К/19 ад 16.11.2019 г. Выдадзена ў 2019 г. (578 стар.) Дакументы Касцёла: 1. «Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла» Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 12.04.2007 г. Выдадзены ў 2010 г. (256 стар.) 2. «Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла». Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 26.06.2007 г. Выдадзены ў 2011 г. (608 стар.) 3. «Дакументы Другога Ватыканскага Сабору» Адобраны Канферэнцыяй Біскупаў 11.09.2008 г. Выдадзены ў 2008 г. (648 стар.) Дакументы Папаў: Булы Була Францішка «Misericordiae Vultus» Апостальскія лісты Апостальскі ліст Яна Паўла ІІ «Dies Domini» Апостальскі ліст Францішка «Aperuit Illis» Апостальскі ліст Францішка «Scripturae Sacrae affectus» Апостальскі ліст Францішка «Patris corde» Апостальскі ліст Францішка «Antiquum ministerium» Апостальскі ліст Францішка «Desiderio Desideravi» Апостальскі ліст Францішка «Admirabile signum» Адгартацыі Адгартацыя Бэнэдыкта XVI «Sacramentum Caritatis» Адгартацыя Бэнэдыкта XVI «Verbum Domini» Адгартацыя Францішка «Evangelii gaudium» Адгартацыя Францішка «Amoris laetitia» Адгартацыя Францішка «Gaudete et exsultate» Адгартацыя Францішка «Laudate Deum» Адгартацыя Францішка «C’est la confiance» Энцыклікі Энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Deus caritas est» Энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Spe salvi» Энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate» Энцыкліка Францішка «Lumen fidei» Энцыкліка Францішка «Laudato si’» Энцыкліка Францішка «Fratelli tutti» Тэксты дакументаў Касцёла і Папаў размешчаны на сайце Апостальскай Сталіцы: www.vatican.va і на афіцыйным сайце Кaталіцкага Касцёла ў Беларусі: сatholic.by. Святое Пісанне 1. «Імшальны лекцыянарый» Праца над падрыхтоўкай «Лекцыянарыя» адбывалася па благаслаўленні кардынала Казіміра Свёнтка (№120/02). Пераклад быў здзейснены паводле прадпісанняў Касцёла з арыгінальных моў з улікам лацінскага тэксту Новай Вульгаты і стылістычна апрацаваны. Пачаткова «Лекцыянарый» быў выдадзены ў форме 16 сшыткаў (якія выходзілі па ходу працы), а пазней у форме 6 кніг у цвёрдай вокладцы (студыйнае выданне). 2. «Святое Евангелле» Imprimatur Старшыні ККББ №329/Р/12 ад 21.08.2012 г. Выдадзены ў 2012 г. (208 стар.) Пераклад на беларускую мову чатырох кананічных Евангелляў (паводле Мацвея, Марка, Лукі і Яна) здзейснены з арыгінальнай мовы. Перад кожным Евангеллем падаецца кароткі ўступ, які распавядае пра гісторыю ўзнікнення Евангелля і яго адметнасці. У дадатку кнігі змешчаны каляровыя карты Палестыны і Ерузалема ў часы Езуса Хрыста. 3. «Новы Запавет» Imprimatur Старшыні ККББ №345/К/17 ад 08.09.2017 г. Выдадзены ў 2017 г. (688 стар.) Першае поўнае афіцыйнае рыма-каталіцкае выданне на беларускай мове «Новага Запавету». Пераклад здзейснены з арыгінальнай мовы. Перад кожнай з кніг, а таксама перад Евангеллямі, Пасланнямі св. Паўла і Каталіцкімі пасланнямі падазены ўводзіны. У дадатаку знаходзяцца біблійны слоўнік, храналагічная табліца падзеяў, звязаных з гісторыяй збаўлення і агульнай гісторыяй чалавецтва, а таксама карты, якія знаёмяць з геаграфіяй тагачаснага свету і дапамагаюць прасачыць шлях падарожжаў св. Паўла. 4. «Новы Запавет для дзяцей і моладзі» Imprimatur Старшыні ККББ №222/К/19 ад 29.08.2019 г. Выдадзены ў 2019 г. (432 стар.) Поўны тэкст Новага Запавету падазены паводле афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання (Мінск, 2017) і дапоўнены каментарыямі, малюнкамі, тлумачэннямі, каляровымі картамі, дыдактычнымі заданнямі і цікавай інфармацыяй, якая знаёміць з тагачасным жыццём, звычаямі і людзьмі Бібліі. Гэта дасканалая прылада евангелізацыі і дыдактычны дапаможнік для святароў, катэхетаў, бацькоў і тых, хто хоча заахвоціць дзяцей і моладзь чэрпаць духоўную падтрымку і каштоўнасці са скарбніцы Хрыстовага вучэння. Іншыя працы (у супрацоўніцтве): 1. «Вечны адпачынак дай ім, Пане» (Мінск, 2007) 2. «Літургічная агенда» (Мінск, 2010) 3. «Па слядах Хрыста» (Мінск, 2015) 4. «Youcat» (Мінск, 2019) 5. «Святая Імша (Мінск, 2012, 2019) 6. «Ойча наш» (Мінск, 2022 і ўсе ранейшыя) 7. «Кодэкс кананічнага права» (Мінск, 2022) 8. «Евангеліярый» (Пінск, 2024) 9. «Прасіце і атрымаеце» (Мінск, 2024) Прэзентацыі: «Дакументы Другога Ватыканскага Сабору» 14 лютага 2009 г. падчас XVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу «Кнігі Беларусі – 2009» у нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» адбылася прэзентацыя перакладу саборных дакументаў «Дакументы Другога Ватыканскага Сабору» (Мінск, 2008). Прэзентацыі дакументаў адбываліся таксама ў кожнай дыяцэзіі. Кнігі «Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору» былі перададзены ад імя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага для бібліятэк духоўных семінарый, а таксама ўсіх раённых і абласных бібліятэк. «Новы Запавет» 19 снежня 2017 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новага Запавету» (Мінск, 2017). Наступныя прэзентацыі адбываліся ў розных гарадах нашай Айчыны, такіх як Магілёў, Ліда, Навагрудак, Стоўбцы і інш. гл. https://catholic.by/3/news/belarus/7197-new-testament За здзейсненую працу клектыў Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыіі Каталіцкіх Бісупаў у Беларусі 10 студзеня 2019 г. атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне». гл. https://www.sb.by/articles/s-veroy-v-dobro0901.html «Новы Запавет для дзяцей і моладзі» 21 верасня 2019 г. у Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля адбылася прэзентацыя «Новага Запавету для дзяцей і моладзі» па-беларуску. Гэта чарговая версія бестселера, які папулярна называецца «Біблія з папугаем», перакладзенага на многія мовы. гл. https://catholic.by/3/news/belarus/10421-u-minsku-prezentavali-novy-zapavet-dlya-dzyatsej-i-moladzi-pa-belarusku Кс. кан. д-р Ян Крэміс
Санктуарый Маці Божай у Брэсце
21.01.2019 14:06
У санктуарыі Маці Божай у Брэсце ушаноўваецца славуты цудамі абраз Маці Божай Берасцейскай — Маці-Выратавальніцы, які з’яўляецца копіяй абраза Маці Божай з рымскай базылікі Santa Maria Maggiore. Галоўная ўрачыстасць святкуецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня.
