Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Касцёл у Беларусі
Дабрачынныя арганізацыі
Касцёл ў Беларусі
Будаўнічае бюро пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
21.07.2008 14:53
Адрас: вул. К. Маркса, 4 230025 г. Гродна тэл.: 8 0152 74 00 73 факс: 8 0152 75 64 55
Пастырскі цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
21.07.2008 14:49
Адрас вул. Кальцова, 153, 220131 г. Мінск
Асацыяцыя салезіянаў-супрацоўнікаў
27.10.2009 11:01
Члены асацыяцыі салезіянаў-супрацоўнікаў праз дзеянне Духа Святога рэалізуюць харызму святога Францішка Сальскага ў секулярных абставінах свету. Заснавальнікам асацыяцыі з’яўляецца святы Ян Боско, які запрашаў прадстаўнікоў духавенства і свецкіх садзейнічаць місіі збаўлення моладзі. У 1876 г. Ян Боска вызначыў жыццёвую праграму сваіх паплечнікаў у «Правілах для салезіянаў-супрацоўнікаў», якія пазней атрымалі адабрэнне Касцёла. Гэтым шляхам могуць ісці каталіцкія вернікі любога культурнага ўзроўню і грамадскага становішча. Салезіяне-супрацоўнікі перажываюць сваё пакліканне ў канкрэтнай штодзённай рэальнасці. Яны дзейнічаюць на карысць Касцёла і грамадства, распаўсюджваючы салезіянскія каштоўнасці ў сваім асяроддзі праз выкарыстанне сродкаў, найбольш адпаведных у канкрэтных умовах. Натхнёныя салезіянскім духам, салезіяне-супрацоўнікі аказваюць пераважную ўвагу моладзі, асабліва той, якая церпіць нястачу, стала ахвярай эксплуатацыі або насілля, а таксама тым маладым людзям, якія пачынаюць працоўнае жыццё або ў якіх назіраюцца прыкметы спецыфічнага паклікання. Салезіяне-супрацоўнікі таксама прапагандуюць і абараняюць каштоўнасці сям’і як асноўнай ячэйкі грамадства і будуюць сваю асабістую сям’ю як «хатні Касцёл», выхоўваючы дзяцей на аснове педагогікі дабрыні, уласцівай папераджальнай сістэме святога Яна Боско. Салезіяне-супрацоўнікі выхоўваюць у моладзі імкненне да сустрэчы ў веры і сакрамэнтах з Уваскрослым Хрыстом, каб у Ім знайсці сэнс жыцця і ўзрастаць як будучыя мужчыны і жанчыны. Салезіяне-супрацоўнікі адкрыты для многіх формаў апостальскай дзейнасці: катэхізацыя, хрысціянская адукацыя, супрацоўніцтва ў адукацыйных і выхаваўчых установах, сацыяльнае служэнне ў асяроддзі бедных, дзейнасць у сферы сродкаў сацыяльных камунікацый, супрацоўніцтва ў галіне пастырскіх пакліканняў, місіянерская праца, удзел у экуменічным і міжрэлігійным дыялогу, дзейнасць у сферы міласэрнасці і ў сацыяльных структурах і інш. Асацыяцыя салезіянаў-супрацоўнікаў прызнана Апостальскай Сталіцай як грамадскае аб’яднанне вернікаў, якое наследуе духоўную спадчыну святога Францішка Сальскага. Асацыяцыя мае статус персанальнай юрыдычнай асобы. Галоўная рэзідэнцыя асацыяцыі знаходзіцца ў Рыме. PVA — статус асацыяцыі, прыняты Святым Тронам 15 сакавіка 2007 г. і абнародаваны Генеральным настаяцелем Таварыства святога Францішка Сальскага 8 красавіка 2007 г. Асацыяцыя салезіянаў-супрацоўнікаў дзейнічае ў розных краінах свету, дзе працуюць ксяндзы Таварыства св. Францішка Сальскага. У Беларусі асацыяцыя дзейнічае ў Смаргоні і Мінску.
Біскуп Казiмiр Велікаселец
09.07.2008 16:08
Дапаможны бiскуп Пінскай дыяцэзіі на пенсіі Біскуп Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 мая 1945 г. у в. Стараволя Пружанскага раёна. Бліжэйшы касцёл, які дзейнічаў, быў у Кобрыне. І, напэўна, яшчэ тады, калі бацька вазіў яго на ровары за дзесяткі кіламетраў у гэты касцёл, нарадзілася яго глыбокая вера.
Рух «Equipes Notre — Dame» (супольнасць Маці Божай)
30.08.2011 15:12
Кожнаму з нас неабходна ўсведамляць, што сям’я з’яўляецца маленькім Касцёлам, у якім заўсёды прысутнічае Хрыстус. Рух сямейнай духоўнасці «Equipes Notre — Dame» (супольнасць Маці Божай) існуе для паглыблення рэлігійных ведаў, а таксама каб вучыцца будаваць жыццё згодна з загадамі Езуса Хрыста, і тым самым станавіцца бліжэй да Яго.
Рух факаляраў
09.07.2008 13:51
Кожную першую сераду месяца ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыi ў Мінску пасля святой Імшы на 18.30 адбываюцца сустрэчы ўдзельнiкаў руху факаляраў. Далучыцца да супольнасці могуць усе жадаючыя. Кожны месяц факалярам прапануецца для разважання Слова Жыцця з тлумачэннем заснавальнiцы руху Кьяры Любiч, якое можна знайсцi тут >>> Слова facolare мае італьянскае паходжанне і азначае «сямейны ачаг», а ў шырокім значэнні — сям’ю. Заснавальніцай руху факаляраў, або Справы Марыі, з’яўляецца К’яра Любіч, якая нарадзілася ў 1920 годзе ў Трэнта, у Італіі. К’яра ўжо з маладосці актыўна ўдзельнічала ў справах Каталіцкага Касцёла. Знамянальнай была паездка ў 1939 годе ў Ларэта на з’езд каталіцкіх студэнтак. Тут, у перапынках паміж канферэнцыямі, яна накіроўваецца ў Назарэцкі домік, каб у цішыні разважаць над вялікімі таямніцамі жыцця Святой Сям’і. Разважаючы над цнатлівым сумесным жыццём гэтых трох святых асобаў, К’яра загарэлася думкаю, якая ўжо не пакідала яе: жыць, як Асобы Святой Сям’і. Напрыканцы з’езду падчас святой Імшы ў яе з’явілася перакананне, што гэты ідэал можа прынесці шмат добрых пладоў. З гэтым перакананнем К’яра вяртаецца ў родны горад. Прымаючы актыўны ўдзел у справах міласэрнасці, яна жыве гэтай верай, і духоўная радасць перапаўняе яе. У 1943 годзе сваімі роздумамі і жаданнем назаўсёды прысвяціць сябе Пану Богу К’яра падзялілася з адным святаром, які благаславіў яе гэтую ідэю і заахвоціў да працы ў гэтым накірунку. Да К’яры далучаюцца іншыя маладыя дзяўчаты, якія імкнуцца жыць так, як яна. 1944 год для К’яры і яе паплечніц быў вельмі важным. Менавіта тады вайна асаблівым чынам закранула Трэнта. Бамбардзіроўкі, знішчэнне, чалавечае няшчасце і смерць, пазбаўленне набытага на працягу ўсяго жыцця выклікаюць рэакцыю песімізму, расчаравання і маральнага ўпадку. К’яра і яе паплечніцы, чытаючы і разважаючы над Евангеллем, умацоўваюць сваю супольнасць. Евангельскія ідэалы — «Ойча (...), каб усе былі адно», «Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё аддасць за сяброў сваіх», «Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх» і іншыя дапамагаюць зрабіць адкрыццё, што самае галоўнае ў жыцці — гэта Бог і выкананне Яго волі, якую перадае нам Езус Хрыстус — адзіная і бясспрэчная Праўда. З гэтага часу супольнасць спрабуе ўвесці ў жыццё евангельскія прынцыпы. Праз некаторы час з’яўляецца роздум над тым, хто такі чалавек; над тым, што нельга толькі ўглядацца ў Любоў, пастаянна гаварыць пра яе. Але як ёю жыць, калі кожны чалавек мае свае абмежаванні, заганы, дрэнныя схільнасці? Разважанне над гэтым аспектам прывяло да пераканання, што жыццё не абмяжоўваецца толькі запаведдзю любові згодна з вучэннем Езуса, але ў ім таксама прысутнічае цярпенне. Сам Езус у сваім жыцці шмат цярпеў, а найбольш — у момант канання на крыжы, калі ўсклікаў: «Божа мой, Божа мой, чаму мяне пакінуў?». Гэтае святло — Езус Пакінуты — прывяло супольнасць да пераканання, што дзеля Езуса варта прымаць любую працу, боль і цярпенне. Такім чынам вызначыліся канкрэтная праграма і мэта новастворанай супольнасці. Праз некалькі месяцаў ужо пяцьсот чалавек хацела жыць паводле прынцыпаў гэтай супольнасці. Пасля вайны ўдзельнікі руху разыходзяцца па ўсёй Італіі, усюды абвяшчаючы ідэалы еднасці, якая абапіраецца на Божае слова і вядзе да супольнасці на ўзор Святой Сям’і з