Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Касцёл у Беларусі
Дабрачынныя арганізацыі
Касцёл ў Беларусі
Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе
14.12.2018 16:46
Нацыянальны санктуарый у Будславе займае цэнтральнае месца ў жыцці Касцёла на Беларусі. Абраз Маці Божай Будслаўскай — апякункі Беларусі — як цудадзейны ўпершыню ўзгадваецца ў 1617 г. Галоўная ўрачыстасць — 2 ліпеня, а святкаванне — у першую суботу ліпеня.
Біскуп Уладзімір Гуляй
25.05.2024 19:14
Біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй Ксёндз канонік Уладзімір Гуляй нарадзіўся 14 чэрвеня 1975 г. у Ваўкавыску, другое дзіця ў сям’і Юрыя Гуляя і Марыі Гуляй (Невалеўскай). Быў ахрышчаны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Росі каля Ваўкавыска.
«Ave Maria»
03.06.2008 10:32
Штомесячны рэлігійны часопіс Матэрыялы, прысвечаныя жыццю Каталіцкага Касцёла на Беларусі, навіны з усіх дыяцэзій і замежжа, артыкулы пра галоўныя каталіцкія святы, разважанні пра пытанні веры, інтэрв'ю са святарамі, аповеды пра цікавых людзей. Заснавальнік – Мінска-Магілёўская архідыяцызія. Адрас рэдакцыі: пл. Свабоды 9, 220030 г. Мінск, Тэл./факс: +375 17 3561750; E-mail: media@catholic.by . Сайт: http://ave-maria.by/
Рух «Маці ў малітве»
09.07.2008 13:52
Рух «Маці ў малітве» распаўсюджаны ва ўсім свеце. Яго дэвіз — «Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей». Мэта руху — усведамленне кожнай маці свайго мацярынскага паклікання праз малітву, бязмежны давер да Бога і даручэнне дзіцяці Яго абароне. Маці перш за ўсё павінна быць удзячная Богу Створцы за дар мацярынства. У гэтым сваім пакліканні і заданні маці не застаецца адна, бо яна — толькі часовы апякун душы свайго дзіцяці. Усе маці павінны ўсвядоміць, што Езус любіць іх дзяцей нават больш, чым яны самі, што Ён жадае абараніць іх і хоча, каб яны ўзрасталі ў Ім. Пан Бог умешваецца толькі тады, калі Яго просяць аб гэтым, і таму чакае мацярынскага заступніцтва за дзяцей. Молячыся за сваё дзіця, маці павінна паспрабаваць зразумець, чаго хоча для яе дзіцяці Бог, і маліцца аб здзяйсненні Божай, а не сваёй уласнай волі адносна дзіцяці. Гэта вельмі цяжкая малітва, бо кожнай маці напачатку здаецца, што толькі яна ведае, у чым мае патрэбу яе дзіця. У Евангеллі паводле святога Яна Езус гаворыць, што жанчына, калі народзіць дзіця, не памятае пра гора, бо нарадзіўся чалавек на свет (пар. Ян 16, 21). Кожнай жанчыне, якая становіцца маці, Бог дае гэтую вялікую, ні з чым не параўнальную радасць — радасць мацярынства. Ён хоча, каб усе маці былі шчаслівымі, каб ведалі, што нават калі ў жыццё прыходзяць праблемы, якія здаюцца абсалютна безнадзейнымі, то надзея ўсё ж ёсць, бо для Бога няма нічога немагчымага (пар. Мц 19, 26). Пан просіць усіх маці давяраць Яму. Езус жадае, каб кожная маці прыйшла да Яго і малілася так: «Пане, вось мае дзеці. Ты любіш іх яшчэ больш, чым я. Ты можаш змяніць тое, што не ў маіх сілах змяніць. Таму я аддаю іх у Тваю апеку і радуюся, бо я давяраю Табе». Часам мы адчуваем радасць не таму, што абставіны змяніліся, а таму, што змянілася нашае стаўленне да іх, бо мы ўбачылі іх па-іншаму, як быццам Божымі вачыма. І мы ведаем, што калі будзе такая воля Пана Бога, усё можа змяніцца. Поўнасцю давяраючы Богу, кожная маці павінна ўсведамляць таксама і сваю адказнасць. Абавязкі і адказнасць маці відавочныя: трэба любіць сваіх дзяцей, клапаціцца пра іх, выхоўваць, карміць і апранаць, а таксама яшчэ шмат чаго іншага. Але ўсведамленне мацярынскай адказнасці павінна быць яшчэ больш глыбокім. Гэта адказнасць перад Богам. Многія жанчыны працягваюць хвалявацца за сваіх дарослых дзяцей і ўсё яшчэ адчуваюць сваю адказнасць за іх паводзіны. Аднак адзіная адказнасць маці за яе дарослае дзіця заключаецца ў тым, каб быць з ім тады, калі яна яму неабходная, каб любіць яго, даваць яму парады і маліцца за яго. Маці павінна даць свайму дзіцяці свабоду, хоць часам для яе гэта вельмі цяжка. Тады трэба ўзгадаць словы псальма: «Ускладзі клопат свой на Пана, і Ён цябе падтрымае» (Пс 55 [54], 23), — даверыцца