Круцыята вызвалення чалавека
09.07.2008 14:02
Круцыята вызвалення чалавека была створана ксяндзом Францішкам Бляхніцкім у адказ на заклік Святога Айца Яна Паўла ІІ напачатку яго пантыфікату: «Прашу вас супрацьстаяць усяму, што пагражае годнасці чалавека і парушае добрыя звычаі грамадства». Круцыята вызвалення чалавека была ўрачыста аб’яўлена ў прысутнасці Святога Айца, прысвечаная яму і благаслаўлёная ім падчас першай пілігрымкі ў Польшчу ў 1979 годзе. У Святым Пісанні гаворыцца, што для таго, каб рабіць вялікія справы, патрэбны вялікія ахвяры, вялікія вырачэнні, а хрысціянін створаны для велічы на ўзор Хрыста, нашага Настаўніка. Галоўная апякунка Круцыяты — Беззаганная Марыя Маці Касцёла. Для членаў Круцыяты вызвалення чалавека прыкладам адвагі з’яўляецца святы Максімільян Кольбэ, які вучыць аддаваць жыццё за братоў. Вялікім аўтарытэтам з’яўляецца святы Ян Хрысціцель, які захоўваў поўнае ўстрыманне ад алкаголю, «не піў віна і хмяльнога напою». Круцыята вызвалення чалавека яднае ў сваіх шэрагах поўных абстынентаў, гэта значыць тых, хто поўнасцю ўстрымліваецца ад ужывання спіртнога. Яна імкнецца да таго, каб у імя любові да Беззаганнай заахвоціць як мага больш людзей да поўнай і дабравольнай адмовы ад ужывання алкаголю як напою, у розных формах і ў любой колькасці. Пад гэтае азначэнне не трапляе ўжыванне алкаголю з іншымі намерамі, напрыклад, як лякарства або ў літургічных мэтах. З такога азначэння абстыненцыі вынікае, што размова тут ідзе не пра змаганне з самім алкаголем, але пра змаганне са звычаем піцця алкагольных напояў. Круцыята вызвалення чалавека прапагандуе дабравольнае ўстрыманне, кіруючыся звышнатуральнымі і грамадскімі матывамі, галоўным чынам таму, што лічыць гэта эфектыўным сродкам для дасягнення мэты — пераадолення грамадскага бедства алкагалізму. «Пазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас» (Ян 8, 32). Езус Хрыстус, наш Пан і сябра, прагне нашай сапраўднай свабоды, якая з’яўляецца таксама свабодаю ад граху. Алкаголь жа, як ведаем, цалкам знявольвае і таго, хто п’е яго, і яго акружэнне. Жонка, дзеці, сябры, калегі па працы закрануты гэтаю няволяю. Святы Айцец Ян Павел ІІ на адной з аўдыенцый у Ватыкане сказаў: «Чалавек не можа быць сабою, не годны свайго імя, калі не здольны сказаць сабе „не“». У нашай беларускай рэчаіснасці ўсё больш адчуваецца неабходнасць цвярозасці. Больш за тое, поўнае ўстрыманне мае вялікае практычнае значэнне ў барацьбе з алкагалізмам як неабходны сродак для ратавання алкаголікаў. У нас з’яўляецца ўсё больш груп анананімных алкаголікаў і груп сем’яў алкаголікаў. Гэтыя групы дапамагаюць тым, хто знаходзіцца ў алкагольнай залежнасці. Але мы павінны весці барацьбу з прычынаю зняволення, а не толькі з яго наступствамі. Сёння навукова ўстаноўлены факт, што алкаголік можа быць выратаваны ад залежнасці толькі пры ўмове, што стане поўным абстынентам да канца жыцця. Аднак, каб алкаголік — як правіла чалавек са слабой воляй — мог вытрываць у гэтым рашэнні поўнасцю ўстрымлівацца ад алкаголю, ён павінен знайсці маральную падтрымку ў дабравольных абстынентах з моцнай воляй, якія карыстаюцца павагаю іншых людзей, ён павінен трапіць у асяроддзе, дзе поўнасцю ўстрымліваюцца ад ужывання алкаголю ці, прынамсі, у асяроддзе, дзе прысутнасць аднаго або некалькіх абстынентаў зламала паўсюдны таварыскі прымус піць. Адсюль вынікае патрабаванне поўнага дабравольнага ўстрымання ад алкаголю, прынятага з думкаю аб ратаванні бліжніх, якія з’яўляюцца ахвярамі залежнасці, а значыць, з матываў любові да бліжняга. З гэтага пункту гледжання абстыненцыя, або поўнае ўстрыманне ад алкаголю, выступае як неабходны састаўны элемент выратавальнай акцыі на карысць алкаголікаў і як учынак хрысціянскай любові да бліжняга. Абстыненцыя мае таксама вялікае значэнне з пункту гледжання супрацьалкагольнай прафілактыкі, асабліва ў адносінах да дзяцей і моладзі. Захоўванне дзяцей і моладзі ў поўным устрыманні ад алкаголю на працягу як мага большага часу — прынамсі, да васемнаццацігадовага ўзросту (абяцанне поўнага ўстрымання ад алкаголю з нагоды Першай Камуніі) — гэта адзін з пастулатаў выхавання, вартасць і неабходнасць якога сёння ніхто з разумных людзей не аспрэчвае. Аднак рэалізаваць гэты пастулат будзе практычна немагчыма, калі моладзь не будзе бачыць на кожным кроку прыкладаў поўнага ўстрымання ад алкаголю выхавацеляў і іншых прадстаўнікоў старэйшага пакалення, асабліва тых, хто для маладых людзей з’яўляецца прыкладам і аўтарытэтам. Калі ж у вачах моладзі піццё алкаголю будзе лічыцца тым, што дазваляецца «толькі дарослым», то менавіта з гэтай прычыны яно стане захапляльнаю і прывабнаю справаю. Поўнае ўстрыманне ад алкаголю эфектыўна пераадольвае прычыны алкагалізму і асабліва алкагольныя