Назарэта. Дзейнічаючы такім чынам, яны дамагаюцца павелічэння колькаснага складу руху. Ідэалы ўздзейнічаюць на людзей. Пад уплывам гэтага апостальства ўтвараецца мужчынскае адгалінаванне факаляраў. У 1956 годзе да руху далучаюцца валанцёры — свецкія людзі, якія, жывучы ў свеце, хочуць параўнацца адданасцю з першымі хрысціянамі. У 1967 годзе вылучылася новае пакаленне факаляраў — моладзь і дзеці рознага ўзросту, якія, жывучы прыцыпамі руху, уводзяць у асяроддзе еднасць, любоў і дух супольнасці. Праз некалькі дзесяткаў гадоў дзейнасць руху распаўсюдзілася па ўсёй Італіі, Еўропе і на іншыя кантыненты. На сённяшні дзень рух існуе ў 160 краінах свету. Рух атрымаў першае папскае прызнанне ад Янa ХХІІІ, а затым ад Паўла VI, які зацвердзіў структуры, створаныя пазней. Рух факаляраў не абмяжоўваецца толькі католікамі. Яго прызнаюць пратэстанты, Англіканская Царква і нават праваслаўныя. Ідэалы руху збліжаюць паміж сабою падзеленых хрысціянаў і такім чынам пракладаюць шлях да новай вясны хрысціянства. Сэрцам руху з’яўляюцца мужчыны і жанчыны факаляры, якія складаюць тры шлюбы: чыстасці, убогасці і паслухмянасці. Кожная супольнасць ахоплівае таксама і сужэнцаў, якія ў адпаведнасці са сваім сужэнскім станам удзельнічаюць у дзейнасці руху. Асноўныя прынцыпы руху факаляраў абапіраюцца на супольнае жыццё ва ўзаемнай любові і братэрстве, на Божае слова, перадусім на Евангелле, а таксама на Эўхарыстыю, акрамя таго, яны носяць марыйны характар. Дзявоцтва Марыі і Яе паслухмянасць Богу займаюць у руху галоўнае месца. Асаблівым чынам рух прапагандуе еднасць з касцёльнаю іерархіяй. Рух факаляраў, які ўзнік пад уплывам перажывання веры К’ярай Любіч у сітуацыі разрухі, якую неслі Другая сусветная вайна і пасляваенныя гады, калі нянавісць брала верх над любоўю, эгаізм над альтруізмам, недавер над даверам, быў і застаецца знакам вяртання да евангельскіх каштоўнасцяў. Аднова духу, мыслення чалавека і канкрэтная рэалізацыя гэтай адновы ў руху з’яўляецца знакам таго, што хрысціянскае жыццё не памерла, што яно развіваецца ў людзях, запаленых жаданнем, «каб усе былі адно». Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Кардынал Казімір Свёнтэк (пам. 2011 г.)
09.07.2008 16:05
Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г. у Эстоніі ў Вальку, ахрышчаны быў у Рызе. Калі яму было 3 гады, яго сям’ю саслалі ў Сібір. Пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 8 красавіка 1939 г. у тамтэйшай катэдры ён быў высвечаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны. У выніку пераследавання рэлігіі ён быў арыштаваны і асуджаны на смерць. Два месяцы знаходзіўся ў камеры смерці. Вайна, якая распачалася ў 1941 г., перашкодзіла выканаць прысуд. Аднак у 1944 г. малады святар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў, дзе цяжка працаваў спачатку ў Сібіры, а потым за Палярным кругам у Інце каля Варкуты.
Рух «Святло-Жыццё» — Аазіс
09.07.2008 13:50
«З цягам часу, па меры развіцця Касцёла, у свядомасці Касцёла, у пастаральнай арыентацыі Касцёла павінны з’яўляцца новыя формы, і я думаю, што менавіта тая форма, якую прадстаўляюць сабою Аазісы, і ёсць такою новаю формаю». Гэтыя словы Папы Яна Паўла ІІ уводзяць нас у разважанні на тэму чарговай супольнасці — руху «Святло-Жыццё», які называюць таксама Аазіс. Гэты рух з’яўляецца адной з новых прапановаў паглыблення хрысціянскага жыцця паводле прынятага на Другім Ватыканскім Саборы накірунку на аднову Касцёла і актыўны ўдзел у справе новай евангелізацыі. Заснавальнікам руху «Святло-Жыццё» з’яўляецца Слуга Божы ксёндз Францішак Бляхніцкі (1921–1987 гг.). Гісторыя супольнасці пачынаецца ў 1954 годзе, калі адбыўся першы Аазіс. Спачатку рух быў вядомы пад назвамі Аазісны рух, Рух Жывога Касцёла. 11 чэрвеня 1973 года тагачасны Мітрапаліт Кракаўскі, кардынал Караль Вайтыла, даручыў Рух Жывога Касцёла Беззаганнай Маці Касцёла, а з 1976 года Рух Жывога Касцёла пачаў называцца рухам «Святло-Жыццё». У 70-я гады мінулага стагоддзя з’явіліся першыя супольнасці руху «Святло-Жыццё» ў Славакіі і Чэхіі. У 1982 годзе заснавальнік руху стварыў у Карлсбергу, у Германіі, Міжнародны цэнтр евангелізацыі «Святло-Жыццё». У наступныя гады супольнасці руху «Святло-Жыццё» ўтварыліся ў многіх іншых краінах, у тым ліку і на Беларусі. Рух «Святло-Жыццё» аб’ядноўвае дзяцей, моладзь, дарослых, людзей рознага сацыяльнага становішча: сужэнцаў, святароў і кансэкраваных асобаў. Праграма руху сцісла акрэслена ў грэцкіх словах φως-ζωή (святло і жыццё), упісаных у знак крыжа. Заснавальнік руху наступным чынам абгрунтоўвае гэтую назву: «Тое, што мы пазналі як праўду, тое, што свеціць у нашым розуме як праўда, — павінна стаць нормаю нашых паводзінаў. Нашае жыццё павінна быць падпарадкаванае патрабаванням святла. Святло і жыццё павінны стаць у нас непадзельным цэлым. Менавіта гэта адлюстроўвае сімвал — скрыжаванне грэцкіх словаў φως-ζωή (святло і жыццё). Мы гаворым не „Святло і Жыццё“, але „Святло-Жыццё“. Размова ідзе пра святло, якое ўтварае з жыццём непадзельнае цэлае». Адказваючы на пытанне, як гэта павінна рэалізоўвацца, ён сказаў, што «ў праграме руху на першае месца мы ставім прынцып: Святло-Жыццё, таму што зыходным пунктам павінна быць адпаведнае разуменне веры. Найперш мы павінны зразумець, што вера — гэта на самай справе сіла, якая павінна змяніць нас, увайсці ў нашае жыццё і перамяніць яго, што вера павінна быць дзейснаю праз любоў». Таму кожны ўдзельнік Аазіса пасля евангелізацыі, якая дапамагае прыняць Езуса Хрыста як свайго Пана і Збаўцу, праходзіць фармацыю ў групе вучняў Езуса, а потым прымае на сябе канкрэтнае служэнне, дыяканію, у Касцёле і свеце. Мэтай руху найперш з’яўляецца справа ўнутранай фармацыі веруючых людзей і будаванне супольнасці Касцёла, а характэрныя лозунгі, якія мы знаходзім на шляху Аазіса, — гэта Новы Чалавек, Новая Супольнасць і Новая Культура. Аднова чалавека, а праз гэта таксама аднова супольнасці Касцёла, адбываецца праз усё больш глыбокую сувязь з Хрыстом і рэалізацыю ўласцівай руху духоўнасці. Рысы гэтай духоўнасці адлюстроўваюць так званыя Паказальнікі Новага Чалавека. Яны ўключаюць у сябе такія элементы, як прыняцце Езуса Хрыста Панам жыцця і прысвячэнне сябе Яму; кантэмпляцыя і наследаванне ўнутранай паставы Беззаганнай Панны Марыі; падпарадкаванне дзеянню Духа Святога, які вядзе нас; актыўнае будаўніцтва супольнасці Касцёла; жыццё Божым словам праз паглыбленне і захаванне яго зместу; жыццё чалавека малітвы; радасны ўдзел у літургіі Касцёла, асабліва ў Эўхарыстыі; сведчанне сваім жыццём і словам іншым людзям пра любоў Бога; стварэнне новай культуры, у якой падкрэсліваецца годнасць чалавека і парываецца з усім, што яе знеслаўляе. Характэрнаю рысаю гэтай фармацыі з’яўляецца выхаванне да літургіі і праз літургію. Рух «Святло-Жыццё» лічыць сваім асноўным заданнем саўдзел у будаванні супольнасці Касцёла, што на практыцы вядзе да аднаўлення парафіяльнага жыцця паводле ідэяў Другога Ватыканскага Сабору, а таксама фармаванне рэлігійна сталай індывідуальнасці членаў супольнасці. Рэалізацыі гэтых заданняў павінна служыць прынятая рухам структура, якая адпавядае структуры Касцёла. Малыя групы, да якіх належаць удзельнікі руху, утвараюць супольнасць руху ў