Богу і сказаць Яму: «Мы нічога не можам зрабіць; толькі Ты, Пане, усё можаш». Святы Пётр, асцерагаючы хрысціянаў ад шматлікіх небяспекаў гэтага свету, пісаў: «Праціўнік ваш, д’ябал, як леў, кружыць з рыкам, шукаючы, каго пажэрці» (1 П 5, 8). Таму неабходна, асабліва ў наш вельмі неспакойны час, прасіць у Бога абароны. Маці павінны прасіць Пана Бога, каб Ён абараніў іх дзяцей ад зла, якое існуе навокал, бо менавіта маці найлепш вядомая яго знішчальная моц. Па меры таго, як сама маці набліжаецца да Бога, сатана будзе з усё большай сілай імкнуцца перашкодзіць ёй і таму ў першую чаргу скіруе свае напады супраць яе дзіцяці. Вось чаму гэтая малітва такая важная. Будзем жа штодзённа маліцца, просячы ў Бога абароны для нашых дзяцей! Маці часам лічыць, што яна мае ўсе адказы для свайго дзіцяці; яна думае, што ведае яго жыццёвыя патрэбы і — у пэўнай ступені — мае рацыю. Але наколькі лепш за маці ўсе патрэбы дзіцяці ведае наш Нябесны Айцец! Таму вельмі важна прасіць Яго, каб Ён асвячаў сэрцы і думкі маці. Просячы Бога аб асвячэнні, маці пацвярджае сваю залежнасць ад Яго. Яна гаворыць: «Пане, мне цяжка, я прашу Цябе, дапамажы мне!». Менавіта такі дзіцячы давер да Яго з’яўляецца благаслаўлёным. «Калі ж вы, будучы злымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто папросіць у Яго» (Лк 11, 13). Езус вучыць нас не судзіць адзін аднаго, але часам у малітву маці ўсё ж такі можа закрасціся асуджэнне: «Пане, я прашу Цябе, каб яны больш не былі такімі кепскімі...». Усе хрысціянскія маці павінны навучыцца бачыць у сваіх дзецях самога Езуса. Калі сын ці дачка трапілі ў дрэнную кампанію, прызвычаіліся да алкаголю ці наркотыкаў або сутыкнуліся з якімі-небудзь іншымі цяжкасцямі, яны пачынаюць адчуваць сябе вельмі дрэннымі людзьмі і пакутуюць ад гэтага, але не могуць знайсці ў сабе сілы, каб выправіцца. Разам з тым усе дзеці падсвядома хочуць, каб бацькі ўспрымалі, а не адкідалі іх. Таму бацькі, і перш за ўсё маці, не могуць прычыняць свайму дзіцяці падвойнага болю — болю ад самой праблемы і болю ад таго, што дзіця застаецца без бацькоўскай спагады. Пан Бог просіць нас быць добрымі, любячымі, Ён вучыць бачыць Яго ў кожным чалавеку. Калі маці сапраўды бачыць Езуса ў сваім дзіцяці, то, што б з ім ні здарылася, яна заўсёды будзе ставіцца да яго з любоўю і павагай. Дзіцяці, якое трапіла ў складаную жыццёвую сітуацыю, тым больш патрэбныя павага і любоў, а таксама ўпэўненасць, што маці заўсёды на ягоным баку. Таму абавязак усіх маці прасіць аб дабрыні і любові да сваіх дзяцей. «Калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае» (Мц 18, 5). Малітва маці Пане, дай мне Твае вочы, каб я магла бачыць Цябе ў маіх дзецях, дай мне Тваё сэрца, каб любіць іх, і Тваю пяшчоту, каб дапамагаць ім расці. Дай мне Тваю мудрасць, каб накіроўваць іх, і Тваю моц, калі трэба даць ім свабоду. Амэн. Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
09.01.2014 12:48
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Генеральны вікарый. Нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у г. Смаргонь. У 1991 г. паступіў у салезіянскі навіцыят ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім Салезіянскім Універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 г. склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кангрэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. у г. Смаргонь.
Вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага, г. Пінск
01.05.2017 12:45
вул. Леніна, 16, 225710 г. Пінск, Брэсцкая вобл. тэл. +375 25 604 41 86, тэл/факс: +375 16 565 41 45 e-mail: mvds@catholic.by сайт: http://seminaryja.by
Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Тракелях
14.12.2018 17:17
У дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Тракелях ушаноўваецца цудатворны абраз Маці Божай Тракельскай. У 1994 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч пастанавіў адзначаць свята цудатворнага абраза Маці Божай Тракельскай у першую нядзелю ліпеня як дыяцэзіяльную ўрачыстасць. У Тракелі ладзяцца штогадовыя пілігрымкі.