звычаі, якія паўсюдна пануюць у таварыскім жыцці з розных нагодаў: хрост, вяселле, пахаванне. Хрысціянін не пагаджаецца з такімі звычаямі. Алкагольныя звычаі — гэта галоўная апора алкагалізму. Пакуль яны пануюць, не можа весціся размова пра ратаванне алкаголікаў і пра засцеражэнне наступных пакаленняў ад алкагольнай залежнасці. Сучасны алкагалізм нельга перамагчы без поўнай абстыненцыі. Сёння хрысціяне павінны пачаць ствараць новыя звычаі: сустрэча Новага года без алкаголю, хрост без алкаголю, вяселле без алкаголю, пахаванне без алкаголю. Мы гэта можам і павінны зрабіць. Круцыята вызвалення чалавека прапагандуе поўную абстыненцыю таксама з пункту гледжання на яе выхаваўчаю вартасць. Устрыманне ад алкаголю з’яўляецца дасканалым сродкам фармавання цноты ўстрымання, сілы волі і характару, а перадусім такіх патрэбных цяпер самастойнасці і маральнай адвагі, якія дазваляюць ісці насуперак грамадскай думцы і паўсюдным звычаям. Толькі такія людзі, якія дзеля ратавання бліжніх і народу ад бедства алкагалізму адважацца на асабістую ахвяру адмовы ад алкаголю і якія самі вызваляцца ад усялякага роду алкагольных забабонаў і зоймуць бескампрамісную пазіцыю адносна алкагольных звычаяў, — толькі яны здольныя весці барацьбу і стварыць актыўны, ваяўнічы і пераможны супрацьалкагольны рух. Таму давайце ўжо сёння пачнём ствараць пры парафіях клубы абстынентаў для дзяцей, моладзі, дарослых; вернемся да практыкі даваць абяцанні поўнага ўстрымання ад алкаголю на розныя тэрміны. З Божаю дапамогаю і заступніцтвам Найсвяцейшай Панны Марыі мы можам змяніць гэтыя згубныя для нашага народу алкагольныя звычаі. Трэба толькі пачаць дзейнічаць ужо сёння, а не заўтра, памятаючы словы святога апостала Паўла: «Усё магу ў Тым, Хто ўзмацняе мяне» (Філ 4, 13). Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
«Слова жыцця»
09.07.2008 14:34
Газета Гродзенскай дыяцэзіі Заснавальнік – Гродзенская дыяцэзія Адрас рэдакцыі: К. Маркса, 4, 230025 г. Гродна, Тэл.: (152) 75-64-38; E-mail: slowo.grodnensis@gmail.com Сайт: slowo.grodnensis.by
Секцыя касцёльнай музыкі Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ
21.07.2008 15:17
Старшыня — Уладзімір Неўдах вул. Рэвалюцыйная, 1а 220030 г. Мінск тэл.: 8 017 203 68 44
Экуменізм — справа кожнага хрысціяніна
09.07.2008 14:03
«Місія Хрыста Адкупіцеля, даручаная Касцёлу, яшчэ вельмі далёкая ад свайго завяршэння. Гледзячы на чалавецтва ў канцы другога тысячагоддзя ад Яго прыйсця, мы бачым, што місія Касцёла яшчэ толькі пачынаецца і што ўсе свае сілы мы павінны задзейнічаць у яго служэнні». Такімі словамі распачынае Святы Айцец Ян Павел ІІ сваю энцыкліку Redemptoris missio. Найглыбейшай сутнасцю пасланніцтва Касцёла з’яўляецца прапаведванне Добрай Навіны пра Хрыста — адзінага Збаўцу. Святы апостал Павел пісаў у сваім пасланні да Карынцянаў: «Калі я абвяшчаю Евангелле, то мне няма чым хваліцца, бо абавязак гэты ўскладзены на мяне, і гора мне, калі я не абвяшчаю Евангелля» (1 Кар 9, 16). У сучасным свеце, дзе існуе шмат розных канфесій, мы як хрысціяне павінны паставіць сабе заданне: сумесна скіроўваць свае намаганні на абвяшчэнне Евангелля дзеля распаўсюджвання Божага Слова. Канфесійныя адрозненні, якія б яны ні былі — у тэалогіі, у спосабах евангелізацыі ці ў сацыяльным вучэнні, — усё гэта павінна не перашкаджаць, а толькі весці нас да зразумення таго, наколькі багатаю і разнастайнаю з’яўляецца наша рэчаіснасць. Экуменізм — гэта адметная з’ява ў сучасным свеце; гэта рух, скіраваны на дыялог розных канфесій, які дае магчымасць і рэальныя шанцы на аб’яднанне хрысціянаў, як гэтага прагнуў сам Езус Хрыстус: «Каб усе былі адно (...), каб свет паверыў, што Ты паслаў Мяне» (Ян 17, 21). Невыпадкова Другі Ватыканскі Сабор прысвяціў шмат увагі праблеме адзінства паміж хрысціянамі розных канфесій. Выразам гэтай заклапочанасці Айцоў Сабору стаў Дэкрэт пра экуменізм, у якім асаблівая ўвага была звернута на біблейскі і літургічны рухі, а таксама на абвяшчэнне слова Божага. Божае Слова вышэй за ўсялякія чалавечыя падзелы. Святое Пісанне было даверана ўсяму Касцёлу і таму з’яўляецца супольным дабром хрысціянства. З яго Касцёл заўсёды чэрпае жыццядайную сілу. Таму Айцы Сабору асабліва падкрэслілі ў Дэкрэце пра экуменізм, што «Святое Пісанне з’яўляецца ў дыялогу дасканальным інструментам ва ўсемагутнай руцэ Божай дзеля дасягнення адзінства, якое Збаўца вызначае ўсім людзям» (UR, 21.). Біблія з’яўляецца супольным дабром усяго хрысціянства. Менавіта да яе мы звяртаемся, калі прагнем пераадолець згубныя наступствы падзелу. Біблія — гэта Слова Бога, якое яднае вернікаў вакол асобы Яго Сына, Уцелаўлёнага Слова. Сёння, нягледзячы на адрозненні, што нас падзяляюць, мы можам стаць разам вакол стала Божага Слова, каб, услухоўваючыся ў