парафіі. Еднасць супольнасці падтрымліваецца дзякуючы сустрэчам на днях супольнасці. Важным духоўным вопытам для ўдзельнікаў руху «Святло-Жыццё» з’яўляюцца таксама канікулярныя Аазісы-рэкалекцыі, якія абапіраюцца на разважанні над літургічным годам, а таксама над ружанцовымі таямніцамі. Рэкалекцыі скіраваны на асабістае пазнанне сутнасці хрысціянства дзякуючы адкрытасці ўдзельнікаў на Бога, а таксама на людзей, якія жывуць побач. Члены аазісных супольнасцяў абавязваюцца практыкаваць асабістую малітву, супольнае чытанне Святога Пісання, а таксама жыць паводле прынятых імі індывідуальных «правілаў». Гэтыя рашэнні часта датычаць якой-небудзь формы аскезы, мэтай якой з’яўляецца вызваленне ад залежнасцяў або дрэнных звычак. Пра духоўнае ўзрастанне ўдзельнікаў аазіса клапоцяцца аніматары і мадэратары, а агульную адказнасць за рух нясе генеральны мадэратар. Аазіс — гэта дынамічная супольнасць людзей, якія імкнуцца змяніць сваё жыццё і гэты свет у духу Хрыстовага Евангелля любові, пачаўшы ад узрастання ўнутранага чалавека і заканчваючы адновай усяго Касцёла і свету. Такім чынам яны актыўна ўключаюцца ў справу новай евангелізацыі, да якой пастаянна заахвочваў Слуга Божы Ян Павел ІІ. У 1997 годзе ў Кракаве ён даў наступнае сведчанне адносна руху «Святло-Жыццё»: «Я меў дачыненне да гэтага руху як біскуп і рабіў гэта ад усяго сэрца. Не раз я наведваў аазісныя групы падчас рэкалекцый у розных месцах архідыяцэзіі. Радаваўся кожнай сустрэчы, асабліва ў часе канікулаў, у летнія месяцы. (...) Усе пра гэта ведалі — як святары, так і моладзь, — што кардынал з Кракава з імі, што ён падтрымлівае іх, дапамагае ім і гатовы абараніць у выпадку небяспекі». Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Біскуп Антонi Дзям’янка
09.07.2008 16:01
Біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка нарадзіўся 1 студзеня 1960 г. у в. Заброддзе ў парафіі Дзераўная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Эўхарыстычны рух моладзі
08.07.2008 16:28
Эўхарыстычны рух моладзі — гэта касцёльны рух, што аб’ядноўвае дзяцей і моладзь, якія разам перажываюць Евангелле і разам з Езусам хочуць будаваць новы свет. У наш час Эўхарыстычны рух моладзі з’яўляецца міжнародным. У яго ўваходзяць каля трох мільёнаў маладых людзей ва ўсім свеце. Рух нарадзіўся з Эўхарыстычнай круцыяты. На міжнародным кангрэсе ў Люрдзе, які праходзіў у 1914 г., была вызначана неабходнасць стварыць для дзяцей арганізацыю эўхарыстычнага кірунку. Пасля звароту Папы Бэнэдыкта XV, які заклікаў дзяцей усяго свету да малітвы за мір, французскі езуіт айцец Бэсье заснаваў у 1916 г. Эўхарыстычную круцыяту. Яна стала дзіцячай арганізацыяй у рамках Апостальства малітвы, якое праводзілі айцы езуіты. Першыя структуры Круцыяты ўзніклі ў Францыі, пасля чаго яна вельмі хутка распаўсюдзілася ў многіх краінах. У 1921 г. Бэнэдыкт XV афіцыйна зацвердзіў Круцыяту. Наступны Папа Пій ХІ на самым пачатку пантыфікату ў 1922 г. удзяліў сваё благаслаўленне «рыцарам Эўхарыстыі».З 1960 г. Эўхарыстычная круцыята пачынае дзейнічаць па-новаму і становіцца новым рухам. Па прапанове Папы Яна ХХІІІ яна прымае назву Эўхарыстычны рух моладзі. Гэты рух узнік як адказ на патрэбу дастасаваць Круцыяту і яе метады да сённяшняга часу. Можна сказаць, што Эўхарыстычны рух у пэўным сэнсе з’яўляецца вынікам аджорнамэнта (аднаўлення) Другога Ватыканскага Сабору ў галіне эўхарыстычнага выхавання. Вялікай распаўсюджвальніцай эўхарыстычнай пабожнасці сярод моладзі была святая Уршуля Ледухоўская, заснавальніца супольнасці сясцёр уршулянак Сэрца Езуса Канаючага. «Сустрэўшыся» з Круцыятай у Францыі, яна пажадала ахапіць яе дзейнасцю таксама дзяцей у сваёй краіне. Дамовіўшыся з айцом Бэсье і атрымаўшы дазвол займацца гэтым, 1 студзеня 1926 г. маці Уршуля засноўвае першую групу Круцыяты ў Польшчы. Мэта Круцыяты — паказаць Езуса Эўхарыстычнага як Сябру дзіцяці. Езус любіць дзяцей, Ён заўсёды з імі. Непасрэдны персанальны кантакт з Езусам-Сябрам, усведамленне Яго няспыннай прысутнасці а таксама магчымасць размаўляць з Ім могуць быць для дзіцяці тым апірышчам, якое дае пачуццё бяспекі і напаўняе яго сэрца радасцю нават перад абліччам няшчасцяў, што прыходзяць звонку. Рух павінен абудзіць у дзіцяці малітоўнае жыццё і навучыць яго розным формам малітвы, асабліва малітве сваімі словамі. Ужо з наймалодшага ўзросту належыць вучыць дзяцей чыннаму ўдзелу ў святой Імшы, а таксама ў іншых формах Эўхарыстычнага культу. «Цэнтр, вакол якога павінна вярцецца ўсё нашае жыццё, — гэта святая Камунія. У ёй мы найбольш цесна яднаемся з Панам Езусам, які хоча быць спажыткам для беднай, слабой душы, каб умацаваць яе для змагання за неба», — піша святая Уршуля Ледухоўская. Сапраўднае хрысціянскае жыццё — тое штодзённае змаганне за неба, тое духоўнае выхаванне, тая любоў да Езуса ў Гостыі — павінна расці разам з чалавекам. Эўхарыстычны рух моладзі дапамагае дзецям у сістэматычнай працы над сабою, звязвае іх з Касцёлам і рыхтуе да апостальства. Прынцыпы руху такія: маліся, часта прымай святую Камунію, будзь ахвярным, будзь апосталам. Кожны, хто ўваходзіць у Эўхарыстычны рух моладзі, з’яўляецца рыцарам Езуса Хрыста, а значыць, мае свае абавязкі, якія для яго — прычына гонару. Ён павінен не толькі шчыра маліцца, часта ўдзельнічаць у святой Імшы, прымаючы Камунію, і адараваць Езуса ў Эўхарыстыі, але таксама несці радасць, супакой і згоду ў сваё акружэнне і да таго ж не піць алкагольных напояў, не паліць і не спрабаваць наркотыкаў. Дэвіз Эўхарыстычнага руху моладзі — «Валадар над намі, Хрыстэ, заўсёды і ўсюды!». Марыя, Маці Хрыста Валадара — Валадарка руху. Зыходзячы з упэўненасці, што Марыя заўсёды вядзе да Езуса, эўхарыстычнае выхаванне ў Круцыяце мае выразны марыйны акцэнт. Маецца на ўвазе ўстанаўленне сардэчнай сувязі з Маці Божай праз пазнаванне Яе і праз удзел у розных набажэнствах і рэлігійных практыках на ўшанаванне Багародзіцы. Наследуючы Марыю і Яе цноты, удзельнікі руху імкнуцца да святасці па прыкладу святасці Марыі, стараюцца яе дасягнуць і моляцца аб гэтым. Яны жадаюць рэалізаваць сваё жыццё такім чынам, каб выканаць волю Айца Нябеснага, як вучыць гэтаму Марыя — пакорная слуга Пана, — і тады, калі гэтая воля ясная і прыемная, і тады, калі нясе з сабою крыж і цярпенне. Кожнае праяўленне Божай волі Марыя прымала са словамі «Вось Я, слуга Пана, няхай Мне станецца паводле Твайго слова». Сказаўшы гэтыя словы аднойчы, Яна ўсё жыццё ў сваім сэрцам і ўчынках іх паўтарала. Слуга Божы Ян Павел ІІ, абвяшчаючы Сусветны дзень моладзі ў Кёльне на жнівень 2005 г., у сваім апостальскім лісце Mane nobiscum Domine сказаў: «Я жадаю, каб моладзь збіралася вакол Эўхарыстыі, якая з’яўляецца асяродкам жыцця, для ажыўлення сваёй веры і энтузіязму». Верныя пакліканню Вялікага Папы, прысвяцім жа крыху часу знаёмству з Эўхарыстычным рухам моладзі, молячы Маці Хрыста Валадара словамі святой Уршулі Ледухоўскай: «Няхай Найсвяцейшая Маці прывядзе нас да стала Пана, няхай з намі любіць Езуса ў Эўхарыстыі і разам з намі моліцца». Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Біскуп Уладзіслаў Блін
09.07.2008 15:55
Біскуп Віцебскі на пенсіі Біскуп Уладзіслаў Блін нарадзіўся 31 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі).