Жывы Ружанец
09.07.2008 13:55
Сярод многіх груп і рухаў, якія існуюць у Касцёле, найбольш вядомым у нашым рэгіёне, напэўна, з’яўляецца Жывы Ружанец. Жывы Ружанец — гэта супольнасць людзей, у склад якой уваходзіць не менш за 20 чалавек, якія штодзённа на працягу месяца моляцца Ружанец: кожная асоба чытае адну таямніцу. Гэтыя супольнасці часта называюць «Ружамі». Хто ж не бачыў у нашых парафіях людзей, якія аб’яднаны ў Жывы Ружанец і якія моляцца ружанцовай малітвай з вялікай адданасцю і шчырасцю? Таварыства Жывога Ружанца было заснаванае Палінай Жарыко ў Францыі ў 1826 годзе. «Самая складаная і самая цяжкая справа — зрабіць Ружанец малітваю ўсіх, — пісала яна тады, — аднак кожны чалавек можа знайсці на працягу дня некалькі хвілін, каб прачытаць дзесятку Ружанца, гэта значыць адну таямніцу». Паліна Жарыко пачала арганізоўваць групы па пятнаццаць чалавек, якія пазней былі названыя «Жывымі Ружамі». Кожны з членаў групы павінен быў адмаўляць адну таямніцу, такім чынам, усе разам штодзённа маліліся ўвесь Ружанец. Непрачытаная таямніца — гэта не грэх, а страта заслугі. Мэта Таварыства Жывога Ружанца, паводле заснавальніцы, — падтрымка праз малітву, духоўную і матэрыяльную ахвяру місійнай дзейнасці Касцёла. Справу Паліны Жарыко падтрымалі многія біскупы, а генерал закону дамініканаў далучыў Таварыства Жывога Ружанца да вялікай Дамініканскай ружанцовай сям’і, у якую ўваходзілі Ружанцовае брацтва і Вечны Ружанец. Папа Грыгорый ХVІ адобрыў Таварыства Жывога Ружанца, якое ў хуткім часе распаўсюдзілася ва ўсёй Францыі, а потым ва ўсім свеце. Праз пяць гадоў Паліна Жарыко пісала: «Колькасць людзей, якія моляцца дзесятку Ружанца, расце з неверагоднай хуткасцю ў Італіі, Швейцарыі, Бельгіі, Англіі і многіх рэгіёнах Амерыкі... Усюды, дзе ствараюцца Таварыствы Жывога Ружанца, можна заўважыць незафіксаванае раней умацаванне дабра. Паступова мы становімся з’яднанымі ў малітве з усімі людзьмі свету». Распачынаючы 25-ы год свайго пантыфікату, Слуга Божы Ян Павел ІІ у апостальскім лісце «Ружанец Панны Марыі» абвясціў Год Ружанца. Вялікі Папа, верны прыхільнік ружанцовай малітвы, увёў новую частку Ружанца — таямніцы святла, — якая ахоплівае гады публічнай дзейнасці Езуса, «каб Ружанец больш абгрунтавана можна было назваць пераказам Евангелля». З таго часу Ружанец налічвае 20 таямніцаў, таму «Жывыя Ружы» складаюцца цяпер з дваццаці чалавек. «Ружанцовая малітва — гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых — Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканыя ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца», — пісаў Ян Павел ІІ. Ружанец — гэта евангельская малітва, бо ён складаецца не толькі з Малітвы Панскай і Анёльскага прывітання, але пабудаваны на разважаннях над евангельскімі таямніцамі нашага адкуплення. Па гэтай прычыне Ружанец называецца пераказам найважнейшых праўдаў Евангелля. «У пабожнасці, таксама як і ў любові, не надакучыць часты паўтор адных і тых жа слоў, бо агонь любові, які нас распальвае, чыніць так, што яны заўсёды ўтрымліваюць штосьці новае», — пісаў Папа Пій ХІ. Сяброўства з Богам нельга дасягнуць адразу, але разважанне над таямніцамі жыцця Марыі і Езуса дапамагае перажыць блізкасць Бога. Ружанцовая малітва патрабуе ведання асноўных праўдаў веры і адначасова «ўтрымлівае» нашу памяць, нашу ўвагу на найважнейшых падзеях, якія паўплывалі на наш лёс тут на зямлі і ў вечнасці, на збаўчых падзеях з жыцця Езуса і Найсвяцейшай Маці. Ружанец, які мы молімся, пераходзячы ад таямніцы да таямніцы, паглыбляе нашу веру і вучыць нас, што і мы павінны перажываць падзеі нашага жыцця такім жа чынам, каб гэта хоць крыху было падобна да таямніцаў нашага збаўлення, над якімі мы разважаем. Жывы Ружанец «дыхае праўдамі веры», яго члены стараюцца не толькі маліцца за іншых ва ўсіх інтэнцыях Касцёла і асабістых інтэнцыях, але вучацца перажываць сваё жыццё, захоўваючы вернасць Богу. Яны таксама далучаюцца да апостальскай дзейнасці мясцовага Касцёла. У многіх парафіях Таварыства Жывога Ружанца ўяўляе сабой групу людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу, людзей, якія маюць духоўны вопыт, якія могуць прысвячаць свой час, сваё здароўе і свае сілы для дабра супольнасці веруючых, не чакаючы за гэта ніякай грашовай узнагароды. Супольнасці Жывога Ружанца з’яўляюцца не толькі супольнасцямі малітвы, але і супольнасцямі ўчынкаў, часта вельмі ахвярных. У марыйнай ружанцовай школе мы вучымся ў Маці Божай ні ў чым не адмаўляць Пану Богу і радасна несці свой штодзённы крыж працы, стомленасці, розных праблемаў разам з Хрыстом аж да хвалебных таямніцаў святога