яго, рабіць крокі насустрач адзін аднаму. Біблейскае экуменічнае апостальства, пра якое ішла гаворка ў дакументах Сабору, на працягу апошніх дзесяцігоддзяў стала своеасаблівым мастом паміж рознымі канфесіямі. Менавіта гэты рух супольнымі намаганнямі католікаў, праваслаўных і пратэстантаў арганізаваў міжканфесійныя курсы, сімпозіумы, біблейскія нядзелі і цэлыя тыдні, прысвечаныя больш глыбокаму вывучэнню Бібліі. З’яўляюцца супольныя каментары і іншыя апрацаванні тэкстаў Святога Пісання, распаўсюджваюцца Біблія і біблейская літаратура. Існуе шмат магчымасцяў для супольнай працы ў галіне абвяшчэння Евангелля, што спрыяе аб’яднанню падзеленага Хрыстовага Касцёла. Сёння гэта становіцца душпастырскім заклікам да ўсіх Цэркваў і царкоўных супольнасцяў. Узгадаем словы Яна Паўла ІІ, які ў сваёй энцыкліцы Ut unum sint пісаў, што экуменізм з’яўляецца адным з душпастырскіх прыярытэтаў Касцёла і вызначальнікам хрысціянскага сумлення. Дзякуючы экуменічнай скіраванасці нашае хрысціянства можа станавіцца больш поўным і ўнутрана ўзбагачацца (Ut unum sint, 31; 34.). У справе адбудовы адзінства хрысціянаў вельмі важным з’яўляецца сведчанне, якое вернікі даюць сваім уласным жыццём. Прымаючы выклік сучаснага секулярызаванага свету, хрысціяне павінны зрабіць усё магчымае, каб разбурыць муры падзелаў і пераадолець перашкоды для абвяшчэння Евангелля Збаўлення праз Крыж Хрыста (Ut unum sint, 2.). З часоў Другога Ватыканскага Сабору ідучы па шляху экуменічнага пошуку, Каталіцкі Касцёл адчувае сваё пакліканне да евангельскага аднаўлення і пакаяння, а разам з тым дзякуе Хрысту за шчодры дар святасці і не жадае для сябе нічога, акрамя свабоды абвяшчаць Евангелле. Ян Павел ІІ у энцыкліцы пра экуменізм нагадвае, што сам Езус у хвіліну сваёй Му2кі маліўся, «каб усе былі адно» (Ян 17, 21). З гэтага вынікае абавязак садзейнічаць адзінству хрысціянаў, а таксама адказнасць перад Богам усіх, хто праз хрост стаў Целам Хрыста, за захаванне гэтага адзінства, бо падзел яўна супярэчыць волі Хрыста, з’яўляецца спакусаю для свету і пры гэтым шкодзіць справе абвяшчэння Евангелля ўсяму стварэнню. Святы Айцец навучае, што «справа экуменізму павінна грунтавацца на навяртанні сэрцаў і на малітве» (Ut unum sint, 2.). Навяртанне сэрца і святасць жыцця ў спалучэнні з публічнымі і прыватнымі малітвамі за адзінства хрысціянаў — гэта душа ўсяго экуменічнага руху. Гэта тое, што Ян Павел ІІ называў «духоўным экуменізмам» (Ut unum sint, 21.). Ён падкрэсліваў, што любоў з’яўляецца самым глыбокім жыццядайным струменем працэсу аб’яднання. А любоў знаходзіць найбольш поўны выраз у супольнай малітве. Будзем жа трывалыя ў малітве і даручым справу адзінства хрысціянаў Найсвяцейшай Панне Марыі. Яна — Маці Божая і Вобраз Касцёла, духоўная Маці, якая заступаецца за вучняў Хрыста і за ўсё чалавецтва. Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
«Дыялог»
09.07.2008 14:33
Рэлігійны часопіс Заснавальнік – парафія Маці Божай Фацімскай /г. Баранавічы/ Адрас рэдакцыі: вул. Шаўчэнкі 6, 225320 г.Баранавічы, Тэл.: (0163) 46-56-06; Факс: (0163) 46-39-99 E-mail: dialog1994@tut.by Сайт: dialog1994.by
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ
21.07.2008 14:58
Агульная інфармацыя Старшыня — кс. кан. д-р Ян Крэміс вул. Кальцова, 153 220131 г. Мінск тэл.: +375 29 616 08 72 E-mail: liturgiaminsk@gmail.com Гісторыя дзейнасці секцыі Агульныя ўводзіны да літургічных кніг Парадак хросту дзяцей Парадак канфірмацыі Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі Парадак пакаяння Парадак намашчэння хворых і пастырскай апекі над імі Парадак пасвячэння біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў Парадак цэлебрацыі сужэнства Парадак пахавання Літургія гадзінаў Імшальны лекцыянарый Літургічная агенда Дакументы Касцёла Дакументы Другога Ватыканскага Сабору Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла Дакументы Папаў Булы Була Францішка «Misericordiae Vultus» Апостальскія лісты Апостальскі ліст Яна Паўла ІІ «Dies Domini» Апостальскі ліст Францішка «Aperuit Illis» Апостальскі ліст Францішка «Scripturae Sacrae affectus» Апостальскі ліст Францішка «Patris corde» Апостальскі ліст Францішка «Antiquum ministerium» Апостальскі ліст Францішка «Desiderio Desideravi» Апостальскі ліст Францішка «Admirabile signum» Адгартацыі Адгартацыя Бэнэдыкта XVI «Sacramentum Caritatis» Адгартацыя Бэнэдыкта XVI «Verbum Domini» Адгартацыя Францішка «Evangelii gaudium» Адгартацыя Францішка «Amoris laetitia» Адгартацыя Францішка «Gaudete et exsultate» Адгартацыя Францішка «Laudate Deum » Адгартацыя Францішка «C’est la confiance» Энцыклікі Энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Deus caritas est» Энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Spe salvi» Энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate» Энцыкліка Францішка «Lumen fidei» Энцыкліка Францішка «Laudato si’» Энцыкліка Францішка «Fratelli tutti» Энцыкліка Францішка «Dilexit nos» Лекцыянарый Перыяд Адвэнту Перыяд Нараджэння Пана Перыяд Вялікага посту Святы Пасхальны Трыдуум Велікодны перыяд Звычайны перыяд Успаміны Святы Урачыстасці Назвы кніг Святога Пісання Святое Пісанне Стары Запавет Новы Запавет