Рухі адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
08.07.2008 16:30
« Не шкадуйце часу на адарацыю » Слуга Божы Ян Павел ІІ Лацінскае слова adoratio азначае «ўшанаванне і праслаўленне». Ва ўсіх рэлігіях адарацыя адносіцца да істотных элементаў рэлігійнага культу. Для хрысціянаў адзіным аб’ектам адарацыі з’яўляюцца Божыя Асобы — Айцец, Сын і Дух Святы. У хрысціянскай традыцыі асаблівае месца займае адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — ушанаванне Боскасці і праслаўленне Хрыста, прысутнага пад эўхарыстычнымі постацямі. Адарацыйнае прабыванне перад эўхарыстычным Хрыстом паглыбляе сяброўства чалавека з Богам, дазваляе адкрыць перад Ім сэрца і маліцца ва ўласных патрэбах і патрэбах іншых людзей. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту паглыбляе веру, надзею і любоў, а больш за ўсё падрыхтоўвае да поўнага з’яднання з Хрыстом у святой Камуніі. Такая адарацыя з’яўляецца таксама сведчаннем веры ў рэальную прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі. У старажытным Касцёле адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праяўлялася ў годным і поўным ўдзеле ў Эўхарыстыі. Вялікай пашанай атачалася святая Камунія, якую неслі хворым людзям. Акрамя таго, вернікі былі абавязаныя ўшаноўваць Эўхарыстыю перад яе прыняццем, захоўваючы эўхарыстычны пост і належную ўнутраную паставу. У сярэднявеччы пачалі выстаўляць Найсвяцейшы Сакрамэнт для адарацыі, а таксама з’явіўся звычай кленчыць перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, акаджваць яго і запальваць перад ім вечную лямпу. У пазнейшыя часы, у перыяд барока будаваліся раскошныя алтары, у цэнтры якіх знаходзіўся табэрнакулюм як месца пабывання Уцелаўлёнага Слова Божага, Езуса — Валадара валадароў, а таксама спецыяльныя троны для выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту. На працягу стагоддзяў адарацыя выстаўленага Найсвяцейшага Сакрамэнту набывала розныя формы. Вядомы саракагадзінныя набажэнствы, святыя гадзіны і вечныя адарацыі. У сувязі з развіццём гэтых набажэнстваў у Касцёле з’явіліся розныя рухі, брацтвы, якія прычыняліся да таго, каб сярод веруючых паглыблялася ўсведамленне таго, што ў Найсвяцейшым Сакрамэнце алтара пастаянна прысутнічае Уваскрослы Хрыстус — сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек. Саракагадзіннае набажэнства, вельмі распаўсюджанае ў свой час у Віленскай архідыяцэзіі — гэта значыць, на нашых землях, — заключалася ў пастаянным чуванні парафіяльнай супольнасці перад Езусам, утоеным у Найсвяцейшым Сакрамэнце і выстаўленым для адарацыі на працягу ўсяго дня, тры дні падрад, часта з нагоды парафіяльнага адпусту. Адарацыя трывала бесперапынна паміж набажэнствамі на працягу ўсяго дня, так што ў суме гэтае чуванне доўжылася 40 гадзінаў. Пабожныя дзяўчаты і дзяўчынкі ў белых сукенках і белых вэлюмах на галовах кленчылі перад Хрыстом, змяняючы адна адну кожную гадзіну. Такія набажэнствы ў парафіях вельмі садзейнічалі ажыўленню веры, заахвочвалі да поўнага ўдзелу ў Эўхарыстыі. Прапаведнікі шмат увагі прысвячалі тлумачэнню таямніцы Эўхарыстыі і заклікалі да частага прыняцця святой Камуніі. У нас заўсёды вялікай пашанай атачалася таямніца Эўхарыстыі, калі святар нёс Цела Пана хворым. Перад святаром, які нёс Найсвяцейшы Сакрамэнт, ішлі міністранты з запаленымі свечкамі. Родныя і суседзі з запаленымі свечкамі ўкленчыўшы сустракалі Хрыста пры ўваходзе ў дом хворага. Святара, які прыносіў Віятык, віталі эўхарыстычным спевам. Малітоўнае чуванне побач з пакоем хворага трывала падчас яго споведзі, а потым усе ўдзельнічалі ў абрадзе святой Камуніі. Вечная адарацыя — гэта бесперапыннае праслаўленне Пана Езуса ў сакрамэнце Эўхарыстыі вернікамі, рэлігійнымі або парафіяльнымі супольнасцямі. Гэтая форма адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ўзнікла ў Італіі, у міланскай катэдры на пачатку ХVІ стагоддзя і паступова распаўсюдзілася па ўсіх касцёлах Мілана. У Рым яна трапіла ў 1548 г. дзякуючы святому Філіпу Нэры, а Папа Клеменс VIII увёў вечную адарацыю ва ўсіх рымскіх касцёлах. Потым таксама ў іншых дыяцэзіях і ў іншых краінах Еўропы была наладжана адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту так, каб яна трывала на працягу ўсяго года, гэта значыць, пастаянна. У нашым краі вечная адарацыя з’явілася ў канцы ХVІІІ стагоддзя. Яна была арганізавана ва ўсёй дыяцэзіі і ахоплівала ўсе касцёлы і парафіяльныя капліцы. Апрача таго, існуюць таксама касцёлы, у якіх вызначаны спецыяльныя капліцы, дзе можна бесперапынна адараваць выстаўлены Найсвяцейшы Сакрамэнт. Сёння вядома Кола адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту — рух, які ўзнік пры супольнасці Сясцёр Вечнай Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў межах гэтак званай Шанштацкай справы, заснавальнікам якой стаў Слуга Божы айцец Ёзаф Кэнтэніх (1885–1968 гг.). У яго могуць уваходзіць усе: святары, законніцы і свецкія асобы; дарослыя, моладзь і дзеці; мужчыны і жанчыны. Кожны з членаў Кола адарацыі можа сам вырашаць ці будзе ён прыходзіць на адарацыю кожны дзень, ці раз на тыдзень, ці раз або некалькі разоў на месяц — у залежнасці ад магчымасцяў. Таксама і час прабывання на адарацыі кожны можа вызначыць сабе сам, напрыклад, пятнаццаць хвілін, паўгадзіны або гадзіну. Члены Кола адарацыі моляцца ў інтэнцыі Святога Айца, Касцёла і свету, у інтэнцыі развіцця Шанштацкай справы, у інтэнцыі ўсіх членаў Кола адарацыі, а таксама ў асаблівых інтэнцыях, атрыманых ад сясцёр. У гэтым годзе, які асаблівым чынам прысвечаны памяці Слугі Божага Яна Паўла ІІ, будзем паслухмяныя яго словам, якія ён скіроўвае да нас у сваім апошнім Апостальскім лісце на Год Эўхарыстыі Mane nobiscum Domine, заахвочваючы да пастаяннай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту: «Няхай манаскія і парафіяльныя супольнасці возьмуць на сябе асаблівае абавязацельства эўхарыстычнай адарацыі па-за святой Імшой. Будзем жа доўга заставацца на каленях перад Езусам Хрыстом, прысутным у Эўхарыстыі, кампенсуючы нашаю вераю і любоўю занядбанні, забыццё і нават знявагі, якія спазнае наш Збаўца ў так многіх месцах на свеце». Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч
09.07.2008 15:48
Біскуп Гродзенскі на пенсіі Біскуп Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся 23 верасня 1949 г. у в. Падгайдзі, у парафіі Эйшышкі Віленскай архідыяцэзіі.