Ружанца. Кожная апостальская група ў Касцёле, каб захаваць свой дынамізм і духоўна развівацца, патрабуе таго, хто б яе ажыўляў, патрабуе кіраўніцтва. Жывым Ружанцам звычайна апякуецца святар, часцей за ўсё пробашч, з дапамогаю адказных асобаў. Супольнасць Жывога Ружанца сустракаецца раз на месяц на супольнай малітве, на змене ружанцовых таямніцаў, і звычайна падчас гэтай сустрэчы выслухоўвае хаця б кароценькія духоўныя і апостальскія настаўленні душпастыра. Такая рытмічнасць сустрэчаў гарантуе і забяспечвае добры стан духоўнага жыцця ўсяго Таварыства Жывога Ружанца. Жывы Ружанец — гэта вялікі скарб у жыцці Касцёла. Мы дзякуем Богу за тое, што супольнасць Жывога Ружанца прысутнічае ў супольнасці Касцёла і молімся аб яе пастаянным развіцці і трыванні. Гэтыя просьбы мы стараемся як найчасцей узносіць такім дарагім і знаёмым нам заклікам: Каралева святога Ружанца, маліся за нас! Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
«Наша вера»
09.07.2008 14:26
Штоквартальны рэлігійна-культурны часопіс Падзеі сучаснага жыцця Касцёла, тэолагічныя артыкулы, даследаванні па гісторыі Каталіцкага Касцёла на Беларусі, артыкулы навукоўцаў - мастацтвазнаўцаў, філолагаў, гісторыкаў, вершы і проза беларускіх і замежных аўтараў і інш. Заснавальнік – Мінска-Магілёўская архідыяцызія. Адрас рэдакцыі: пл. Свабоды 9, 220030 г. Мінск, Тэл./факс: +375 17 3561750; E-mail: media@catholic.by . Сайт: media.catholic.by/nv Падпісны індэкс: для ведамаснай падпіскі - 74913/2 для індывідуальнай падпіскі - 74913
Арцыбiскуп Юзаф Станеўскі
09.01.2014 12:48
Мiтрапалiт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Заневічы непадалёк ад Гродна ў сям'і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Луцкаўлянах у 1986 годзе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. У тым жа годзе пачаў вучобу ў ваенна-тэхнічнай школе, пасля заканчэння якой у 1987–1989 гадах служыў у войску.
Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля
01.05.2017 12:45
вул. Рэвалюцыйная, 1а, к.4, 220030 г. Мінск тэл.: + 375 29 616 08 72 e-mail: kaledzminsk@gmail.com
Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Лагішыне
03.01.2019 12:16
У дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Лагішыне ўшаноўваецца цудатворны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Галоўная ўрачыстасць святкуецца 10 мая.
Шанштацкая справа сем’яў
09.07.2008 13:57
Глыбокія і імклівыя перамены, якія адбыліся ў апошнім стагоддзі як у грамадскай, так і ў культурнай сферах, сталі прычынаю няўпэўненасці і разгубленасці многіх сем’яў. Сярод паўсядзённасці хрысціянскія сужэнцы затрымліваюцца на пасрэднасці, не заўважаючы вялікага багацця ласкі, якое нясе з сабою заключэнне сакрамэнтальнага сужэнскага саюза. Таму з’явілася вострая неабходнасць душпастырскага клопату Касцёла, а таксама належнай і поўнай сужэнскай фармацыі, каб сужэнцы былі тым, кім павінны быць згодна з Божай задумай. Другі Ватыканскі Сабор шмат увагі прысвяціў тэматыцы сужэнства як спецыфічнага шляху да святасці. У дакументах Сабору чытаем: «Для ўсіх зразумела, што ўсе хрысціяне, якое б сацыяльнае становішча і прафесію яны не мелі б, пакліканыя да поўні хрысціянскага жыцця і да дасканаласці ў любові». Дакументы Касцёла апошніх гадоў указваюць на «недамаганні» сучаснай сям’і. «Сёння сям’я, — піша Ян Павел ІІ, — знаходзіцца пад уплывам вялікіх, глыбокіх і імклівых грамадскіх і культурных пераменаў. Многія сем’і перажываюць гэта, захоўваючы вернасць тым каштоўнасцям, якія складаюць фундамент інстытута сям’і. Іншыя — аказаліся ў стане няўпэўненасці і разгубленасці адносна сваіх заданняў, а часам нават засумняваліся і амаль страцілі ўсведамленне праўдаў пра сужэнскае і сямейнае жыццё і іх канчатковае значэнне. А іншыя, у выніку спазнаных несправядлівасцяў, сутыкаюцца з перашкодамі ў выкарыстанні сваіх асноўных правоў». Ян Павел ІІ звяртаецца да гэтай праблемы таксама ў Лісце да сем’яў. «Не раз бывае цяжка супраціўляцца перакананню ў тым, — піша Папа, — што робіцца ўсё, каб тое, што з’яўляецца „неналежнай сітуацыяй“, што пярэчыць „праўдзе і любові“ ва ўзаемаадносінах паміж мужчынамі і жанчынамі, што разбівае еднасць сем’яў, не зважаючы на сумныя вынікі, асабліва калі гаворка ідзе пра дзяцей, — каб усё гэта паказаць як „належнае“ і прывабнае, надаючы яму знешнюю захапляльнасць. Такім чынам заглушаецца чалавечае сумленне, дэфармуецца тое, што сапраўды добрае і прыгожае, а чалавечая свабода прыносіцца ў ахвяру сапраўднаму зняволенню». Для таго, каб каталіцкае сужэнства магло споўніць сваё пакліканне да святасці ў сённяшнім свеце, безумоўна, неабходна выпрацаваць новую мадэль, пра якую Папа Ян Павел ІІ гаварыў у сваёй гаміліі да сем’яў падчас пілігрымкі ў Польшчу. Гэта мадэль Аркі Запавету з Богам у Хрысце. Да выпрацавання такой мадэлі сужэнства як Аркі Запавету звяртаецца ў сваіх духоўных прынцыпах Марыйны апостальскі рух з Шанштата, заснаваны 18 кастрычніка 1914 года Слугой Божым ксяндзом Ёзафам Кэнтэніхам. У Марыйным апостальскім руху з Шанштата, які названы па месцы ўзнікнення Шанштацкім рухам, асаблівае месца займае сям’я. Мэтай руху з’яўляецца маральна-рэлігійнае аднаўленне свету праз выхаванне з дапамогай Маці Божай новага чалавека ў новым хрысціянскім грамадстве. Дасягненне апостальскай мэты руху заснавальнік звязваў з аднаўленнем хрысціянскай сям’і. Гэта праяўляецца ў тым, што Шанштацкі рух распрацаваў для сем’яў марыйную духоўнасць і дзякуючы адпаведнай фармацыі рух садзейнічае развіццю і будаванню моцных сямейных сувязяў. Ідэя «новага чалавека і новага грамадства», пра якую кажа айцец Кэнтэніх, мае свае біблейскія падставы: «Калі хто ў Хрысце, той новае стварэнне» (2 Кар 5, 17). Гэты ідэал асабліва бачны ў выпадку сакрамэнтальнага сужэнства. Для членаў Шанштацкага руху асновай духоўнасці з’яўляюцца марыйная фармацыя, імкненне да святасці ў штодзённым жыцці, а таксама шлях духоўнай дзіцячасці. Разглядаючы сужэнства як адзін з шляхоў імкнення да хрысціянскай дасканаласці, Шанштацкі рух прапануе марыйную фармацыю, якая абапіраецца на Запавет любові з Маці Божай Тройчы Дзівоснай. Марыйная фармацыя ў Шанштацкім руху скіравана на сфармаванне марыйнага стылю жыцця асобы — новага чалавека — у апоры на моцны фундамент, якім з’яўляецца не нейкая ідэя, а асоба Езуса Хрыста. Крыніцай выхавання новага чалавека ў Шанштацкім руху з’яўляецца сапраўдная любоў да Маці Божай. Марыя, будучы прыкладам новага чалавека, з’яўляецца адначасова яго Выхавальніцай. Таму: «Марыя ідзе праз свет як вялікая Выхавальніца людзей. Яна жадае ўсюды нанава нараджаць Хрыста і такім чынам ратаваць хрысціянскую індывідуальнасць, якая знаходзіцца пад пагрозай, разбураны парадак свету і чалавечае грамадства». Марыя, якую ў Шанштацкім руху ўшаноўваюць як Маці Тройчы Дзівосную, асаблівым чынам спаўняе гэтае заданне з Шанштацкага санктуарыя. Праз даверлівае прысвячэнне і даручэнне сябе Марыі, а праз Яе — Богу, адбываецца выхаванне хрысціянскай індывідуальнасці. Марыйнае выхаванне запэўнівае сувязь з Марыяй, якая ў выніку вядзе да глыбокай сувязі з Богам Айцом, Хрыстом і Духам Святым. Сужэнцы, якія прымаюць рашэнне належаць да Справы сем’яў, заключаюць з Маці Божай Тройчы Дзівоснай Запавет любові. Моцаю гэтага запавету яны становяцца раўнапраўнымі партнёрамі запавету любові, які існуе паміж імі, і як адна супольнасць становяцца партнёрамі запавету з Богам. З гэтага запавету вынікае для іх заданне нястомна ўдасканальваць сваю любоў і будаваць сваю непаўторную сувязь з Богам. Запавет Любові ў Шанштацкім руху мае глыбокія карані ў біблейскім запавеце Бога з чалавецтвам. «У гісторыі збаўлення Бог ёсць Богам Запавету», — кажа айцец Кэнтэніх. Запавет любові, як і запавет усіх хрысціянаў, чэрпае сваю духоўную моц са святога хросту і на яго абапіраецца. Таму што сэнсам і мэтай Запавету любові з’яўляецца жывы запавет са Святой Тройцай. Паводле задумы айца Кэнтэніха сям’я была цэнтральнай супольнасцю, якой павінен быў служыць заснаваны ім Шанштацкі рух. Гаворачы пра заснаванне Справы сем’яў, ён усведамляў, што якімі будуць сем’і, такім будзе ў будучыні вобраз Касцёла і грамадства. Ён заахвочваў да мабілізацыі ўсіх сіл у накірунку арганізацыі руху, які прапагандаваў бы ідэал каталіцкага сужэнства, згоднага з задумаю Бога, і паказваў яго свету. На думку заснавальніка, Шанштацкая справа сем’яў рэалізуе мэту ўсяго Шанштацкага руху — новы чалавек і новае грамадства, — імкнучыся сфармаваць новы вобраз айца, маці і дзіцяці. Аднак для таго, каб сфармаваць новы вобраз сям’і, неабходна належным чынам разумець сам сакрамэнт сужэнства. Ідэал адноўленай хрысціянскай духоўнасці айцец Кэнтэніх бачыў у Назарэцкай Сям’і. Святая Сям’я з Назарэта стала для яго натхненнем да заснавання такой супольнасці, якая была б здольнай сфармаваць у сваіх шэрагах новы вобраз мужчыны-айца і новы вобраз жанчыны-маці. Прыклад гэтага «новага чалавека» ён бачыў у Марыі — новай Еве. Марыйная фармацыя ў Шанштацкім руху павінна дапамагчы сужэнцам у стварэнні «новай супольнасці», сфармаванай па прыкладзе таямніцы Святой Тройцы. У сакавіку 1942 года айцец Кэнтэніх апынуўся ў лагеры Дахаў. Падчас зняволення яго не пакідаюць думкі пра далейшую апостальскую працу. Павольна даспяваў план заснавання Справы сем’яў. У свята Маці Божай з гары Кармэль 16 ліпеня 1942 года айцец Кэнтэніх у Дахаў прыняў Акт запавету любові, які склаў адзін са зняволеных у лагеры, такім чынам быў пакладзены пачатак Справе сем’яў. Пасля заканчэння вайны і вяртання ў Шанштат айцец Кэнтэніх надалей нястомна працуе над арганізацыяй Справы сем’яў. Матывацыяй для яго былі распазнаваныя «знакі часу». На фоне розных гістарычных пераменаў, якія адбываліся ў свеце, заснавальнік бачыў неабходнасць змяніць таксама і тагачаснае разуменне сужэнства, сям’і і жанчыны. Аднаўлення патрабавалі таксама аўтарытэт бацькоўства і ўяўленне аб месцы дзіцяці ў сям’і. Шанштацкая справа сем’яў дапамагае сужэнцам найперш у ясным і глыбокім пазнанні маральнага парадку ў сужэнскім жыцці, каб пазней, учытваючыся ў вучэнне Настаўніцкага інстытуту Касцёла, самі сужэнцы лепей пазнавалі Божую задуму адносна святасці перадачы жыцця і адказнасці за яе. Заключаючы Запавет любові, сужэнцы імкнуцца да таго, каб не толькі ўшаноўваць Маці Божую, як прыклад, але таксама спазнаваць Яе дапамогу ў штодзённым сужэнскім жыцці. Маці Божая, найглыбей з’яднаная з Богам, уводзіць сужэнцаў у дасканалы запавет з Богам. Яны становяцца жывым санктуарыем — месцам, прысвечаным Богу. Запавет любові з’яўляецца гарантыяй для чалавечай, часта нетрывалай любові маладых. Сужэнская любоў, давераная Марыі, гэта ўжо не прыватная любоў дзвюх асобаў, яна свядома скіроўваецца імі на любоў да Бога. Прысвячэнне сябе ў Запавеце любові прадугледжвае як умову запавету імкненне да ідэалу мужчыны і жанчыны. Сужэнцы чакаюць у гэтым асаблівай дапамогі Маці Божай. Марыя, знаходзячыся найбліжэй да Хрыста, як некалі ў Кане Галілейскай, так і сёння ў Запавеце любові апярэджвае сужэнцаў у выпрошванні неабходных ласкаў у Яе Сына. Марыя, як і там, жадае сапраўднага шчасця для сужэнцаў. Для таго, каб прыняць гэты дар мацярынскага і ў той жа час выхаваўчага клопату Марыі, сужэнцы абавязуюцца ў Запавеце любові свядома працаваць над сабою праз прынясенне духоўных ахвяраў, звязаных з гэтаю працаю, якія становяцца ўкладамі ў скарбніцу ласкаў. Імкненне сужэнцаў да святасці рэалізуецца пры дапамозе пэўнай формы самавыхавання. Паступова пазнаючы Божую волю адносна саміх сябе, свайго сужэнства і сваёй сям’і, імкнуцца дасягнуць святасці. Гэта адпавядае задуме заснавальніка: «Мы не павінны гаварыць: мы хочам быць святымі, нягледзячы на тое, што жывем у сужэнстве, але мы хочам быць святымі, таму што жывем у сужэнстве». У фармацыі сужэнцаў у Шанштацкім руху важную ролю іграе хатні санктуарый. Гэта месца ў доме, прызначанае для супольнай і індывідуальнай малітвы. Дзякуючы абразам і рэлігійным сімвалам яно дапамагае адчуць прысутнасць Бога. Распаўсюджванню практыкі хатніх санктуарыяў паспрыяла вучэнне Другога Ватыканскага Сабору аб сям’і як «хатнім касцёле», дзе, як і ў Касцёле, актуалізуецца сапраўдная супольнасць з Богам. У выбраным месцы дома сям’я складае Акт запавету любові. «У гэтым пачэсным месцы» змяшчаюцца таксама знакі заключанага запавету: крыж — знак запавету Хрыста з Касцёлам як Абранніцай, а таксама абраз Маці Божай Тройчы Дзівоснай — знак шанштацкага Запавету любові. Хатні санктуарый становіцца месцам, дзе працягвае здзяйсняцца літургічны культ ушанавання Бога, які мае месца ў супольнасці Касцёла. Айцец Кэнтэніх заахвочваў развіваць рэлігійныя абрады і традыцыі, дзякуючы якім каштоўнасці веры перадаюцца з пакалення ў пакаленне. З гэтай мэтай у Шанштацкім руху акцэнтуецца асобая форма духоўнай падрыхтоўкі з нагоды асаблівых літургічных падзеяў, касцёльных святаў, марыйных урачыстасцяў, сужэнскіх і сямейных гадавінаў. Хатні санктуарый становіцца школай перадачы сужэнцамі дэпазіту веры сваім дзецям і прывучэння іх з малых гадоў да літургіі Касцёла. Значэнне хатняга санктуарыя для сужэнцаў можна акрэсліць словамі Яна Паўла ІІ, які назваў яго «прывілеяваным сродкам умацавання камуніі любові (...) і развіцця сужэнскай духоўнасці». Шанштацкі рух з’яўляецца адным са шматлікіх рухаў, якія ўзніклі ў апошні час у Каталіцкім Касцёле і якія хутка і інтэнсіўна развіваюцца ў многіх кутках свету. Дзякуючы распрацаванай духоўнасці рух эфектыўна садзейнічае цэласнай сужэнскай фармацыі, дапамагае дасягнуць святасці ў штодзённым жыцці. Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Біскуп Юрый Касабуцкі
09.01.2014 12:44
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Нарадзіўся 15 лютага 1970 г. у Маладзечне на тэрыторыі сучаснай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1991 г.) вучыўся ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі і адбыў вайсковую службу.
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага, г. Баранавічы
01.05.2017 12:45
вул. Т. Шаўчэнкі, 6, 225411 г. Баранавічы Тэл. +375 (16) 367 64 19 Тэл.\ факс: +375 (16) 357 93 07 e-mail: callegge@gmail.com сайт: catcollege.by
Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі
03.01.2019 12:35
Гудагайскі касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі славіцца абразом Маці Божай Гудагайскай, культ ушанавання якога звязаны са шкаплерным набажэнствам. Галоўная ўрачыстасць святкуецца 16 ліпеня. 20 ліпеня 2014 г. падчас святкавання 250-годдзя з часу свайго асвячэння касцёл у Гудагаі быў аб’яўлены дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Шкаплернай Гродзенскай дыяцэзіі. У святыні знаходзіцца вядомы ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай, які быў каранаваны папскімі каронамі 15 ліпеня 2007 г.
Шанавальнікі святога Міхала Арханёла
09.07.2008 13:58
Таварыства пад назвай Апостальскі рух шанавальнікаў святога Міхала Арханёла адносіцца да малітоўных апостальскіх групаў. Да гэтага руху можа належаць кожны католік пасля адпаведнай падрыхтоўкі, якая працягваецца ад 3 да 6 месяцаў, а таксама заяўлення аб сваёй гатоўнасці спаўняць абавязкі членаў таварыства. Мэтай гэтага таварыства з’яўляецца імкненне да апостальскага жыцця з выкарыстаннем тых сродкаў, якія мае ў сваім распараджэнні Касцёл. З абавязкам апостальства члены таварыства спалучаюць культ святога Міхала Арханёла і Анёлаў Ахоўнікаў. Праз малітву альбо якім-небудзь іншым спосабам яны садзейнічаюць распаўсюджанню Валадарства Божага на зямлі. Дэвізам таварыства з’яўляецца кліч святога Міхала Арханёла «Хто як Бог», а таксама заахвочванне да таго, каб у жыцці кіравацца двума прынцыпамі: стрыманасць і праца. Гэтым дэвізам члены таварыства выказваюць сваё захапленне веліччу, дабрынёю і любоўю Бога, а таксама заяўляюць аб сваёй гатоўнасці належным чынам ушаноўваць Яго і нават змагацца за гэтае ўшанаванне, калі з’явіцца такая неабходнасць. У сваю чаргу, стрыманасць — гэта праява ўнутранай свабоды чалавека, які здольны пераадольваць дрэнныя схільнасці і ўсялякага роду неўпарадкаванасць, уласцівыя натуры чалавека. Побач са стрыманасцю ідзе праца ў патройным вымярэнні: духоўным, разумовым і фізічным. Дзякуючы практыкаванню так разуметых стрыманасці і працы члены таварыства самарэалізуюцца і такім чынам праслаўляюць Бога. Таварыствам апякуюцца святары з Кангрэгацыі Святога Міхала Арханёла — міхаліты. Кангрэгацыя вызначае спецыяльнага святара, які клапоціцца пра развіццё і адказвае за фармацыю таварыстваў у розных мясцовасцях. Ён таксама час ад часу праводзіць спецыяльныя рэкалекцыі — духоўныя практыкаванні для існуючых апостальскіх груп. Падчас рэкалекцый святар растлумачвае членам таварыства іх абавязкі і прывілеі і заахвочвае іх да дзейснага апостальства. Раз ці два разы на месяц адбываюцца сустрэчы таварыства. Галоўная частка сустрэчы — малітва да святога Міхала Арханёла, Анёлаў Ахоўнікаў і іншых святых. Пасля малітвы чытаецца фрагмент Евангелля, прапануецца разважанне над яго зместам і спецыяльная малітва, звязаная з прачытаным фрагментам Святога Пісання. Гэтыя малітвы прамаўляюць індывідуальна самі ўдзельнікі спаткання, завяршаючы малітоўны заклік асабістай просьбай аб патрэбных Божых ласках. Напрыканцы сустрэчы падаецца інфармацыя з жыцця Касцёла, а таксама члены таварыства заахвочваюцца да таго, каб яны бралі на сябе абавязацельствы здзяйсняць розныя апостальскія ўчынкі, напрыклад, наведванне хворых, падтрымка бедных. Таварыства імкнецца да ўзрастання колькасці членаў, якія заяўляюць аб сваёй дабраахвотнай прыналежнасці да яго, асабліва, каб у яго шэрагі ўступала моладзь і дзеці. Такім чынам таварыства жадае ажывіць сваю дзейнасць і абараніць дзяцей ад небяспекі сапсаванасці. У гэтым пастулаце крыецца заклік да рэлігійнага выхавання і дабрадзейнага жыцця з дзіцячых гадоў. Таварыства кіруецца ўласным Статутам, які распрацаваны ксяндзамі-міхалітамі. Паводле Статута абавязкамі членаў таварыства з’яўляюцца цнатлівае жыццё ў сяброўстве з Богам, развіццё культу святога Міхала Арханёла і Анёлаў Ахоўнікаў, штодзённае адгаворванне вызначаных малітваў, клопат пра развіццё пакліканняў да святарства і манаскага жыцця, удзел у апостальскіх працах пры сваёй парафіі, аказанне ўзаемнай дапамогі членам таварыства і спачуваючым, клопат пра яго колькаснае развіццё, удзел у рэкалекцыях таварыства і складанне раз у год адпаведнага ахвяравання на мэты таварыства. Члены таварыства адораны таксама выключнымі прывілеямі. Яны маюць удзел у духоўных дабротах кангрэгацыі ксяндзоў-міхалітаў, асаблівым чынам карыстаюцца плёнам спецыяльных святых Імшаў у іх інтэнцыях. Праз удзел у супольных малітвах шанавальнікі святога Міхала Арханёла паглыбляюць духоўную лучнасць з Богам і Анёламі і перажываюць таямніцу свайго жыцця як служэнне Богу. За памерлых членаў руху ў месяцы лістападзе ксяндзы-міхаліты адпраўляюць спецыяльную святую Імшу. Святыя Імшы адпраўляюцца таксама пры атрыманні звестак аб смерці членаў таварыства. Дзейнасць гэтага руху вельмі плённая для сучаснага Касцёла. Гэтая дзейнасць у цяперашнія часы, калі ўзяць пад увагу ўзмоцненую актыўнасць дэманаў, з’яўляецца як мага больш пажаданай. У розных дыяцэзіях Каталіцкага Касцёла ўзнікае неабходнасць таго, каб вернікі вярнуліся да адгаворвання малітвы, складзенай Папам Львом XIII, з просьбай аб дапамозе святога Міхала Арханёла ў барацьбе са злымі духамі. Развіццё таварыстваў і каталіцкіх рухаў шанавальнікаў святога Міхала Арханёла мае асаблівыя падставы ў Касцёле на Беларусі. Святары і вернікі, перажываючы адраджэнне Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне, прасілі Святога Айца Яна Паўла ІІ, каб ён абвясціў святога Міхала Арханёла апекуном мясцовай касцёльнай правінцыі. Папа ўчыніў гэта і дазволіў, каб дзень святога Міхала на Беларусі адзначаўся як свята. Да гэтага свята вернікі рыхтуюцца, молячыся спецыяльныя навэнны. У гэтых абставінах развіццё таварыстваў святога Міхала сярод нас становіцца вельмі пажаданым. Таварыства святога Міхала ў парафіі можа складацца з групы вернікаў, якія прасякнуты ідэяй асабістай святасці. Чым больш будзе дзейнічаць такіх малітоўных групаў, тым менш будзе сярод нас людзей, якія грашаць. Няхай гэтыя разважанні пасадзейнічаюць стварэнню такіх апостальскіх групаў, каб яны былі для ўсіх вернікаў дзейснай дапамогай на шляху збаўлення. Малітва-экзарцызм Папы Льва XIII да святога Міхала Арханёла Святы Арханёле Міхале, беражы нас у змаганні, будзь нам абаронаю супраць спакусы і пастак злога духа, — пакорна просім, няхай яго знішчыць Пан Бог, а Ты, князю войска нябеснага, магутнасцю Божай скінь у пекла шатана і іншых злых духаў, якія на згубу душ снуюць па свеце. Амэн. Марыя, Каралева Святых Анёлаў, маліся за нас! Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Біскуп Алег Буткевіч
09.01.2014 12:37
Біскуп Віцебскі Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе, на тэрыторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994 г.) скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
Тэалагічны Каледж імя святога Казіміра ў Гродне
01.05.2017 12:45
Адрас: вул. К. Маркса, 4, 230025 г. Гродна Тэл.: +375 (29) 88-77-105 kaledz.tealagiczny@gmail.com
Санктуарый Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай) у Гродне
11.01.2019 13:21
Гродзенскай катэдры наданы тытул Малой Базылікі, у якой знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай). Галоўная ўрачыстасць святкуецца 5 жніўня.
Старонка 3 з 6
У пачатак
Назад
1
2
3
4
5
6
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Навіны
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Папа Францішак
Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.