Неакатэхуменальны шлях
09.07.2008 14:04
У 1964 годзе Франсіско (Кіко) Аргуэлло — мастак, які нарадзіўся ў Іспаніі, і Кармэн Эрнандэс — выпускніца хімічнага факультэта, выхаванка інстытута Місіянераў Езуса Хрыста, сустракаюцца сярод жыхароў трушчобаў на ўскраінах Мадрыда. Праз тры гады ў гэтым асяроддзі, якое складаецца перадусім з бедных людзей, фармуецца своеасаблівы сінтэз евангелізацыі і катэхізацыі, які абапіраецца на слова Божае, літургію і вопыт супольнасці, і гэта ў святле перамен пасля Другога Ватыканскага Сабору стане падставай для таго, што Неакатэхуменальны шлях распаўсюдзіцца па ўсім свеце. З баракаў гэты вопыт хутка пераходзіць у некаторыя парафіі. Праз некалькі гадоў група экспертаў Кангрэгацыі Божага Культу, якія на працягу некалькіх гадоў распрацоўвалі дакумент на тэму катэхуменату для дарослых, былі пад вялікім уражаннем, убачыўшы, як тое, што неўзабаве павінна было быць абвешчана як «Абрады хрысціянскага пасвячэння дарослых», Дух Святы, пачынаючы ад убогіх, ужо ператвараў у жыццё. Кангрэгацыя ўзгадніла назву «Неакатэхуменат», або даведнік па хрысціянскай фармацыі пасля хросту. Неакатэхуменальны шлях з моманту свайго ўзнікнення быў прапанаваны як шлях пасвячэння ў веру. Гэта не нейкая спецыяльная духоўнасць, але шлях ўзрастання, своеасаблівы «даведнік па каталіцкай фармацыі, вельмі важнай для грамадства і цяперашніх часоў» (Ян Павел ІІ, Ліст Ogni Qualvolta, 30.08.1990.). Гэта працэс сталення ў веры, якая адбудоўвае хрысціянскую супольнасць, і тая становіцца знакам для свету і супраціўляецца працэсу секулярызацыі. На гэтым шляху веры ў накірунку радыкалізму ўласнага хросту цэнтральным становіцца хрысціянская супольнасць, а яе асноўным ядром — сям’я. Менавіта ва ўлонні канкрэтнай хрысціянскай супольнасці асабіста ажыццяўляецца жывы і непасрэдны вопыт хрысціянскага жыцця. Тут мы вучымся слухаць слова Божае, адносячы яго да свайго жыцця, вучымся маліцца і плённа ўдзельнічаць у святой Імшы і іншых сакрамэнтах. Біскупы з розных рэгіёнаў, заклапочаныя сітуацыяй секулярызацыі, якая мела месца ў столькіх парафіях, і бачачы, што там, дзе з’яўляецца Неакатэхуменальны шлях, узнікаюць малыя жывыя супольнасці, поўныя людзей, да гэтага часу аддаленых ад Касцёла, прыкладалі ўсе намаганні, каб распачаць такі самы працэс хрысціянскага пасвячэння, просячы аб катэхетах з іншых гарадоў або краінаў. У выніку з’явіліся так званыя «вандроўныя катэхеты». Падчас сустрэчаў катэхетаў прадстаўляюцца гэтыя просьбы біскупаў і на іх дабравольна адклікаюцца тыя, хто адчувае сябе пакліканым адправіцца абвяшчаць Евангелле і аддаць сябе ў распараджэнне гэтай місіі на падставе паўнамоцтваў, якія дае ім уласны хрост. Такім чынам з’яўляецца нанава мадэль першапачатковага Касцёла, евангелізаванага апосталамі і вандроўнымі катэхетамі, якія не ствараюць нейкай спецыяльнай групы. Яны застаюцца ў складзе сваіх супольнасцяў і парафій, з якіх выпраўляюцца на місію і ў якія перыядычна вяртаюцца. На працягу крыху больш за трыццаць гадоў дзякуючы місійнай дзейнасці вандроўных катэхетаў Неакатэхуменальны шлях распаўсюдзіўся на пяці кантынентах. Перад абліччам секулярызацыі, якая працягваецца ўжо многія гады, Касцёл у многіх месцах памяншаецца і апынаецца ў сітуацыі крайняй слабасці; перадусім знішчаецца сям’я. Чэрпаючы натхненне са словаў Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, Кіко і Кармэн убачылі неабходнасць пасылаць сем’і на місіі як для заснавання Касцёла ў некаторых рэгіёнах, так і для падтрымкі і ўзмацнення існуючых супольнасцяў пры дапамозе сем’яў, якія паказвалі б аблічча хрысціянскай сям’і. Бачачы евангелізацыйную сілу, якою валодае Шлях, біскупы прасілі высылаць сем’і на перыферыю, у раёны, якія часта ўяўлялі сабою велізарныя барачныя пасёлкі, каб ствараць там асяродкі евангелізацыі, здольныя стрымаць секты, фармуючы малыя супольнасці, пакуль не з’явіцца магчымасць прыслаць туды якога-небудзь прэзбітэра і стварыць новыя парафіі. У выніку, у 1988 годзе Слуга Божы Ян Павел ІІ выслаў у некалькі дыяцэзій першыя сто сем’яў, аб якіх папрасілі біскупы. На ўсіх кантынентах ужо ёсць каля 1000 сем’яў, якія ахвяравалі сваё жыццё дзеля місій і справы евангелізацыі. Дзякуючы прароцкаму бачанню ініцыятараў Неакатэхуменальнага шляху, адвазе Слугі Божага Яна Паўла ІІ і місійнаму запалу сем’яў на місіях гэтае