Місія Маці Божай Фацімскай
09.07.2008 13:27
« Урэшце Маё Беззаганнае Сэрца затрыумфуе » З аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме Місія Маці Божай Фацімскай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была заснавана ў 1994 годзе. Мэты дзейнасці Місіі — распаўсюджванне Набажэнства першых суботаў месяца, сэнсу фацімскіх аб’яўленняў, малітвы Жывога Ружанца (у адзінай для ўсіх інтэнцыі — аб трыумфе Беззаганнага Сэрца Марыі), адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама абарона жыцця, асабліва зачатых дзяцей, якім пагражае небяспека смерці, апека адзінокіх і шматдзетных маці, распаўсюджванне акцыі «Духоўнае ўсынаўленне». Калі мы чуем аб аб’яўленнях у Люрдзе, Ля Салет ці ў Фаціме, то часцей за ўсё цікавімся аздараўленнямі, цудамі ці навяртаннямі. І, на жаль, мала звяртаем увагі на тое, якія пажаданні Маці Божая скіроўвае ў гэтых аб’яўленнях да нас, якія пасланні абвяшчае Яна людзям і ўсяму свету. Аднак, чытаючы пра выказванні Беззаганнай Панны Марыі падчас Яе аб’яўленняў, — незалежна ад таго, дзе яны адбываліся, мы можам змясціць іх у адной фразе, якую Багародзіца сказала ў Фацімскім аб’яўленні ў кастрычніку 1917 годзе: «Я прыйшла нагадаць людзям, каб яны змянілі сваё жыццё і грахамі не засмучалі Пана Езуса». Аднак Маці Божая не толькі перасцерагае, напамінае нам, але і ўказвае папераджальныя сродкі, указвае шлях ацалення, якім з’яўляецца перапрашэнне Божай справядлівасці за ўчыненыя грахі. Маці Божая ў другім аб’яўленні ў Фаціме сказала Лючыі: «Тым, хто прыме гэтае набажэнства [набажэнства першых суботаў], абяцаю паратунак». Яна таксама запэўніла: «Тваім ратункам і дарогаю, якая давядзе цябе да неба, да Бога, будзе Маё Беззаганнае Сэрца». Гэтае абяцанне Багародзіцы не прамінае і не праміне ніколі. Гэта зварот, скіраваны да кожнага з нас, дзеля нашага ратунку. І сёння Маці Божая Ружанцовая з Фацімы так, як і ў 1917 годзе, заклікае нас усёю моцаю свайго Мацярынскага Сэрца: «Пакайцеся! Ратуйце сябе саміх і свет, молячыся Ружанец! Непарушна давярайцеся Майму Беззаганнаму Сэрцу, Сэрцу Маці Адкупіцеля свету!». Ва ўспамінах сястры Лючыі чытаем: «10 снежня 1925 года з’явілася Найсвяцейшая Панна (...) і сказала: „... аб’яві ад Майго імя, што Я прыбуду ў гадзіну смерці з ласкамі, патрэбнымі для збаўлення, да ўсіх тых, хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы прыступіць да споведзі, прыме Святую Камунію, згаворыць адзін Ружанец і на працягу 15 хвілін разважання над ружанцовымі таямніцамі разам са Мной будзе маліцца, каб перапрасіць Пана Бога“». Мэтаю набажэнства першых субот не павінна быць выпрошванне якіх-небудзь асабістых ласкаў. Усё ў ім павінна быць перапрашэннем Сэрца Марыі, учыненым любячым сэрцам. Вельмі важна тут «чыстая інтэнцыя», якая павінна спадарожнічаць фацімскай форме культу Беззаганнага Сэрца Марыі. Бог прагне, каб мы былі бескарыслівымі, каб навучыліся забываць пра сябе і ўсю сваю ўвагу сканцэнтравалі толькі на Езусе і Яго Маці. Таму пяць першых суботаў з’яўляюцца незвычайнаю школаю, у якой вучацца найважнейшай хрысціянскай цноце: любіць Бога больш за ўсё. Згодна з просьбаю Маці Божай, набажэнства першых суботаў павінна ўключаць ў сябе: 1. Споведзь і святую Камунію. 2. Малітву адной часткі Ружанца. 3. Разважанне аб таямніцах Ружанца (на працягу 15 хвілін). 4. Інтэнцыю перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі. Чаму ўстаноўлена менавіта пяць перапрашальных суботаў? «Дачка Мая, — сказаў Езус сястры Лючыі. — Прычына простая. Гэта датычыць пяці відаў знявагаў і блюзнерстваў, якімі зневажаецца Беззаганнае Сэрца Марыі». Затым Збавіцель указаў на гэтыя знявагі: 1. Абраза Беззаганнага Пачацця. 2. Абраза Яе Дзявіцтва. 3. Абраза Яе Божага Мацярынства, калі прызнаюць Яе толькі як Маці чалавека. 4. Усе тыя знявагі, якімі імкнуцца адкрыта пасеяць у сэрцах дзяцей абыякавасць, пагарду, і нават нянавісць да Беззаганнай Маці. 5. Блюзнерствы, якімі зневажаюць Маці Божую ў Яе святых абразах. Набажэнства першых суботаў павінна абудзіць у нас прагу пастаяннага перапрашэння Бога і Беззаганнага Сэрца Марыі за грахі, блюзнерствы і абыякавасць людзей. Тыя, хто практыкуе гэтае набажэнства, павінны вучыцца жыць у духу штодзённага перапрашэння, прыклад якога нам даюць фацімскія дзеці. Сястра Лючыя пісала да сваёй хроснай маці 1 лістапада 1927 года: « (...) Гэта шчасце — мець магчымасць даць нашай Найдаражэйшай нябеснай Маці гэты доказ любові, якога Яна ад нас чакае. Што датычыць мяне, то я павінна прызнацца, што ніколі не адчувала сябе такою шчасліваю, як тады, калі наступае першая субота. Ці ж не самае вялікае шчасце для нас — цалкам аддаць сябе Езусу і Марыі і любіць Іх, выключна Іх, без ніякіх умоваў? Добра бачым гэта ў жыцці святых... Яны былі шчаслівыя, бо любілі, і мы (...) павінны старацца любіць, як яны, не толькі для таго, каб радавацца прысутнасці Хрыста, што найменш важна (калі і не радуемся Яго прысутнасці тут, то будзем радавацца там), але для таго, каб даваць Езусу і Марыі ўцеху і радасць быць любімымі. Калі нам удасца зрабіць так, што яны ўбачаць сябе любімымі, не ведаючы, хто так любіць Іх, і праз гэтую любоў шмат душаў будзе ўратавана, то, думаю, гэта ўжо мае сэнс». Набажэнства першых суботаў павінна стаць знакам чыстай, бескарыслівай любові. Езус і Марыя запрашаюць нас да такой любові Бога. Ці ж можна не адказаць на іх запрашэнне? Ці ж можна адмовіцца ад самага вялікага шчасця? Таму не змарнуйма фацімскіх абяцанняў. Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
09.07.2008 15:01
Арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі на пенсіі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 г. у вёсцы Адэльск непадалёк ад Гродна ў сям’і Ігнацыя і Ганны Кандрусевічаў.
Парафія як месца хрысціянскай фармацыі
09.07.2008 13:30
Паводле касцёльнага права, «парафія — гэта акрэсленая супольнасць вернікаў, створаная на пастаянны тэрмін у партыкулярным Касцёле (дыяцэзіі), пастырскі клопат над якой даручаецца пробашчу як яе ўласнаму пастыру» (ККП, кан. 515/1.). Як найменшая адміністрацыйная адзінка Касцёла, парафія была створана з мэтаю больш дзейснага пранікнення з абвяшчэннем Евангелля, катэхізацыяй, сакрамэнтамі і душпастырскай апекай ва ўсе асяроддзі. Разам з тым, парафія з’яўляецца спецыфічным месцам сустрэчы Касцёла са светам, а таксама евангельскага ўздзеяння Касцёла ў свеце. Нам нельга забываць, што парафія ўяўляе сабой супольнасць вернікаў, заданне якіх — паяднаць свет з Хрыстом у будаванні збаўчай рэчаіснасці Касцёла. З гэтага пункту гледжання яе называюць супольнасцю асвячэння і евангелізацыі. Парафіяльная супольнасць асвячаецца праз сакрамэнты, а справа евангелізацыі больш дзейсна ажыццяўляецца ў разнастайных парафіяльных супольнасцях. Праз справаванне сакрамэнтаў Бог праслаўляецца, чалавек асвячаецца, а містычнае Цела Хрыста ўзрастае. У той жа час, дзякуючы разважанню над Божым словам, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, удзелу ў рэкалекцыях, місіях, у розных набажэнствах, вернікі не толькі ўшаноўваюць Бога, але ствараюць супольнасць дзяцей Божых (Пар. SC, 59.). Галоўным месцам дзейнасці і распачынання ўсялякіх душпастырскіх ініцыятываў у парафіі з’яўляецца святыня. Парафія, а асабліва касцёл, часта ўспрымаецца як установа, дзе вырашаюцца розныя справы, звязаныя, напрыклад, з хростам дзіцяці, шлюбам або пахаваннем. Для многіх людзей кантакт з парафіяй як супольнасцю на гэтым заканчваецца. Парафія, як і ўвесь Касцёл, — гэта народ, асвечаны прысутнасцю Хрыста, які пастаянна — праз перамену сэрцаў, навяртанне і пакаянне — крочыць да святасці. Такім чынам, у хрысціянскай фармацыі патрэбна катэхізацыя не толькі дзяцей, моладзі, але таксама дарослых. Нельга ў гэтым выпадку абмяжоўвацца толькі падрыхтоўкай да першай споведзі і першай святой Камуніі. Многія людзі маюць памылковае перакананне, што калі дзіця было ў першай споведзі і святой Камуніі, то яму не патрэбна далейшая катэхізацыя. Кожны хрысціянін абавязаны паглыбляць, развіваць і перадаваць далей сваю веру. Парафіяльная супольнасць, ажыўленая апостальскім духам, пакліканая таксама да місійнага прапаведвання і сведчання веры. Яна не можа клапаціцца толькі пра захаванне веры тых, хто ўжо верыць і жыве вераю. Парафіяльная супольнасць павінна заахвочваць да веры, весці да яе тых, хто яе яшчэ не мае альбо страціў. Душпастырства, усведамляючы свае заданні і існуючую небяспеку, не можа абмежавацца толькі традыцыйнымі формамі, нават калі б яны былі самым лепшымі. У апошнія гады мы заўважаем дынамічнае развіццё рухаў, таварыстваў і рэлігійных груп, якія ўтвараюцца на тэрыторыі парафіі. Карыстаючыся іх вопытам, мы пастаянна шукаем новых формаў перадачы Евангелля. Гэтыя групы трэба цаніць і падтрымліваць, выходзячы насустрач патрэбам сучаснага чалавека. Стварэнне шматлікіх душпастырскіх груп у парафіі сёння з’яўляецца дзейсным сродкам у ажыццяўленні рэлігійнай і маральнай перамены чалавечых сэрцаў. Мэта гэтых супольнасцяў — належнае стаўленне да Святога Пісання і паглыбленне ведаў аб ім, любоў да Эўхарыстыі, Касцёла і сакрамэнтаў. Радуе таксама тое, што створаныя рэлігійныя супольнасці лягчэй пранікаюць у гарадскія і вясковыя асяроддзі, становячыся зародкам хрысціянскага жыцця. Яны прысвячаюць шмат увагі ўбогім, людзям, выкінутым па-за межы грамадства, і праз гэта далучаюцца да перамены секулярызаванага грамадства. Супольнасці, якія дзейнічаюць у Касцёле, з’яўляюцца як бы «жывымі ячэйкамі ў арганізме», у іх пульсуе евангельскае жыццё. Унікаючы ў рэальныя праблемы людзей, яны прапануюць канкрэтныя вырашэнні гэтых праблем і абвяшчаюць Евангелле не толькі увогуле, вялікім грамадскім групам, але і асобным людзям. Такія супольнасці, афіцыйна прызнаныя Касцёлам, прапануюцца як натуральная, прыстасаваная да сённяшніх часоў форма парафіяльнага душпастырства. Часам такія супольнасці называюцца «касцёльнымі супольнасцямі», таму што гэта супольнасці веры, надзеі і любові, створаныя на аснове слухання Божага слова, справаванай Эўхарыстыі і служэння ў касцёле ў лучнасці з душпастырам. Праяўляючы сапраўдную салідарнасць з асобамі найбольш патрабуючымі, актыўна далучаючыся да паслугі валанцёраў, уключаючыся ў вырашэнне грамадскіх праблемаў, прымаючы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці свайго асяроддзя, — гэтыя супольнасці з’яўляюцца важным пунктам суаднясення для ўсіх, хто патрабуе навяртання, уключэння ў служэнне чалавеку, а таксама ў служэнне грамадскай справядлівасці і сапраўднай свабодзе. Будучы маленькімі групамі, такія супольнасці маюць большыя шансы індывідуальнага ўздзеяння на вялікія групы людзей. Яны ідуць да іх не толькі з Евангеллем, але і з матэрыяльнаю дапамогаю, уключаюцца ў грамадскія справы і вядуць дыялог з рознымі свецкімі інстытутамі, каб атрымаць падтрымку для найбольш патрабуючых. Незвычайная з’ява дынамічнага развіцця каталіцкіх рухаў і таварыстваў, у склад якіх уваходзяць свецкія асобы, назаўсёды ўпісалася ў рэчаіснасць часоў пералому тысячагоддзяў хрысціянства. Гэтая з’ява красамоўна сведчыць пра жыццяздольнасць Касцёла. Святы Айцец Ян Павел ІІ назваў гэты феномен «сапраўднаю вясною Духа Святога». У красавіку 1987 года ў Рыме, на заканчэнне звычайнага Сіноду біскупаў, прысвечанага пакліканню і місіі свецкіх у Касцёле і свеце, Айцы Сіноду скіравалі да народу Божага пасланне, у якім між іншым напісалі: «Свецкія вернікі ў пераважнай большасці з’яўляюцца паслядоўнікамі і вучнямі Хрыста ў тых асяроддзях, якія мы называем „светам“: у сям’і, на працы, у мясцовай супольнасці. Іх заданнем заўсёды было, а сёння тым больш, насычаць гэтыя сферы рэчаіснасці Духам Хрыста і такім чынам асвячаць свет і супрацоўнічаць у справе будавання Валадарства [Божага]. Яны таксама пакліканы сведчыць аб Евангеллі і весці дыялог з усімі людзьмі». Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Прэс-сакратар
26.04.2017 17:42
Прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Юрый Ясевіч Тэл.: +375 336873647
Апостальскі рух «Сям’я сем’яў»
09.07.2008 13:32
Слуга Божы Ян Павел ІІ у апостальскай адгартацыі Familiaris сonsortio аб заданнях хрысціянскай сям’і ў сучасным свеце вучыць, што, «пастаянна застаючыся ў касцёльнай сферы, якая з’яўляецца суб’ектам, адказным за душпастырства сем’яў, трэба ўзгадаць розныя згрупаванні вернікаў, дзе ва ўсёй паўнаце выяўляецца і жыве таямніца Хрыстовага Касцёла. Такім чынам, трэба прызнаць і ацаніць — кожную ў залежнасці ад яе характэрных рысаў, мэтаў, адметнасці і ўласных метадаў — разнастайныя касцёльныя супольнасці, розныя групы і шматлікія рухі, якія па-рознаму, пад рознымі назвамі і на розных узроўнях уключаны ў душпастырства сем’яў» (FC, 72.). Адным з такіх апостальскіх рухаў, які актыўна далучыўся да душпастырства сем’яў, з’яўляецца рух «Сям’я сем’яў». Яго мэта — адраджэнне і асвячэнне сям’і праз імкненне да паўнаты сакрамэнтальнага жыцця, свядомае і ахвярнае служэнне Касцёлу, а таксама прысвячэнне сябе Марыі — Маці Касцёла. Рух робіць усё, што толькі магчыма, каб дапамагчы сваім членам вызваліць духоўныя сілы і пераканацца ў тым, што з дапамогаю Божай ласкі сям’я можа, нават у самых складаных сітуацыях, выканаць сваё галоўнае пакліканне — дасягнуць паўнаты развіцця і сапраўднага шчасця, а таксама можа быць дзейснаю дапамогаю для іншых сем’яў, якія знаходзяцца ў небяспецы або цяжкай духоўнай сітуацыі. Рух «Сям’я сем’яў» быў створаны ў 1952 годзе ў Варшаве па ініцыятыве маладых сужэнстваў, якія адчувалі неабходнасць у такой супольнасці. Яны выступілі з ініцыятывай, каб сустракацца ў малых групах сужэнскіх пар і дапамагаць адно аднаму ў разуменні таямніцы сакрамэнту сужэнства. Айцом новага руху і тым, хто стварыў яго духоўнасць, стаў кардынал Стэфан Вышынскі, Прымас тысячагоддзя, які на працягу многіх гадоў айцоўскай прысутнасці, клопату і дапамогі прапаноўваў руху адпаведныя формы працы, а ў 1957 годзе сам даў назву новым, усё больш шматлікім супольнасцям маладых сужэнстваў і сем’яў. Сэнс існавання і працы руху «Сям’я сем’яў» Прымас акрэсліў, як «выхаванне хрысціянскіх сем’яў для вернай сужэнскай любові, ахвярнага бацькоўства і ўзаемадапамогі паміж сем’ямі». Пры гэтым ён сцвердзіў, што «„рух Сям’я сем’яў“ фармуе сваіх членаў у духу прысвячэння сябе Маці Божай і адказнасці за Касцёл». Гэтыя словы заснавальніка заўсёды былі для «Сям’і сем’яў» галоўнаю праграмаю. Святарскую паслугу і пастаянную духоўную апеку, якая аказвалася руху «Сям’я сем’яў», кардынал Вышынскі даручыў святарам-палатынам. Па меры развіцця апостальскай працы суадказнасць за гэтую справу ўзялі на сябе таксама і свецкія асобы, апекуны групаў старэйшых і маладых сужэнстваў і сем’яў. Харызмат руху «Сям’я сем’яў» — дух супольнасці, які выяўляецца ў працы, у малітве, а таксама ва ўзаемнай сямейнай сувязі ў штодзённым жыцці, у яго радасцях і засмучэннях. Знамянальнаю рысаю Руху з’яўляецца асаблівая сувязь з Маці Божаю і адкрытасць на патрэбы Касцёла. Таму што, згодна з вучэннем Слугі Божага Яна Паўла ІІ, «Маці Касцёл нараджае, выхоўвае, будуе хрысціянскую сям’ю, выконваючы адносна яе збаўчую місію, атрыманую ад Пана. Абвяшчаючы слова Божае, Касцёл аб’яўляе хрысціянскай сям’і яе сапраўдную тоеснасць, тое, чым яна ёсць і чым павінна быць паводле Божай задумы; здзяйсняючы сакрамэнты, Касцёл узбагачае і ўмацоўвае хрысціянскую сям’ю Хрыстоваю ласкаю, каб асвячаць яе дзеля хвалы Айца; праз абвяшчэнне з новаю сілаю новай запаведзі любові Касцёл натхняе і вядзе хрысціянскую сям’ю да служэння любові, каб яна наследавала і перажывала такую самую любоў пасвячэння і ахвяры, якую Хрыстус мае да ўсяго чалавецтва» ( FC, 49.). Таму духоўнасць членаў «Сям’і сем’яў» з самага пачатку апіраецца на некалькі слупоў: эклезіяльнасць — свядомае далучэнне да актуальных праблемаў паўсюднага і мясцовага Касцёла з пачуццём адказнасці за яго развіццё; марыйнасць — разлічванне ва ўсім на Марыю і адданне Ёй у апеку і ў Яе распараджэнне сябе, уласнай сям’і, а таксама ўсяго руху «Сям’я сем’яў»; сямейнасць — асаблівая чуллівасць да сям’і, тым больш шматдзетнай, стварэнне сямейных колаў, здольных да ахвярнага служэння іншым і дапамогі маладым сужэнствам у адпаведным разуменні сутнасці сужэнства, жаданне прыйсці на дапамогу ўсім сем’ям, якія гэтага патрабуюць. Дзейнасць Руху мае на мэце паглыбленне веры, стварэнне сямейнай супольнасці і супольнасці сем’яў, а таксама фармаванне свецкіх асобаў як лідэраў і апекуноў для апостальскай працы ў меншых групах і супольнасцях. Кіруюць імі душпастыры Руху і дасведчаныя свецкія аніматары. Асноўная апостальская дзейнасць Руху рэалізуецца ў сямейных групах; у групах дзяцей, моладзі, а таксама ў групах, якія аказваюць дапамогу патрабуючым, і ў сямейных кансультацыях. Сем’і, сабраныя ў парафіяльных групах, сустракаюцца не радзей, чым раз на месяц на тэрыторыі сваіх парафій. Гэтыя супольнасці ствараюцца часцей за ўсё з асобаў і сем’яў, якія ведаюць адно аднаго з дзяцінства і з часоў вучобы ці з’яўляюцца сваякамі. Агульную душпастырскую апеку над імі ажыццяўляе пробашч або прызначаны ім святар. Парафіяльныя групы рэалізуюць прынятую рухам праграму апостальства, заўсёды звязаную з праграмай літургічнага года, якая абвяшчаецца мясцовым Касцёлам. Апрача таго, яны вядуць апостальскую працу на карысць парафіі і актыўна ўдзельнічаюць у акцыях, арганізаваных пробашчам. Душпастырская і апостальская праца ў групах бацькоў малодшых дзяцей вядзецца ў выбраныя нядзелі падчас сустрэчаў для дзяцей. Мэта гэтай працы — ахапіць духоўнаю апекаю ўсю сям’ю дзіцяці і прыцягнуць яе да ўдзелу ў Руху. У руху «Сям’я сем’яў» душпастырскаю апекаю ахоплена таксама працуючая моладзь і студэнты. Шматлікія святарскія і манаскія пакліканні паходзяць з «Сям’і сем’яў». Члены руху «Сям’я сем’яў» дапамагаюць адно аднаму. Больш заможная сям’я дапамагае бяднейшай, маладзетная — шматдзетнай, мацнейшая — слабейшай, або той, якая знаходзіцца ў небяспецы. Гэта рэалізуецца непасрэдна паміж сем’ямі або ў карытатыўных супольнасцях «Дапамога — сям’я сям’і». Дыпламаваныя спецыялісты кіруюць таксама кабінетамі натуральных метадаў распазнавання плоднасці. Рух арганізуе штогод «канікулы з Богам» — рэкалекцыі падчас канікулаў для ўсёй сям’і. Канікулярныя выезды для асобаў, якія маюць сціплыя фінансавыя магчымасці, падтрымліваюцца Рухам і больш багатымі сем’ямі. Важную ролю адыгрываюць сустрэчы ўсёй супольнасці ва ўрачыстасць Святой Сям’і і свята Ахвяравання Пана, якія лічацца патранальнымі святамі «Сям’і сем’яў». Фармальнае далучэнне да Руху адбываецца праз складанне Акта даручэння свайго жыцця і сваёй сям’і Маці Божай «у мацярынскую няволю любові». Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Caritas азначае «любоў»
09.07.2008 13:33
Вялікая любоў Бога да свайго стварэння, бясконцая міласэрнасць, аказаная людзям у Езусе Хрысце, з’яўляюцца для нас заклікам любіць адзін аднаго, служыць бліжнім, аддаваць ім свае таленты, свой час, свае сілы. Святы Ян Багаслоў у сваім пасланні піша: «(...) той, хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, якога не бачыць» (1 Ян 4, 19-20). Сапраўдная любоў да Бога азначае любоў да Яго ў людзях, створаных на Яго вобраз і падабенства. Абавязак рабіць учынкі міласэрнасці добра разумелі яшчэ першыя хрысціяне, якія дзяліліся сваімі дабротамі з беднымі, удовамі і сіротамі. У старажытных апостальскіх супольнасцях узніклі першыя формы арганізаванай дабрачыннай дапамогі. У сваіх пасланнях святы Павел пералічвае супрацоўнікаў-дыяканаў, якія дапамагалі яму ў выкананні розных служэнняў — як місіянерскіх, так і дабрачынных. У значнай меры дзякуючы братняй любові і разуменню патрэбаў бліжніх Касцёл на працягу стагоддзяў паспяхова развіваўся і ажыццяўляў сваё місіянерскае пасланніцтва. У сваёй першай энцыкліцы «Бог ёсць любоў» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI піша: «Любоў да бліжняга, укаранёная ў любові да Бога, з’яўляецца, перш за ўсё, абавязкам кожнага асобнага верніка і таксама заданнем усёй касцёльнай супольнасці (...). Касцёл як супольнасць павінен ажыццяўляць любоў праз учынкі. Адсюль вынікае, што любоў патрабуе таксама арганізацыі, каб яна магла служыць супольнасці ўпарадкавана» (Deus caritas est, 20.). У наш час цяжка нават пералічыць усе тыя разнастайныя дабрачынныя ініцыятывы, якія ажыццяўляюцца ў Касцёле. Вялікая частка гэтых ініцыятываў рэалізуецца найбольш вядомай дабрачыннай арганізацыяй у Касцёле, якая называецца «Карытас». Слова caritas — лацінскае, яно азначае «любоў» у кантэксце братняй дапамогі і апекі. Гэтым тэрмінам з канца XIX стагоддзя акрэсліваюцца таксама розныя кірункі дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў галіне дабрачыннасці. Выкарыстанне агульнага тэрміну для касцёльнай дабрачыннай дзейнасці было звязана з імкненнем яе каардынацыі і аб’яднання. Касцёл працаваў у сферы дабрачыннасці на працягу ўсёй сваёй гісторыі (цэнтрамі дабрачыннай працы былі пераважна кляштары і сядзібы біскупаў), але толькі на працягу апошніх ста гадоў былі створаны спецыялізаваныя структуры, заданне якіх — каардынацыя дабрачыннай дзейнасці Касцёла. На беларускіх землях Касцёл таксама ніколі не забываўся пра свой абавязак несці дапамогу тым, каму яна найбольш патрэбная. Дабрачыннай дзейнасцю ў нашай краіне займаліся перш за ўсё манаскія супольнасці, большасць з якіх адным са сваіх заданняў лічылі апеку над беднымі, хворымі, калекамі, сіротамі. Больш за 20 ордэнаў, як маглі, дапамагалі гаротнікам. Напрыклад, шпіталі айцоў баніфратраў, дзейнасць якіх была скіраваная на аказанне лекарскай дапамогі і апекі, існавалі ў Гродне, Мінску, Навагрудку і іншых месцах. Першыя спробы надаць касцёльнай дабрачыннай дзейнасці інтэграваны характар мелі месца на пераломе ХІХ–ХХ стагоддзяў у Львове, Познані і Вільні, дзе паўсталі адпаведныя аб’яднанні і таварыствы. Пасля рэвалюцыі ў Расіі і наступных гістарычных падзеяў Касцёл на ўсходзе Беларусі апынуўся ва ўмовах жорсткага пераследу і таму не мог ажыццяўляць ніякай дабрачыннай дзейнасці. Але ў парафіях Заходняй Беларусі, якія належалі да Віленскай архідыяцэзіі, Пінскай і Ломжынскай дыяцэзій, у міжваенны перыяд ствараліся і квітнелі арганізацыі «Карытас». Акрамя таго, дабрачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі праводзілі шматлікія манаскія супольнасці (пераважна жаночыя), сярод якіх сёстры назарэтанкі, сёстры Беззаганнага Зачацця Марыі, сёстры францішканкі Святой Сям’і, місіянеркі Святой Сям’і і шмат іншых. Сёстры мелі ў сваёй апецы дзіцячыя прытулкі, дамы састарэлых, сталоўкі для бедных, начлежкі, інтэрнаты для моладзі. У аддаленых парафіях, дзе моладзь была пазбаўлена ўсялякай магчымасці вучыцца, яны праводзілі курсы ткацтва, кравецтва, вышывання, а таксама працавалі ў шпіталях і амбулаторыях, арганізоўвалі летні адпачынак для дзяцей і моладзі. Атэістычная палітыка савецкай дзяржавы ў пасляваенныя гады прывяла да ліквідацыі манаскага жыцця і дэзарганізацыі структуры Касцёла на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У выніку сацыяльная дзейнасць каталікоў была цалкам спынена. Яе адраджэнне пачалося толькі напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Сёння «Карытас» на Беларусі з’яўляецца арганізацыяй, якая ажыццяўляе і накіроўвае дабрачынную дзейнасць у мясцовым Каталіцкім Касцёле. «Карытас» дзейнічае на падставе ўласнага статуту як Дабрачыннае каталіцкае таварыства. Вышэйшым кіраўніком кожнай дыяцэзіяльнай структуры з’яўляецца біскуп-ардынарый дыяцэзіі. Уся дабрачынная дзейнасць Касцёла падпарадкоўваецца Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Ва ўсіх дыяцэзіях існуюць свае дыяцэзіяльныя арганізацыі «Карытас». Кожная з іх мае цэнтральнае бюро і філіялы, створаныя ў некаторых парафіях, якія аказваюць дапамогу церпячым непасрэдна на ўзроўні парафіі. Іх заданнем з’яўляецца вывучэнне патрэбаў і магчымасцяў дапамогі людзям у парафіяльнай супольнасці, аказанне дапамогі гэтым церпячым і выхаванне парафіянаў у духу дабрачыннасці і любові да бліжняга. Кожны католік мае маральны абавязак удзельнічаць у дабрачыннай дзейнасці Касцёла сваёю пасільнаю дапамогаю, малітоўнаю і матэрыяльнаю падтрымкаю. Гэта і будзе дзейсным выкананнем Хрыстовай запаведзі любові да бліжняга. Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Legio Mariae — Легіён Марыі
09.07.2008 13:34
У сваёй збаўчай задуме Бог пажадаў, каб збаўленне ў Хрысце, за справаю Духа Святога, адбылося праз пасрэдніцтва Марыі. Езус у тэстамэнце з крыжа на Галгоце вызначыў Марыі заданне — быць Маці для ўсіх людзей, пачынаючы ад Апостала Яна, які «ўзяў Яе да сябе» (Ян 19, 27). Тым самым Збаўца ўказаў усяму чалавецтву Марыю як надзейную дапамогу і найкарацейшы шлях да збаўлення. Легіён Марыі — гэта супольнасць католікаў, якія са згоды Касцёла і пад апекаю Беззаганнай Марыі, Пасрэдніцы ласкаў, арганізаваныя на ўзор арміі, каб дапамагаць Касцёлу ў барацьбе супраць сілаў зла. Члены гэтай супольнасці выбралі менавіта Марыю як найкарацейшы шлях да святасці і збаўлення. Гэты апостальскі рух узнік у Ірландыі, у Дубліне, 7 верасня 1921 года, у вігілію свята Нараджэння Беззаганнай Марыі. Першы прэзідыум, які быў створаны пад кіраўніцтвам Фрэнка Дафа ў прысутнасці святара, налічваў каля 15 чалавек, сабраных вакол фігуркі Беззаганнай Марыі. Фрэнк Даф (1899–1980 гг.), работнік Міністэрства фінансаў, пад уплывам «Трактата аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Панны Марыі» святога Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора стаў галоўным кіраўніком Легіёна Марыі, а таксама аўтарам «Падручніка Легіёна Марыі», якім і сёння кіруецца кожны легіянер. Духоўнасць гэтага руху, які ў гэтым годе будзе адзначаць 85-гадавіну свайго існавання, перш за ўсё скіравана да Духа Святога. Пра гэта сведчыць штандар Легіёна з эмблемаю голуба — сімвала сыходжання Духа Святога на Беззаганную Дзеву, прадстаўленую на штандары і на цудоўным медаліку, які легіянеры Марыі раздаюць з мэтаю здабывання душаў для Хрыста. Дух Святы — гэта Асоба, перад якой легіянер Марыі прыносіць прысягу, прайшоўшы трохмесячнае выпрабаванне. Пастаяннае з’яднанне з Марыяй як нашай Маці становіцца для легіянера Марыі надзейным сродкам дасягнення пакорнасці натхнення Духа Святога. Марыя, як Абранніца Духа Святога, можа выпрасіць усё тое, што патрэбна легіянеру, калі ён будзе выракацца самога сябе. Гэтая практычная апостальская дзейнасць легіянера Марыі вынікае з саборнай Дагматычнай Канстытуцыі аб Касцёле, у якой гаворыцца: «У сваёй апостальскай дзейнасці Касцёл слушна звяртае свой позірк на Тую, якая нарадзіла Хрыста, які быў зачаты ад Духа Святога і народжаны з Дзевы дзеля таго, каб праз Касцёл таксама нараджацца і расці ў сэрцах вернікаў. Гэтая Дзева ў сваім жыцці стала прыкладам таго мацярынскага пачуцця, якое павінна ажыўляць усіх тых, хто супрацоўнічае ў справе адраджэння людзей у апостальскім пасланніцтве Касцёла» (LG, 65.). Мэта Легіёна Марыі — праслаўленне Бога і асвячэнне членаў Легіёну праз штотыднёвыя малітоўныя сустрэчы і практычнае выкананне апостальскай працы. Легіянер Марыі штодзённа чытае абавязковую малітву (tessera). У яго духоўным жыцці важную ролю адыгрывае ружанцовая малітва. Палаючы апостальскім духам здабывання душаў для Хрыста, легіянер імкнецца скарыстаць з удзелу ў святой Імшы і ў буднія дні, з Літургіі гадзінаў, з чытання Святога Пісання, з духоўных чытанняў; а на працягу года прымае ўдзел у закрытых рэкалекцыях, пілігрымках, злётах, днях духоўных сустрэч або іншых супольных набажэнствах. Знаходзячыся пад апекаю духоўнага кіраўніка і маючы яго святарскае благаславенне, легіянер Марыі не адступае ні перад адным апостальскім заданнем. Углядаючыся ў крыж Хрыста, які збавіў свет, легіянер ведае, які кошт збаўлення кожнай душы. Трымаючыся Беззаганнай Маці і наследуючы Яе пакору, ён ідзе з Ёю на заданне, каб прывесці кожную душу да Хрыста. Ідзе да хворых, каб падрыхтаваць шлях святару, які прынясе Віятык, разам з іншымі легіянерамі наведвае духоўна занядбаных парафіянаў. Легіянеры Марыі наведваюць шпіталі, дамы састарэлых і турмы. Праз заступніцтва Яна Хрысціцеля (аднаго з апекуноў Легіёна Марыі) яны прастуюць сцежкі для Пана. Іх можна сустрэць на плошчах, на вакзалах або на вуліцах вялікага горада, дзе яны займаюцца распаўсюджваннем рэлігійнай літаратуры, дэвацыяналіяў і іншага. Тут даволі часта выпрабоўваецца іх апостальская адвага, за якую часам можна паплаціцца жыццём. Вядомы факт ліквідацыі прастытуцыі ў адным з раёнаў Дубліна, аднак жа Фрэнк Даф, які непасрэдна прымаў удзел у гэтай справе, рызыкаваў жыццём. Любоў да несмяротных душаў была мацнейшая за пагрозу смерці. Няма такога чалавека, які б меў духоўную патрэбу і якім не зацікавіўся б легіянер Марыі, не зважаючы на веравызнанне, шануючы кожнага чалавека добрай волі і да канца ведучы барацьбу за кожную душу. Таму Апостальская Сталіца амаль з самага пачатку існавання Легіёна выказвала сваю радасць у сувязі з тым, што існуе гэтая справа, а яе заснавальнік Фрэнк Даф быў запрошаны ў Рым падчас Другога Ватыканскага Сабору і прадстаўлены там усім біскупам і Айцам Сабору. 30 кастрычніка 1982 года Папа Ян Павел ІІ сказаў пра гэты рух наступныя словы: «[Легіён Марыі] на працягу шасцідзесяці гадоў хутка распаўсюдзіўся па свеце і сёння (...) пасля смерці свайго заснавальніка Фрэнка Дафа, існуе ў многіх дыяцэзіях паўсюднага Касцёла. Вы з’яўляецеся рухам свецкіх людзей, якія імкнуцца зрабіць веру лейтматывам свайго жыцця, аж да дасягнення асабістай святасці. Вашае пакліканне (...) быць закваскаю сярод Божага народу. Яно адначасова з’яўляецца хрысціянскім натхненнем да дзейнасці ў сучасным свеце, а таксама пакліканнем да таго, каб набліжаць святара да людзей, і з адказнасцю адносіцца да асноўных заданняў Касцёла. Ваша актыўная дзейнасць легіянераў становіцца яшчэ больш пільнаю справаю, калі параўнаем, з аднаго боку, патрэбы грамадства (...) і патрэбы народаў (...), а з другога — светлыя прыклады тых, хто перад вамі прайшоў праз ваш Рух. (...) Ваша духоўнасць — гэта цалкам марыйная духоўнасць (...), іншымі словамі, вы імкняцеся служыць у духу і з клопатам Марыі кожнай чалавечай асобе, якая з’яўляецца вобразам Хрыста». Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Старонка 5 з 6
У пачатак
Назад
1
2
3
4
5
6
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Навіны
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Папа Францішак
Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа