Пошук


Біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй

Ксёндз канонік Уладзімір Гуляй нарадзіўся 14 чэрвеня 1975 г. у Ваўкавыску, другое дзіця ў сям’і Юрыя Гуляя і Марыі Гуляй (Невалеўскай). Быў ахрышчаны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Росі каля Ваўкавыска.

Пасля заканчэння ў 1992 г. сярэдняй школы і здачы экзаменаў паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. У 1992-1998 гг. вывучаў у семінарыі філасофію і тэалогію.

29 верасня 1997 г. прыняў дыяканскае пасвячэнне, 26 чэрвеня 1999 г. – прэзбітэрскае, удзеленае ў гродзенскай катэдры біскупам Аляксандрам Кашкевічам.

Атрымаўшы ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ступень магістра тэалогіі, у 1998-2001 гг. вучыўся ў тым жа ўніверсітэце ў дактарантуры (спецыялізацыя “дагматычная тэалогія”), у 2000 г. абараніў ліцэнцыят, у 2011 г. – дактарат.

У 2000-2001 гг. ажыццяўляў душпастырскую працу ў якасці вікарыя ў парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. З 2000 г. выконваў функцыі дыяцэзіяльнага душпастыра моладзі.

У 2001 г. быў прызначаны прэфектам і выкладчыкам дагматычнай тэалогіі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Доўгі час з’яўляецца выкладчыкам тэалогіі ў Тэалагічным каледжы імя св. Казіміра ў Гродне, а таксама на “Курсах сямейнага жыцця” пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

З 2003 г. з’яўляецца пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

У 2006 г. быў прызначаны біскупскім вікарыем па справах агульнага душпастырства Лідскага рэгіёна і членам святарскай рады, выконвае гэтыя функцыі да сённяшняга дня. Таксама з’яўляецца членам Дыяцэзіяльнай камісіі па справах пасвячэнняў і служэнняў.

З 19 мая 2016 г. па волі дыяцэзіяльнага біскупа належыць да катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра ў Гродне як канонік з грэміяльнай пасадай тэолага.

З 2016 г. выконвае функцыі дыяцэзіяльнага цэнзара, з 2018 г. належыць да калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з’яўляецца старшынёй Сінадальнай камісіі па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу Гродзенскай дыяцэзіі.

5 красавіка 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў ксяндза каноніка Уладзіміра Гуляя, біскупам каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне прыняў 25 мая 2024 года; галоўным пасвячаючым біскупам быў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

30 верасня 2024 года змяніў біскупа Аляксандра Кашкевіча на пасадзе дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Абноўлена 11.10.2024 11:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.