сведчанне веры аказалася фундаментальным для новай евангелізацыі і стварэння новых парафій. Гэтыя сем’і застаюцца з’яднанымі са сваёй неакатэхуменальнай супольнасцю, уключанай у парафію. Такім чынам узнікае карыснае супрацоўніцтва паміж супольнасцю, парафіяй і місіяй. Дзякуючы гэтай справе евангелізацыі, распачатай сем’ямі, у розных рэгіёнах хутка з’явілася неабходнасць у прэзбітэрах, якія б падтрымлівалі новыя, толькі што створаныя супольнасці, і пры ўдзеле якіх можна было б стварыць новыя парафіі. У сувязі з гэтым былі заснаваныя семінарыі «Redemptoris Mater». Гэта дыяцэзіяльныя семінарыі, яны заснаваныя біскупамі ў згодзе з Міжнароднай групай, адказнай за Шлях. Гэта місіянерскія семінарыі — прэзбітэры, выхаваныя ў іх, падрыхтаваныя для таго, каб быць пасланымі біскупам у кожны куток свету; яны міжнародныя — семінарысты паходзяць з розных краінаў і кантынентаў, што з’яўляецца канкрэтным знакам каталіцкасці, а таксама гатоўнасці быць пасланымі ў любое месца. Сёння функцыянуюць 53 семінарыі на ўсіх кантынентах. Аднак найбольш значнай рысай гэтых семінарый з’яўляецца тое, што, з аднаго боку, гэта дар, які дапамагае дыяцэзіі адкрывацца на місійнасць, каб ісці на ўвесь свет, а з другога боку яны знаходзяць у Неакатэхуменальным шляху тую падтрымку, якая спадарожнічае семінарыстам падчас іх падрыхтоўкі, а пасля прыняцця прэзбітэрату надалей падтрымлівае іх у няспыннай фармацыі. Ватыканская Кангрэгацыя па справах свецкіх зацвердзіла дэкрэтам ад 29 чэрвеня 2002 года Статуты Неакатэхуменальнага шляху. Місіяй гэтых супольнасцяў, якія застаюцца ў цяперашняй структуры Касцёла, з’яўляецца ўказанне новага спосабу перажывання Евангелля сёння, прымаючы пад увагу глыбокія патрэбнасці чалавека і гістарычны момант Касцёла. Супольнасці адчуваюць сябе абавязанымі нічога не знішчаць, усё ўшаноўваць, паказваючы плён Касцёла, які аднаўляецца і заклікае да навяртання. Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Катэхетычная секцыя
21.07.2008 14:57
Старшыня Катэхетычнай секцыі — с. Нунэ Цітаян MSF Члены Катэхетычнай секцыі: кс. доктар тэалогіі і гуманітарных навук Уладзіслаў Мрувка с. Маргарыта Гроць RM E-mail: credo@catholic.by Адрас для карэспандэнцыі: в. Параф'янава 40 Докшыцкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211710
Радыё
10.05.2017 16:19
Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё Заснавальнік — Святы Пасад Адрас рэдакцыі: Palazzo Pio Piazza Pia, 3 00120 Vatican City E-mail: bela@vatiradio.va Сайт: be.radiovaticana.va
Рэлігійнае выхаванне ў сям’і
09.07.2008 14:06
У рэлігійным выхаванні дзяцей і моладзі прымаюць удзел многія асяроддзі і грамадскія групы. Галоўная адказнасць за выхаванне ляжыць на бацьках. Менавіта бацькі маюць шмат магчымасцяў з гэтага пункту гледжання, бо яны аказваюць уплыў на сваіх дзяцей з першых хвілінаў іх жыцця праз блізкія адносіны і сведчанне ўласнага жыцця. Існуе цесная сувязь паміж рэлігійнасцю бацькоў і ўнутранай паставай іх дзяцей у гэтай сферы. Другі Ватыканскі Сабор вучыць, што «паколькі бацькі далі жыццё дзецям, то яны ў самай высокай ступені абавязаныя выхоўваць патомства, таму іх трэба лічыць першымі і галоўнымі выхавацелямі. Выхаваўчае заданне мае такое вялікае значэнне, што магчымую адсутнасць гэтага наўрад ці можна чым-небудзь запоўніць. Таму што бацькі павінны стварыць такую сямейную атамасферу, напоўненую любоўю і павагаю да Бога і да людзей, каб яна спрыяла цэласнаму асабістаму і сацыяльнаму выхаванню дзяцей» (GE, 3.). Рэлігійнае і маральнае выхаванне дапамагае развіць у дзіцяці хрысціянскі погляд на жыццё. Яно адбываецца праз кантакт бацькоў з дзіцем. Яны не павінны ніколі забываць, што ў канчатковым выніку ўсё павінна весці да адной мэты — гэта значыць да збаўлення чалавека. Выхаванне складаецца з многіх фактараў, якія могуць сур’ёзна ўплываць на фармаванне ўнутранай паставы дзіцяці. Выхоўваць — гэта значыць так уплываць на дзіця, каб яно няспынна развівалася фізічна, інтэлектуальна, сацыяльна, маральна, рэлігійна. Бацькі павінны так выхоўваць дзіця, каб яно магло выканаць сваё жыццёвае заданне і пакліканне. У будучыні, калі выбярэ шлях сужэнскага жыцця, каб было яно добрым мужам або жонкаю, гатовым да ахвярнай любові. Абавязак бацькоў — дапамагчы дзіцяці ў арганізацыі заняткаў, а таксама паклапаціца пра яго фізічнае і інтэлектуальнае развіццё, забяспечыць яму магчымасць набываць вопыт у кантактах з людзьмі і развіваць асабістыя здольнасці і схільнасці. Аднак на першым месцы павінна стаяць фармаванне ў дзіцяці адпаведных адносінаў да Бога. Нельга абмяжоўваць рэлігійнае выхаванне дзіцяці толькі тым, што яго пасылаюць «у касцёл» або на катэхізацыю. Тэлевізійныя праграмы, кампутарныя гульні, пазашкольныя заняткі або выезды ў нядзелю за горад, не могуць