Біскуп Гродзенскі на пенсіі
Біскуп Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся 23 верасня 1949 г. у в. Падгайдзі, у парафіі Эйшышкі Віленскай архідыяцэзіі.
Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Каўнасе.
30 мая 1976 г. атрымаў сакрамэнт святарства.
У 1976–1981 гг. ксёндз Кашкевіч працаваў у Панявежысе вікарыем.
З 1981 г. пробашч парафіі Святога Духа ў Вільні.
13 красавіка 1991 г. Святы Айцец прызначыў яго біскупам новаўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі.
Кансэкрацыя адбылася 23 мая 1991 г.
З 14.06.2006 па 03.06.2015 з'яўляўся Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Узначальвае Раду па справах моладзі і Раду па справах каталіцкага выхавання.
30 верасня 2024 г. Папа Францішак прыняў адмову ад біскупскага кіравання Гродзенскай дыяцэзіяй.