быць апраўданнем занядбанняў штодзённай малітвы, катэхізацыі, нядзельнай святой Імшы або рэлігійных практыкаў. У хатняй бібліятэцы павінны быць рэлігійныя кніжкі і часопісы як для дзяцей, моладзі, так і для дарослых. Пачэснае месца павінна заняць Святое Пісанне. Крыж, абразы Езуса і святых на сценах дома павінны быць не толькі ўпрыгожаннем, але і сімвалам веры ўсёй сям’і. Клопат пра рэлігійнае выхаванне праяўляецца таксама ў адпаведным перажыванні рэлігійных святаў і ўрачыстасцяў у сям’і. Нельга дапускаць таго, каб бацькі не праводзілі з дзецьмі размоваў на рэлігійныя тэмы. Бацькі сваім прыкладам і сведчаннем веры павінны давесці дзіця да Хрыста і навучыць яго весці сяброўскі дыялог са Збаўцам, пастаянна адказваць на Божы заклік. Падкрэсліваючы Божую любоў, бацькі павінны абуджаць давер да Нябеснага Айца і жаданне абапіраць сваё жыццё на Дэкалогу, які з’яўляецца праявай Яго добразычлівасці і клопату пра нашае сапраўднае шчасце і вечнае жыццё. Вучачы дзяцей быць вернымі Божым запаведзям, кіравацца наказам сумлення, бацькі павінны падрыхтаваць іх да пастаяннага спаўнення Божай волі і да рэалізацыі свайго жыццёвага паклікання: сужэнскага, святарскага, манаскага альбо самотнага паводле ўласнага выбару. Усялякія формы ўздзеяння бацькоў на дзіця павінны быць скіраваны на тое, каб дзіця вучылася жыць для іншых і такім чынам імкнулася дасягнуць вечнага збаўлення. Бацькі сваім прыкладам павінны абуджаць у дзіцяці надзею на вечнае жыццё, нагадваць пра тое, чаго вока не бачыла, і вуха не чула і што не ўваходзіла ў чалавечае сэрца, пра тое, што Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго (пар. 1 Кар 2, 9). Крытэрыем сувязі чалавека з Богам з’яўляецца індывідуальная малітва. Так, як кожны дзень дзіця жадае і шукае кантакту з любячымі бацькамі, так і штодзённа нанава ён патрабуе Божай прысутнасці. Праз малітву, катэхізацыю, Эўхарыстыю, сакрамэнт паяднання, чытанне Святога Пісання, удзел у рэкалекцыях, парафіяльных фармацыйных групах ствараецца і ўзмацняецца сувязь з Богам як найлепшым Айцом. Сталае ў рэлігійнай сферы дзіця прыходзіць да пераканання, што Божыя запаведзі не з’яўляюцца непатрэбным цяжарам ці абмежаваннем свабоды, але наадварот — яны становяцца яго мудрасцю і сілай. Рэлігійна сталы чалавек — гэта той, хто адкрыў, што пазнаванне і спаўненне Божай волі выводзіць яго на шлях благаславення і шчасця. Любіць сваіх дзяцей — гэта значыць, прыводзіць іх да Хрыста, нашага Збаўцы і найлепшага Выхавацеля чалавека. Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Рада па справах сям’і пры ККББ
21.07.2008 14:54
Сакратар рады па справах сям’і — а. Пётр Фраштэнга OCD Дырэктар бюро па справах сям’і — а. Пётр Фраштэнга OCD тэл.: 8 017 203 68 44 E-mail: radafamilia.by@gmail.com Кансультант па справах сям’і — Барбара Сайнок
Рухі абароны жыцця
09.07.2008 14:07
У наш час асаблівае месца займае ўзмацненне барацьбы, якая вядзецца паміж цывілізацыяй смерці і цывілізацыяй жыцця. Ментальнасць, супрацьлеглая жыццю, пасялілася ў сэрцах мільёнаў людзей па ўсім свеце. З 1924 года, калі ў Савецкім Саюзе ўпершыню ў свеце былі легалізаваныя аборты, цывілізацыя смерці хутка пашыралася на іншыя краіны. На працягу некалькіх дзесяткаў гадоў багатыя дзецьмі краіны апынуліся ў дэмаграфічным крызісе. У імя фальшыва разуметых любові і свабоды забіваецца незлічоная колькасць людзей на розных этапах іх жыцця. У выніку абортаў гінуць зачатыя дзеці, а ў выніку эўтаназіі ці падтрыманага самазабойства — старэйшыя і хворыя асобы. Замах на жыццё чалавека заўсёды звязаны з недахопам любові. Аборт — гэта выключна трагічнае праяўленне крызісу сужэнскага жыцця. Гэта таксама найбольш жудасная форма насілля ў сям’і. Падобным чынам прычына эўтаназіі — не старасць, працяглая хвароба або калецтва. Перш за ўсё — гэта адсутнасць любові, праява жорсткасці дарослых дзяцей у адносінах да іх старэючых бацькоў. Усюды, дзе няма любові, чалавек становіцца няздатным да таго, каб ахоўваць сваё жыццё і жыццё іншых людзей. Адсутнасць любові непазбежна вядзе да будавання цывілізацыі смерці. Ніякае права, ніводная Канстытуцыя і ніводзін крымінальны кодэкс не ў стане захаваць чалавечае жыццё. Такую ахову могуць гарантаваць толькі любоў і павага да кожнага чалавека. Жыццё чалавека — гэта плод любові, і яго каштоўнасць разумее і шануе той, хто любіць, гэта значыць, жыве ў сяброўстве з Богам. Толькі той, хто жыве ў прысутнасці Бога, хто вучыцца Яго любові, вернай і ахвярнай, будуе цывілізацыю любові. Святы Айцец Ян Павел ІІ у энцыкліцы Evangelium vitae пісаў: «Калі ён [чалавек] выракаецца Бога і жыве так, быццам Бога няма, альбо не паважае Яго запаведзяў, то вельмі проста і хутка адракаецца таксама ці падвяргае сумненню годнасць чалавечай асобы і недатыкальнасць яе жыцця» (EV, 96.). Касцёл пастаянна нагадвае, што «чалавечае жыццё павінна шанавацца і ахоўвацца ў абсалютнай ступені з моманту зачацця. Ужо з першай хвіліны свайго існавання за чалавечай істотай павінны быць прызнаныя ўсе правы чалавечай асобы, сярод якіх — непарушнае права кожнай бязвіннай істоты на жыццё» (ККК, 2270.). Права на жыццё — гэта паўсюднае права і датычыць усіх людзей, незалежна ад расы, паходжання, узросту. Яно дзейнічае з моманту зачацця, у дзяцінстве, юнацтве і сталасці, аж да глыбокай старасці. Яно распаўсюджваецца таксама на калек, на асобы, невылечна хворыя, на тых, хто не можа карыстацца розумам, не выключаючы яшчэ ненароджаных. Жывая чалавечая істота становіцца чалавекам не ў момант нараджэння, але ў момант зачацця. Жыццё — гэта Божы дар, і таму яно святое і недатыкальнае. «З праўды аб святасці жыцця вынікае прынцып яго недатыкальнасці, упісаны ад пачатку ў сэрца чалавека, у яго сумленне» (EV, 40.). Чалавек не з’яўляецца гаспадаром жыцця, таму ён не мае права прымаць рашэнне аб жыцці ці смерці. Толькі Бог мае права распараджацца жыццём. Умяшанне ва ўласнае жыццё або жыццё іншых людзей зневажае права Створцы на жыццё чалавека. У барацьбу супраць жыцця ў сусветным маштабе ўключыліся розныя арганізацыі, якія ў імя свабоды чалавека пашыраюць цывілізацыю смерці і насілля. З другога боку, з’явілася шмат людзей, якія бароняць чалавечае жыццё, ствараючы розныя таварыствы і пашыраючы цывілізацыю жыцця і любові ва ўсім свеце, абараняючы чалавека ад самазнішчэння. У некаторых краінах гэтыя рухі аб’ядноўваюцца ў федэрацыі і маюць падтрымку на міжнароднай арэне. Рухі, якія абараняюць чалавечае жыццё ад зачацця да натуральнай смерці, можна падзяліць на тры групы. Першую групу ўтвараюць рухі малітоўнага характару. Гэта перш за ўсё Круцыята малітвы ў абарону зачатых дзяцей, а таксама Рух распаўсюджвання духоўнага ўсынаўлення. Абодва рухі носяць масавы характар: прысягу духоўнага ўсынаўлення склалі сотні тысяч вернікаў. Асаблівым чынам яны ахопліваюць малітваю тых маці, якія стаяць перад трагічным выбарам: нарадзіць дзіця ці зрабіць аборт (EV, 100.). У той жа час гэтыя рухі адказваюць на заклік Яна Паўла ІІ: «Неадкладна патрэбна вялікая малітва за жыццё — малітва, што пранікае ўвесь свет». Малітваю трэба ахапіць таксама тых, хто не моліцца: «Евангелле жыцця прызначана не толькі для веруючых, але — для ўсіх» (EV, 101.). Другую групу складаюць рухі, якія аказваюць дапамогу непасрэдна цяжарным маці, адзінокім маці і шматдзетным сем’ям. Іх дзейнасць заключаецца ў стварэнні і вядзенні дамоў адзінокай маці, цэнтраў для ахвяраў насілля ў сям’і, прытулкаў для маці з дзецьмі ў крызісных сітуацыях, а таксама сямейных кансультацый, медыцынскіх кабінетаў і школ жыцця. Трэцяя група — гэта фармацыйныя рухі, якія робяць націск на выхаванне пашаны да кожнага чалавечага жыцця, выхаванне да адказнага бацькоўства і чыстасці. Яны вядуць фармацыйную дзейнасць праз рэкалекцыі, навучальныя курсы, курсы для лектараў, псіхалагічныя і педагагічныя семінары. Вядуць выдавецкую дзейнасць і распаўсюджваюць матэрыялы, якія служаць абароне жыцця, выхаванню чыстасці, ахове сям’і і каштоўнасцяў, звязаных з ёю, а таксама фармуюць унутраную паставу адказнага бацькоўства. Рухі абароны жыцця прапаноўваюць і падтрымліваюць усялякія ініцыятывы, якія служаць дабру зачатага дзіцяці, яго маці і сям’і. Самае галоўнае — каб кожнае зачатае дзіця магло нарадзіцца, а яго сям’я мела адпаведныя ўмовы, каб яго прыняць і выхаваць. Таму трэба зрабіць усё, каб цяжарная жанчына, баючыся, што не здолее выхаваць дзіця, якое носіць пад сваім сэрцам, не спрабавала вырашыць праблему шляхам, што вядзе да смерці дзіцяці, а ў выніку — да яе асабістай трагедыі, але каб знайшла патрэбную дапамогу і падтрымку. «Абавязак служэння жыццю кладзецца на ўсіх і на кожнага з нас» (EV, 79.), — вучыў нас Слуга Божы Ян Павел ІІ. «Таму ўсе мы павінны несці нашаму бліжняму паслугу любові, баронячы яго жыццё і заўсёды падтрымліваючы яго, асабліва тады, калі яно слабое альбо знаходзіцца ў небяспецы. Мы павінны клапаціцца пра яго не толькі як асобныя людзі, але таксама як супольнасць, робячы з безумоўнай павагі да чалавечага жыцця падмурак для новага грамадства. Мы пакліканыя любіць і шанаваць жыццё кожнага чалавека, а таксама цярпліва і смела імкнуцца да таго, каб у нашую эпоху, у якой становіцца ўсё больш прыкметаў смерці, урэшце запанавала новая культура жыцця — плён культуры праўды і любові» (EV, 77.). Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Старонка 4 з 6
У пачатак
Назад
1
2
3
4
5
6
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Навіны
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Папа Францішак
Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця